Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Прасцейшая, але лепшая зброя. — Знаёмства з дзікам. — Журавіны. — Хоць змяю за здабычу. — Лясныя жыхары. — Царская жывёла. — Вожыкава булава. — Уперад на чарапаху! — Пешаход з Афрыкі.

— А што будзем сёння рабіць? — запытаўся на другі дзень Віктар.

— Я прапаную пайсці далей у лес на разведку, — адказаў Мірон. — Мы ж зусім не былі яшчэ ў глыбіні.

— Трэба было б якую-небудзь зброю мець, — заўважыў Віктар.

— Толькі не твой лук, — усміхнуўся Мірон. — Лепш зробім сабе добрыя дубіны.

Знайшлі адпаведныя дрэўцы, зламалі іх, абпалілі на агні, нават булдавешкі пакінулі на канцы. Зброя выйшла хоць куды!

— З гэткай зброяй я і на ваўкоў згодзен ісці! — казаў Віктар, размахваючы сваёй дубінай.

— І сапраўды, з дзвюма такімі штукамі не боязна, — згадзіўся Мірон і трэснуў па кусту так, што ад яго паляцелі шматкі.

Узялі з сабой арэхаў, падклалі агню і пайшлі.

Чым глыбей уваходзілі ў лес, тым часцей сустракаліся сухія ўзгоркі. На вышэйшых пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дуб, граб, ліпа.

— Ідзём да тых дубоў, — сказаў Мірон. — Можа, знойдзем леташніх жалудоў. Калі прыйдзе бяда, яны спатрэбяцца.

— Ды і без бяды кавы добра будзе папіць, — адказаў Віктар. — Трэба толькі мець начынне і цукар.

Калі падышлі да дубоў, то ўбачылі, што там нехта перад імі ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда аніводнага. Але дзіўней за ўсё было тое, што сляды здаваліся свежымі.

— Хто б гэта мог быць? — задуменна сказаў Мірон.

— Дзікі! — упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды.

— Невядома, ці радавацца, ці шкадаваць, што знайшліся такія суседзі, — прамовіў Мірон.

Віктар чамусьці памахаў сваёй дубінай.

— Добра было б здабыць дзіка, але, кажуць, звер вельмі небяспечны. Калі раззлуецца, дык нават добрая зброя не паможа.

У гэты момант збоку нешта затрашчала. Хлопцы ўздрыгануліся і мацней сціснулі свае дубіны. З-за ламачча паказаўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной страшэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць, але ж бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай.

— Не рухайся! — прашаптаў Віктар.

Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад.

— Ну і страшыдла! — прамовіў Мірон. — Яго не толькі дубіна, але і гармата не возьме. Ліха з імі, з гэтымі суседзямі.

— Крыўдна ўсё ж! — пашкадаваў Віктар. — Гэткі выпадак, а ты стой ды глядзі, як дурань.

Пайшлі далей. У густым ельніку пачулі зусім блізка моцны лопат крылаў; здавалася, нейкая вялізная птушка заблыталася ў галінах і не можа адтуль выбіцца. Зірнулі ў той бок і сапраўды заўважылі вялікага чорнага птаха. Ляцеў ён так нізка і так нязграбна махаў крыламі, што, здавалася, яго было зусім лёгка злавіць рукамі.

— Хапай яго! — кінуўся наперад Мірон. Але Віктар не зварухнуўся.

— Дарэмна. Гэта табе так здаецца. Глушэц заўсёды так лятае ў ельніку, але ніхто яшчэ не лавіў яго рукамі.

— У такім разе хадзі сюды, — крыкнуў Мірон. — Я табе пакажу нешта другое.

Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі.

— Пакаштуй, якія яны смачныя, салодкія пасля зімы, — сказаў Мірон. — Шкада толькі, што гэтыя лясныя жыхары ўжо ласаваліся тут. І нам мала пакінулі.

З вялікай ахвотай падмацаваліся хлопцы ягадамі ды назбіралі яшчэ ў шапку.

— Нічога, жыць можна, — з задавальненнем сказаў Віктар. — Але ўсё ж такі мушу сказаць, што ўвесь час адчуваю сябе галодным, і ў роце і ў жываце неяк нядобра. Хоць бы кавалак хлеба ці якога-небудзь варыва — зусім іншая была б справа.

— Спачатку сырому зайцу быў рады, а цяпер ужо сапраўднага абеду захацеў, — засмяяўся Мірон. — У нашым становішчы трэба разважаць інакш: абы-чым, толькі б падтрымаць сябе. І галоўнае, каб разнастайная была страва. Вось чаму і журавіны вельмі карысныя. Гэта, брат, пладавіна, а ў ёй ёсць жалеза, вугляводы, вітаміны.

З поўнай шапкай журавін яны не хацелі ісці далей у лес, далі круг і накіраваліся назад. У адным месцы ўбачылі вялікую змяю. Яна ляжала, скруціўшыся на пяньку, і грэлася на сонейку. Галаву яна вытыркала ўверх і млява варушылася.

Віктар мігам падскочыў і забіў яе дубінаю.

— Ну і гадзіна! — сказаў ён і пакратаў змяю нагою. — Мусіць, з метр будзе.

Яны пасунуліся былі далей, але хутка Мірон прыпыніўся.

— Слухай, — сказаў ён, — у нашым становішчы шкада пакідаць здабычу, якая б яна ні была. Ці нельга будзе як-небудзь скарыстаць і гэту?

— Ды што ж ты з яе зробіш? — засмяяўся Віктар.

— Не ведаю яшчэ. Але ў нашай бядняцкай гаспадарцы ўсё можа спатрэбіцца. Здымем з яе скуру.

— Хіба зрабіць з яе чучала для нашага тэхнікума, экземпляр добры, — згадзіўся Віктар.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы