Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Пайшлі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухваць не было чаго. І тут накрычалі, а потым Святлана сказала:

— Навошта нам крычаць, ваяваць, хвалявацца, калі ў іх будзе сталы агонь і яны заўсёды будуць магчы запаліць касцёр!..

Гэтае меркаванне было зусім слушнае. Цяпер заставалася толькі перамясціць жыхароў. Як прыступіць да гэтай справы? З чаго пачынаць? Як ім растлумачыць, чаго ад іх хочуць? Шапка-перадатчык можа перадаць ім толькі паасобныя простыя паняцці, а тут трэба расказаць пра вялікія і складаныя меркаванні.

Урэшце пастанавілі так: зрабіць з кактусаў дубцы і далікатненька гнаць імі паважаных жыхароў Зялёнай даліны туды, куды трэба для іх карысці.

— Магчыма, яны пакрыўдзяцца, — сказаў Светазар, — але што ты зробіш, калі іначай нельга. Каб зрабіць гэтае перасяленне па-культурнаму, нам прыйшлося б сядзець тысячу гадоў, пакуль яхі навучыліся б гаварыць і разумець па-людску.

Так і зрабілі. Для пачатку ўзялі з першай пячоры двух маці з дзецьмі і ласкава пачалі іх падштурхоўваць да рэчкі, а потым да пячоры. Падышлі да ўвахода, спыніліся. А што далей рабіць? Пячора напоўнена газам, нават ля ўвахода стаяць нельга, а як увайсці ў сярэдзіну ды запаліць агонь?

— Мала таго, — дадаў Светазар, — а каб і ўвайшоў у якім-небудзь процівагазе ды запаліў агонь, то цябе разарваў бы выбух газу, які запоўніў усю пячору. Ну што ж, трэба шукаць другога спосабу. Ага! Зробім вось як: вы схавайцеся вось тут за скалой, а я запалю кактусавы смаляк ды кіну ў сярэдзіну.

Праз некалькі хвілін ён кінуў смаляк і схаваўся за скалой. Як загуло ў сярэдзіне, як шугане полымя з пячоры…

Счакаўшы некаторы час, яны асцярожна ўвайшлі ў пячору. Пах газу яшчэ адчуваўся, але дыхаць можна, а ў кутку, як і раней, бесклапотна калыхалася полымя.

— Цяпер усё ў парадку! — весела сказаў Светазар. — Займайце вашу кватэру, паважаныя грамадзяне!

Адна з «грамадзянак» увайшла ў пячору, як у сваю ўласную кватэру, а за ёй нясмела ўвайшла і другая.

— Пачатак зроблены, — сказаў Светазар, — пойдзем вербаваць яшчэ маці з дзецьмі.

Яны «завербавалі» і перасялілі яшчэ чатыры маці, а тады паўстала пытанне: а ці не прыйдзе сюды Бао, ці не выганіць ён новых жыхароў? Значыцца, трэба арганізаваць ахову.

— Ох, колькі клопату! — казалі падарожнікі, выціраючы пот. — Як цяжка наладзіць жыццё на другой планеце.

Потым пайшлі яны паглядзець, дзе знайшоў прытулак Бао са сваёй світай. Убачылі іх у канцы даліны, у шчыліне між дзвюх скал. Але там іх было толькі двое ці трое. Брат і сястра азірнуліся і ўбачылі, што на беразе рэчкі некалькі яхаў на чале з самім Бао збіраюць кактусы…

— Усё ў парадку! — сказаў Светазар. — Паразіты распачалі працоўнае жыццё. Мы можам спакойна ехаць дадому.

Яны вярнуліся да сваёй машыны. Вакол іх, як заўсёды, сабраліся яхі. Светазар выступіў перад імі з развітальнай прамовай.

— Вось што, браточкі: мы пакідаем вас, едзем дадому. Жывіце тут шчасліва, развівайцеся, больш старанна вучыцеся хадзіць і гаварыць, карыстайцеся агнём — і, можа, праз некалькі тысяч гадоў вы станеце сапраўднымі людзьмі. Не падпускайце блізка да сябе Бао, цяпер вы ведаеце, як гнаць яго ў шыю. Нам хацелася б яшчэ многаму вас навучыць, ды на гэта патрэбна шмат гадоў. Мы не можам жыць з вамі столькі часу. Ды і клімат ваш нікуды не варты. Можа, праз некаторы час мы наведаем вас, каб паглядзець, якіх поспехаў вы дасягнулі…

Сястра штурханула яго пад бок і сказала:

— Годзе ўжо! Чаго ты разышоўся? Не могуць жа яны зразумець усяго таго, што ты гаворыш.

Светазар павярнуўся да яе і сказаў:

— А табе шкада, ці што? Нават калі яны зразумеюць хоць два-тры словы, і тады прамова будзе карыснай. Не часта людзям з Зямлі даводзіцца выступаць з прамовамі перад марсіянамі. Ну, бывайце, дарагія таварышы!

Вяртанне

Праз хвіліну яны ўжо зноў ляцелі даганяць сонца. Аднак дадому вяртацца яшчэ не маглі: яны не абследавалі ўсяго Марса. Яны пабывалі толькі ў Паўночным паўшар'і, а потым наведалі частку экватарыяльнага пояса. Трэба было цяпер заглянуць у Паўднёвае паўшар'е, аб'ехаць увесь Марс па экватары. Яны павярнулі на Поўдзень.

— Гэта толькі для таго, каб выканаць нашу камандзіроўку, — сказаў Светазар, — а цікавага там мы нічога не ўбачым. Калі ўлетку тут прырода горшая за нашу тундру, то чаго ж чакаць узімку!

І сапраўды, на Паўднёвым паўшар'і, дзе была цяпер зіма, карціна была такая, што і глядзець не хацелася. Тыя самыя голыя горы, бязмежныя пустыні, даліны і тундра, але ў гэты час зусім мёртвая.

— Хоць бы гурбы снегу былі, як належыць узімку, і то весялей было б глядзець. А тут толькі іней ці танюсенькі пласток снегу.

Вядома, нічога жывога ўбачыць тут нельга было, таксама як і ў Паўночным паўшар'і.

— Значыцца, тут яхі не жывуць? — спытала Святлана.

— Як бачыш, не жывуць, — адказаў Светазар. — Тым лепей, мы спакойна можам ляцець далей.

Да экватара яны вылецелі ля таго месца, дзе спыняліся мінулы раз, гэта значыць, каля другога мора.

— Пачакай, — сказала Святлана, — трэба ж і яму даць назву.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы