Читаем Фаўст полностью

Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла,Мяне лагодная вітае ціша!Зямля! Ты боль мой горкі патушыла,І ўжо душа мая вальготна дыша,І я адчуў прыліў натхнення свежы:Яно мае імкненні раскалышаІ пазаве ў жыццёвыя бязмежы.Прачнуўся свет, адолеў морак цесны,Акрыў туманам гор наўкольных вежы,Развесіў мглы срабрыстыя павесмыНа шумны бор, на вольныя даліны;Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,—Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны,І ўжо блішчаць наўкол расы каралі,І досвітак яснее штохвіліны,Прадметы ўсе з імглы павыплывалі…Дзівосная карціна! Рай! Світае!
Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі,На схілах іх святло іскрыста грае.Вы, кручы і заснежаныя пікі,Вы першыя, хто сонца сустракаеІ адбівае радасныя блікіАдвечнага нябеснага свяцілаНа край нізін, прыцішаны, вялікі.Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла!Я не магу глядзець на зыркасць гэту!Вось так і ў нас не раз палала сілаІ асвятляла велічную мэту.Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы,Ты спынішся, бо іскарка імпэту,Разгубленасці, страху, марнай верыНе можа распаліць агонь жыццёвы,Калі наўкол агністыя хімеры!Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? —
Баліць ад шчасця нам і ад пакутыУ моры вогненным, і мы гатовыЗноў на сябе надзець зямныя путы,—І мара новая нас прывітае.Зірну навокал я: жыццё усюды!Вось вадаспад, грукочучы, спадае.Я радасна гляджу, як ён з разгонуРаспырскваецца, скалы заліваеІ рве каменныя муры палону,Грымучы, люты, пеністы, шыпучы,У ярасці нястрыманага звону!У пырсках перагнулася на кручыВясёлка яркая: то загарыцца,То зноў рассеецца, як пыл бліскучы,То фарбамі празрыстымі зальсніцца,Рассыпле каляровыя асколкі.Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца,
Як гэты водбліск радасны вясёлкі.

Імператарскі палац

Тронная зала

Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы. Уваходзіць імператар, за ім світа з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.


Імператар

Вітаю вас, паны-дарадцы,На асамблеях у палацы.Мудрэц-астролаг тут, а дзеХітруга блазен, што не йдзе?

Прыдворны кавалер

Ён плёўся недзе ззаду світыІ раптам неяк з ганка ўпаў.Відаць, гарэлкі перабраў,Падаўся ў рай рабіць візіты.

Другі кавалер

Не будзе месца доўга не занята,Была б пасада — знойдзем кандыдата.Тут пан адзін вынюхвае, як хорт:Такі дасціпнік ён упарты —Прад ім крыж-накрыж алебарды,А ён пралез-такі ў эскорт!

Мефістофель(укленчыўшы перад тронам)

Што ўсім агідна і жадана?Каго завуць, каго клянуць?Што людзі клічуць на васпана?І да каго, ўзлаваўшы, шлюць?Хто недарэчны ля прастола?Хто чэлядзі і слугам друг?Хто твой учэпісты назола?Хто сам набіўся да паслуг?{129}

Імператар

Перейти на страницу:

Похожие книги