Читаем Падарожжы Гулівера полностью

Імператар праводзіў у гэты час ваенную нараду са сваімі міністрамі. Убачыўшы Гулівера, ён загадаў шырока расчыніць акно.

Увайсці ў залу Гулівер, зразумела, не мог. Ён лёг на двары і прыклаў вуха да акенца.

Міністры абмяркоўвалі, калі найбольш выгадна пачаць вайну з варожай імперыяй Блефуску.

Адмірал Скайрэш Балгалам устаў са свайго крэсла і далажыў, што флот непрыяцеля стаіць на рэйдзе і, відаць, чакае толькі спадарожнага ветру, каб напасці на Ліліпуцію.

Тут Гулівер не вытрымаў і перабіў Балгалама. Ён спытаў у імператара і міністраў, за што, уласна кажучы, збіраюцца ваяваць дзве такія вялікія і слаўныя дзяржавы.

З дазволу імператара дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель адказаў на пытанне Гулівера.

Справа была такая.

Сто гадоў таму назад дзед цяперашняга імператара, у той час яшчэ наследны прынц, снедаючы, разбіў яйка з тупога канца і шкарлупінай парэзаў сабе палец.

Тады імператар, бацька наследнага прынца і прадзед цяперашняга імператара, выдаў указ, у якім забараніў жыхарам Ліліпуціі пад страхам смерці разбіваць вараныя яйкі з тупога канца.

З таго часу ўсё насельніцтва Ліліпуціі падзялілася на два лагеры — тупаканечнікаў і востраканечнікаў.

Тупаканечнікі не захацелі падпарадкавацца ўказу імператара і ўцяклі за мора, у суседнюю імперыю Блефуску.

Ліліпуцкі імператар запатрабаваў, каб блефускі імператар пакараў уцекачоў. Аднак імператар Блефуску не толькі не пакараў іх, але нават узяў да сябе на службу.

З таго часу паміж Ліліпуціяй і Блефуску ідзе няспынная вайна.

- І вось наш магутны імператар Гальбаста Мамарэн Эўлем Гердайла Шэфін Молі Олі Гой просіць у вас, Чалавек-Гара, дапамогі і саюзу, — так закончыў сваю прамову сакратар Рэльдрэсель.

Гуліверу было незразумела, як гэта можна ваяваць за выедзенае яйка, але ён толькі што даў клятву і гатовы быў яе выканаць.

14

Блефуску — гэта выспа, аддзеленая ад Ліліпуціі даволі шырокім пралівам.

Гулівер яшчэ не бачыў выспы Блефуску. Пасля ваеннай нарады ён пайшоў на бераг, схаваўся за ўзгоркам і, дастаўшы з патайной кішэні падзорную трубу, пачаў разглядаць непрыяцельскі флот.

Аказалася, што ў блефускуанцаў роўна пяцьдзесят ваенных караблёў, астатнія судны — транспартныя.

Гулівер адпоўз далей ад узгорка, каб з блефускуанскага берага яго не заўважылі, устаў на ногі і пайшоў у палац да імператара.

Там ён папрасіў, каб яму вярнулі з арсенала нож і прывезлі як мага больш самых моцных вяровак і самых тоўстых жалезных палак.

Праз гадзіну возчыкі прывезлі канат таўшчынёй з нашу аборку і жалезныя палкі, падобныя на вязальныя пруткі.

Гулівер усю ноч праседзеў перад сваім замкам — гнуў з жалезных пруткоў кручкі і плёў вяроўкі — па тузіну разам. Да раніцы ў яго было пяцьдзесят моцных канатаў з пяццюдзесяццю кручкамі на канцах.

Перакінуўшы канаты цераз плячо, Гулівер пайшоў на бераг. Ён зняў кафтан, чаравікі, шкарпэткі і ступіў у ваду. Спачатку ён ішоў уброд, на сярэдзіне праліва паплыў, потым зноў пайшоў уброд.

Менш чым праз паўгадзіны Гулівер дабраўся да блефускуанскага флоту.

— Плывучая выспа! Плывучая выспа! — закрычалі матросы, убачыўшы ў вадзе велізарныя плечы і галаву Гулівера.

Ён працягнуў да іх рукі, і матросы, не памятаючы сябе ад страху, пачалі скакаць з бартоў у мора. Як жабкі, плюхаліся яны ў ваду і плылі да свайго берага.

Гулівер зняў з пляча вязку канатаў, зачапіў усе насы баявых караблёў кручкамі, а канцы канатаў звязаў у адзін вузел.

Толькі цяпер блефускуанцы зразумелі, што Гулівер хоча забраць іх флот.

Трыццаць тысяч салдат разам нацягнулі свае лукі і пусцілі ў Гулівера трыццаць тысяч стрэл. Больш за дзвесце з іх трапіла яму ў твар.

Кепска давялося б Гуліверу, калі б у яго ў патайной кішэні не было акуляраў. Ён хуценька надзеў іх і закрыў ад стрэл вочы.

Стрэлы стукалі аб шкло акуляраў, упіваліся яму ў шчокі, лоб, у падбародак, але Гуліверу было не да гэтага. Ён з усяе сілы тузаў за канаты, упіраўся ў дно нагамі, а блефускуанскія караблі не краналіся з месца.

Нарэшце Гулівер зразумеў, у чым справа. Ён дастаў з кішэні нож і па чарзе перарэзаў якарныя канаты, якія трымалі караблі на прычале.

Калі апошні канат быў перарэзаны, караблі загайдаліся на вадзе і ўсе, як адзін, паплылі за Гуліверам да берагоў Ліліпуціі.

Усё далей адыходзіў Гулівер, і ўслед за ім плылі блефускуанскія караблі і блефўскуанская слава.

15

Імператар Ліліпуціі і ўсе яго прыдворныя стаялі на беразе і глядзелі ў той бок, куды паплыў Гулівер.

І тут яны ўбачылі ўдалечыні караіблі, якія рухаліся да Ліліпуціі шырокім паўмесяцам. Самога Гулівера яны не маглі разгледзець, бо ён да вушэй быў у вадзе.

Ліліпуты не чакалі прыходу непрыяцельскага флоту. Яны былі ўпэўнены, што Чалавек-Гара знішчыць яго раней, чым караблі здымуцца з якараў. А між тым флот у поўным баявым парадку накіроўваўся да сцен Мільдэнда.

Імператар загадаў трубіць збор усіх войск.

Гулівер здалёк пачуў гукі труб. Ён узняў вышэй канцы канатаў, якія трымаў у руцэ, і моцна закрычаў:

— Няхай жыве магутны імператар Ліліпуціі!

На беразе стала ціха — так ціха, быццам усе ліліпуты анямелі ад здзіўлення і радасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Африканский Кожаный чулок
Африканский Кожаный чулок

Очередной выпуск серии «Библиотека приключений продолжается…» знакомит читателя с малоизвестным романом популярного в конце XIX — начале XX веков мастера авантюрного романа К. Фалькенгорста.В книгу вошел приключенческий роман «Африканский Кожаный чулок» в трех частях: «Нежное сердце», «Танганайский лев» и «Корсар пустыни».«Вместе с нашим героем мы пройдем по первобытным лесам и саваннам Африки, посетим ее гигантские реки и безграничные озера, причем будем останавливаться на тех местностях, которые являются главными центрами событий в истории открытия последнего времени», — писал Карл Фалькенгорст. Роман поражает своими потрясающе подробными и яркими описаниями природы и жизни на Черном континенте. Что удивительно, автор никогда не был ни в одной из колоний и не видел воочию туземной жизни. Скрупулезное изучение музейных экспонатов, архивных документов и фондов библиотек обогатили его знания и позволили нам погрузиться в живой мир африканских приключений.Динамичный, захватывающий сюжет, масса приключений, отважные, благородные герои делают книгу необычайно увлекательной и интересной для самого взыскательного читателя.

Карл Фалькенгорст

Приключения / Исторические приключения / Путешествия и география
Амазонка глазами москвича
Амазонка глазами москвича

Это второе, дополненное издание книги советского журналиста Олега Игнатьева о его путешествиях и приключениях в бассейне великой реки мира — Амазонки. Интересный, насыщенный экзотикой рассказ о тропиках сочетается с реалистическим показом жизни и быта индейских племен в стойбищах, в которых автор бывал не один раз, искателей алмазов, собирателей каучука, охотников за бабочками и рыбаков — жангадейрос, населяющих этот малоизведанный край. Жизнь в этих районах меняется очень медленно. Автор умно и ненавязчиво вскрывает подлинные причины нищеты и отсталости жителей Амазонки, показывает их главных врагов. Книга иллюстрирована фотографиями, сделанными автором ко время его путешествий.

Олег Константинович Игнатьев

Прочая научная литература / Образование и наука / Путешествия и география