Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Агідная была справа, але праз некалькі хвілін скура была здзёртая. На зямлі застаўся голы, брыдкі скрутак, а Віктар закінуў сабе на плечы скуру-кішку.

Ціха ішлі яны па лесе, пільна прыглядаючыся навокал. За гэты невялікі час, як яны апынуліся на востраве, прырода значна змянілася. Лісце на дрэвах загусцелася, трава паднялася. Здавалася, і птушак больш стала, мацней разляталіся па лесе іх галасы. Вось пінькае лілавагрудая зябка, вось заліваецца чорны дрозд, свішча жоўтая івалга, стукаюць дзятлы. Заварушыліся розныя казюлькі, а ў цяньку пачуўся непрыемны звон камароў. Сям-там пераскакваюць з дрэва на дрэва вавёркі.

— Вось каб яшчэ арэхаў знайсці! — прамовіў Мірон.

— Разласаваўся, — усміхнуўся Віктар. — Не на кожным кроку гэта здараецца, брат ты мой. Нават каб і знайшлі такое самае дупло, дык гэта зусім не значыць, што там абавязкова будуць арэхі: маглі і вавёркі з'есці за зіму.

Тут па дрэве шмыгнула нейкая новая жывёліна, крыху падобная да вавёркі, толькі танчэйшая і даўжэйшая за яе. Колер скуры — руды з белымі плямамі.

Мірон няўважліва зірнуў на яе і прамовіў:

— А гэта не вавёрка?

— Тсс! — шапнуў Віктар і прытрымаў рукою Мірона. — Гэта гарнастай!

— Няўжо ж ён такі нікчэмны? — здзівіўся Мірон.

— Зімою ён белы, а цяпер якраз змяняе зімовае адзенне на летняе. Самая галоўная яго адзнака — канец хваста, які заўсёды бывае чорным.

Гарнастай тым часам знік з вачэй.

Мірон зняважліва паціснуў плячыма.

— А я думаў — гарнастай немаведама што такое. Раней жа ніхто не меў права насіць гарнастаевыя футры, апрача цароў ды князёў.

— Я думаю, каб цары прысвоілі сабе таксама выключнае права на лапці, тады і лапці лічыліся б найбагацейшай і самай моднай рэччу, — усміхнуўся Віктар.

Праз некаторы час натрапілі на вожыка. Убачыўшы небяспеку, небарака зараз жа скруціўся ў клубок. Хлопцы падышлі да яго і пачалі меркаваць, што з ім рабіць.

— Каб былі дома, то ўзялі б яго жывым на пацеху, а тут што з ім будзеш рабіць? Есці, мусіць, яго нельга, — разважаў Віктар.

— А трэба было б і яго як-небудзь скарыстаць, — напружана думаў Мірон. — Могуць, напрыклад, спатрэбіцца ягоныя іглы ў якой-небудзь справе.

— А ведаеш што? — схапіўся Віктар. — Калі ўзяць яго скуру ды абкруціць ёю канец нашай дубіны, дык будзе такая булава, што з ёю хоць на мядзведзя ідзі!

— Вось бачыш!

— Але ж як шкада забіваць гэтае мілае стварэнне! — уздыхнуў Віктар.

Аднак прыйшлося забіць. Да журавін і змяінай скуры далучыўся вожык. З гэтай здабычай яны і вярнуліся дадому.

Было яшчэ рана, не пазней за поўдзень. Часу заставалася досыць для гаспадарскай працы. Паабедалі рыбай, арэхамі і журавінамі.

Скуру змяі павесілі сушыцца, а з вожыка пачалі рабіць булаву. Але ж і папакутавалі, пакуль знялі з яго скуру сваім «нажом»! Скрывавілі ўсе чатыры рукі. Затое булава выйшла на славу! Толькі Мірон усумніўся ў ёй.

— Супраць чалавека, — сказаў ён, — лепшай і не трэба. А што ты зробіш са зверам? Для яго гэтыя іглы — нішто.

— А ўсё ж такі лепш, як голая дубіна, — цешыўся Віктар.

Цяпер, калі непасрэдная пагроза голаду адсунулася, яны мацней адчулі недахват адной дробязі — пасудзіны ці якога чарапка для вады. Увесь час ім прыходзілася піць жменямі, а калі вада спала, то зусім дрэнна зрабілася: часам да чыстай вады нельга было даступіцца так, каб дастаць яе абедзвюма рукамі, і даводзілася піць брудную.

— Гэткае глупства ды так перашкаджае! — злаваў Віктар. — Пойдзем шукаць гліны, можа, злепім які чарапок.

— Хадзем на рыбу і па дарозе пашукаем, — згадзіўся Мірон. — Да захаду сонца застаецца яшчэ гадзін з пяць.

Але не так лёгка было знайсці гліну, як гэта здавалася. То пяскі, то балота — а гліны ні знаку. Усё далей і далей зварочвалі яны ўбок. Падыходзячы да аднаго балотца, здалёк заўважылі, што на беразе яго нехта капошыцца. Хлопцы прыпыніліся і пачалі ціхенька красціся. Але чым больш набліжаліся, тым болей дзівіліся: гэты «нехта» не быў падобны ні на звера, ні на птушку. Проста штосьці круглае круцілася на месцы, станавілася рубам.

— Чарапаха! — прашаптаў Віктар.

Хлопцы спыніліся і пачалі наглядаць за ёй. Чарапаха была велічынёю з шапку. Яна неяк смешна і нязграбна прыстасоўвалася, каб хвастом выкапаць у зямлі ямку, і была так занята сваёю справай, што нічога не заўважала навакол. Хлопцы падпаўзлі зусім блізка.

— Што яна робіць? — прашаптаў Мірон.

— Ямку капае, каб пакласці туды яечкі, — шэптам адказаў Віктар.

— Ці не пачакаць, пакуль яна паложыць? Кажуць, яе яечкі вельмі смачныя.

— Можа, яны і сапраўды смачныя, — сказаў Віктар, — але і яна не дурная: яна ўмее зрабіць так, каб такія ласуны, як ты, іх не елі.

— Якім чынам?

— Вельмі проста: палажыўшы яйкі, яна мочыць іх нечым вельмі непрыемным.

— Не можа быць! Хто табе казаў?

— У кніжцы чытаў.

— Тады ўперад! На чарапаху! — крыкнуў Мірон.

Хлопцы выскачылі і схапілі бездапаможную жывёліну. Бедная чарапаха схавалася ў свой панцыр.

— Як жа да яе даступіцца? — казаў Віктар, варочаючы яе ў руках.

— Прыйдзецца праз дзірку закалоць.

З жалем выканалі яны гэты непрыемны абавязак.

— Я думаю, не трэба нам цяпер далей ісці, — сказаў Мірон. — Адразу маем і вячэру, і пасудзіну.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы