Читаем Падарожжы Гулівера полностью

Гулівер чуў толькі цурчанне вады ды лёгкі шум спадарожнага ветру, які надзімаў ветразі блефускуанскіх караблёў.

І раптам тысячы шапак, каўпачкоў і капелюшоў разам узляцелі над набярэжнай Мільдэнда.

— Няхай жыве Куінбус Флестрын! Няхай жыве наш слаўны збавіцель! — закрычалі ліліпуты.

Як толькі Гулівер выйшаў на сушу, імператар загадаў узнагародзіць яго трыма каляровымі ніткамі — сіняй, чырвонай і зялёнай — і падараваў яму тытул «нардака» — самы высокі ва ўсёй імперыі.

Гэта была нечуваная ўзнагарода. Прыдворныя кінуліся віншаваць Гулівера.

Толькі адмірал Скайрэш Балгалам, у якога была ўсяго адна нітка — зялёная, адышоў убок і не сказаў Гуліверу ні слова.

Гулівер пакланіўся імператару і надзеў усе каляровыя ніткі на сярэдні палец: падперазацца імі, як гэта рабілі ліліпуцкія міністры, ён не мог.

У гэты дзень у палацы ў гонар Гулівера было наладжана вялікае свята. Усе танцавалі ў залах, а Гулівер ляжаў на двары і, абапёршыся на локаць, глядзеў у акно.

16

Пасля свята імператар выйшаў да Гулівера і аб'явіў яму новую найвышэйшую міласць. Ён даручае Чалавеку-Гары, нардаку ліліпуцкай імперыі, сплаваць яшчэ раз у Блефуску і прывесці адтуль усе караблі, якія засталіся ў непрыяцеля — транспартныя, гандлёвыя і рыбалоўныя.

— Дзяржава Блефуску, — сказаў ён, — жыла да гэтага часу рыбалоўствам і гандлем. Калі забраць у яе флот, яна павінна будзе назаўсёды скарыцца Ліліпуціі, выдаць імператару ўсіх тупаканечнікаў і прызнаць свяшчэнны закон, які гаворыць: «Разбівай яйкі з вострага канца».

Гулівер асцярожна адказаў імператару, што ён заўсёды рады служыць яго ліліпуцкай вялікасці, але павінен адмовіцца ад міласцівага даручэння. Ён сам нядаўна адчуў, якія цяжкія яны, ланцугі няволі, і таму не можа зрабіць рабамі цэлы народ.

Імператар нічога не сказаў і пайшоў у палац.

А Гулівер зразумеў, што з гэтай мінуты ён назаўсёды страціў яго міласць: уладар, які марыць заваяваць свет, ніколі не даруе тым, хто асмельваецца стаць яму ўпопёрак дарогі.

І сапраўды, пасля гэтай размовы Гулівера пачалі радзей запрашаць у палац. Ён хадзіў адзін вакол замка, і прыдворныя карэты больш не спыняліся ля яго парога.

Толькі аднойчы пышная працэсія выйшла з варот сталіцы і накіравалася да жылля Гулівера. Гэта было блефускуанскае пасольства, якое прыбыло да імператара Ліліпуціі для заключэння міру.

Вось ужо некалькі дзён, як гэта пасольства, якое складалася з шасці пасланнікаў і пяцісот чалавек світы, знаходзілася ў Мільдэнда. Яны спрачаліся з ліліпуцкімі міністрамі аб тым, колькі золата, жывёлы і хлеба павінен аддаць імператар Блефуску за вяртанне хоць бы паловы флоту, які прывёў Гулівер.

Мір паміж дзвюма дзяржавамі быў заключаны на ўмовах, вельмі выгадных для Ліліпуціі і вельмі нявыгадных для дзяржавы Блефуску. Дарэчы, блефускуанцам было б яшчэ горш, калі б за іх не заступіўся Гулівер.

Гэта заступніцтва канчаткова пазбавіла яго прыхільнасці імператара і ўсяго ліліпуцкага двара.

Хтосьці расказаў аднаму з пасланнікаў, чаму разгневаўся імператар на Чалавека-Гару. Тады паслы вырашылі наведаць Гулівера ў яго замку і запрасіць да сябе на выспу.

Ім было цікава паглядзець зблізку на Куінбуса Флестрына, пра якога яны шмат чулі ад блефускуанскіх маракоў і ліліпуцкіх міністраў.

Гулівер добразычліва прыняў чужаземных гасцей, абяцаў пабываць у іх на радзіме, а на развітанне патрымаў усіх паслоў разам з іх коньмі ў сябе на далонях і паказаў ім горад Мільдэнда з вышыні свайго росту.

17

Вечарам, калі Гулівер ужо сабраўся класціся спаць, у дзверы яго замка ціхенька пастукалі.

Гулівер выглянуў за парог і ўбачыў перад сваімі дзвярыма двух людзей, якія трымалі на плячах крытыя насілкі.

На насілках у аксамітным крэсле сядзеў чалавечак. Твару яго не было відаць, таму што чалавечак захутаўся ў плашч і насунуў на лоб капялюш.

Убачыўшы Гулівера, чалавечак адправіў сваіх слуг у горад і загадаў ім вярнуцца апоўначы.

Калі слугі пайшлі, начны госць сказаў Гуліверу, што хоча адкрыць яму вельмі важную тайну.

Гулівер падняў насілкі з зямлі, схаваў іх разам з госцем у кішэню свайго кафтана і вярнуўся да сябе ў замак.

Там ён шчыльна зачыніў дзверы і паставіў насілкі на стол.

Толькі тады госць адхінуў свой плашч і зняў капялюш. Гулівер пазнаў аднаго з прыдворных, якога ён нядаўна выручыў з бяды.

Яшчэ ў той час, калі Гулівер бываў пры двары, ён выпадкова даведаўся, што гэтага прыдворнага лічаць тайным тупаканечнікам. Гулівер заступіўся за яго і даказаў імператару, што на яго нагаварылі ворагі.

Цяпер прыдворны з'явіўся да Гулівера, каб, у сваю чаргу, аддзячыць Куінбасу Флестрыну.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Африканский Кожаный чулок
Африканский Кожаный чулок

Очередной выпуск серии «Библиотека приключений продолжается…» знакомит читателя с малоизвестным романом популярного в конце XIX — начале XX веков мастера авантюрного романа К. Фалькенгорста.В книгу вошел приключенческий роман «Африканский Кожаный чулок» в трех частях: «Нежное сердце», «Танганайский лев» и «Корсар пустыни».«Вместе с нашим героем мы пройдем по первобытным лесам и саваннам Африки, посетим ее гигантские реки и безграничные озера, причем будем останавливаться на тех местностях, которые являются главными центрами событий в истории открытия последнего времени», — писал Карл Фалькенгорст. Роман поражает своими потрясающе подробными и яркими описаниями природы и жизни на Черном континенте. Что удивительно, автор никогда не был ни в одной из колоний и не видел воочию туземной жизни. Скрупулезное изучение музейных экспонатов, архивных документов и фондов библиотек обогатили его знания и позволили нам погрузиться в живой мир африканских приключений.Динамичный, захватывающий сюжет, масса приключений, отважные, благородные герои делают книгу необычайно увлекательной и интересной для самого взыскательного читателя.

Карл Фалькенгорст

Приключения / Исторические приключения / Путешествия и география
Амазонка глазами москвича
Амазонка глазами москвича

Это второе, дополненное издание книги советского журналиста Олега Игнатьева о его путешествиях и приключениях в бассейне великой реки мира — Амазонки. Интересный, насыщенный экзотикой рассказ о тропиках сочетается с реалистическим показом жизни и быта индейских племен в стойбищах, в которых автор бывал не один раз, искателей алмазов, собирателей каучука, охотников за бабочками и рыбаков — жангадейрос, населяющих этот малоизведанный край. Жизнь в этих районах меняется очень медленно. Автор умно и ненавязчиво вскрывает подлинные причины нищеты и отсталости жителей Амазонки, показывает их главных врагов. Книга иллюстрирована фотографиями, сделанными автором ко время его путешествий.

Олег Константинович Игнатьев

Прочая научная литература / Образование и наука / Путешествия и география