Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Развязалі. Пакунак яшчэ быў абгорнуты ў васковую паперу і яшчэ раз завязаны ніткай. Зноў развязалі і ўбачылі… жаночыя шаўковыя панчохі! Шмат панчох.

— Дык вось у чым сакрэт! — крыкнуў Віктар. — Кантрабандысты выбралі сабе тут прытулак! Вось чаму спыніліся тут нашы «збаўцы» і хацелі нешта паглядзець, ці ўсё ў парадку!

— Але чаму ж яны выбралі бабровую хатку, калі можна было закапаць у зямлю? — здзівіўся Мірон.

— У зямлі магло папсавацца ад вільгаці, а тут суха, бо бабры будуюць хату ў два паверхі, з якіх верхні заўсёды сухі і ніколі не заліваецца вадой. Акрамя таго, на зямлі кожны раз заставаўся б след, калі закопваць ды выкопваць. Гэта ж вялікае багацце!

— Якая карысць з гэтага? — сумна прамовіў Мірон. — Вось каб гэтыя панчохі можна было есці!

— Пачакай, можа, там яшчэ што ёсць?

Зноў засунуў Віктар руку.

— Ёсць! — крыкнуў ён і выцягнуў новы скрутак.

У ім былі перламутравыя гузікі.

— Ану іх да д'ябла! — вылаяліся хлопцы.

Далей — скрутак тонкага дарагога сукна.

— Ды тут цэлы магазін! — крыкнуў Мірон. — Ану, цягні яшчэ! Можа, кілбасы выцягнеш.

— Пастараюся, — адказаў Віктар і выцягнуў ужо нешта цяжэйшае. Гэта была скрынка, а ў ёй… два рэвальверы!

Радасць ахапіла хлопцаў.

— Во, гэта ўжо іншая рэч!

— Толькі ці ёсць да іх патроны? — сказаў Мірон.

— Знойдуцца! — упэўнена адказаў Віктар і зноў запусціў руку. Але на гэты раз нічога не дастаў.

— Навошта ж тады нам рэвальверы? — сумна прамовіў Мірон.

— Пачакай яшчэ. Пакой бабра часам мае больш за метр ушыркі. Я ж не мог дастаць рукой ва ўсе куты. Трэба пашырыць уваход.

І хлопцы ўзяліся за гэтую працу.

Калі разабралі «столь», дык знайшлі яшчэ скрынку з двума рэвальверамі, некалькі бляшанак з патронамі, зноў скрутак з нейкай замежнай галантарэяй і, нарэшце, чатыры маленькія шасцісценныя каробачкі. Яны былі моцна зроблены з суцэльнага металу і толькі на канцы мелі шрубку.

— Фю-і-і! — засвістаў Віктар. — Тут ужо пахне больш сур'ёзнай справай. Гэта ж піраксілінавыя шашкі!

— Ого! Пакажы! Пакажы! — схіліўся Мірон. — У такім разе тут не проста кантрабанда, а нешта горшае.

— Так, — пацвердзіў Віктар. — Значыцца, нашы «збаўцы» не толькі кантрабандысты, але і дыверсанты. Нездарма мяжа адсюль за кіламетраў трыццаць. А вось яшчэ нейкія паперы.

Хлопцы пачалі разглядаць незразумелыя лісты, напісаныя лацінскімі літарамі, але ніводнага слова не маглі зразумець.

— Відаць, шыфраваныя, — здагадаліся яны.

І, нарэшце, карта Беларусі з рознымі, таксама незразумелымі адзнакамі: крыжыкамі, рыскамі, кружочкамі.

— Тут сапраўдны штаб! — задуменна прамовіў Віктар. — Цяпер я добра разумею, чаму яны хацелі нас загубіць.

— У такім разе і мы арганізуем свой уласны штаб ды абмяркуем, што з усім гэтым багаццем рабіць, — сказаў Мірон.

Пытанне было складанае. Узяць усё сабе — немагчыма. Як цягацца з гэтым дабром, калі невядома яшчэ, як яны самі выкруцяцца з бяды. Знішчыць? Шкада, усё ж такі рэчы каштоўныя. Апрача ўсяго, і тое і другое рызыкоўна: калі бандыты прыйдуць і заўважаць, што склад іх знойдзены, дык адразу здагадаюцца, у чым справа, і пачнецца такое паляванне, ад якога не схаваешся. А хлопцам трэба было ціхенька сачыць, каб выведаць дарогу. Значыцца, у першую чаргу трэба зрабіць так, каб не было відаць, што сховішча знойдзена. А хлопцы ўзялі ды разбурылі хатку.

— Што ж мы з табой нарабілі? — сумна сказаў Віктар. — Зноў памылка! Калі ж будзе канец ім? Цяпер зноў прыйдзецца будаваць хату!

— Відаць, прыйдзецца, — адказаў Мірон такім тонам, нібы ён адзін быў у гэтым вінаваты. — Але спачатку зробім вось што: возьмем два рэвальверы, насыплем у скрынкі пяску і паставім назад; гэтак жа зробім і з патронамі; барахло пакінем усё цалкам, а паперы возьмем з сабой, бо яны замінаць не будуць. Калі мы выратуемся, тады даставім каму належыць каштоўныя паперы. А хатку нам усё ж прыйдзецца аднаўляць. Кожны раз новыя здарэнні, таму і нельга ўсяго прадугледзець.

Віктар згадзіўся з гэтым планам, толькі ўнёс адну папраўку: узяць усе чатыры рэвальверы.

— Гэта ні ў якім разе не пашкодзіць, а можа, і спатрэбіцца, — дадаў ён.

Мірон не пярэчыў.

Пачалі ўпарадкаваць рэчы.

Калі з адной бляшанкі выбралі патроны, Мірон сказаў:

— А бляшанку адну трэба ўзяць сабе. Яна можа служыць замест гаршка.

— Правільна! Тады не трэба будзе больш важдацца з гэтым праклятым чарап'ём.

У апошні момант, калі пачалі былі закладваць гняздо, заўважылі ў галлі новую рэч. Гэта быў кінжал у ножнах. Гэтая знаходка ўсцешыла хлопцаў больш, як усё папярэдняе.

— Гэты нож нібы спецыяльна пакладзены для нас! Яны, можа, так сабе, на кожны выпадак, сунулі яго, а для нас якое шчасце! — цешыўся Мірон.

— Дай Бог ім здароўя на тым свеце! — прамовіў Віктар.

Калі ўпарадкавалі рэчы, пачалі рамантаваць хатку. Трэба было зрабіць акурат так, як было раней, а гэта аказалася вельмі нялёгкай справай. Сувязь між галлём была парушана; выходзіла звычайная куча ламачча, а не бабровая хатка.

— Ах, каб на цябе ліха! — злаваў Віктар. — Ніколі не думаў, што давядзецца будаваць бабру хату.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы