Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Віктару ўсё здавалася, што праход павінен быць там. Але, з другога боку, і разважанні Мірона былі слушныя. І Віктар пакуль што згадзіўся з ім.

На тым беразе, каля якога стаяла бабровая хатка, пачыналася высокая сухая града. Спачатку яна была вузкая і ішла ўздоўж бабровай ручаіны, а потым пашыралася і гублялася ў глыбіні вострава. На ёй рос прыгожы бор з рэдкімі стройнымі соснамі, а па баках ішлі зараснікі алешыны, арэшніку.

— Калі схавацца ў гэтым арэшніку, вось за той купінай, — казаў Мірон, — дык мы будзем бачыць усю гэтую граду. Яны абавязкова павінны прайсці па ёй, калі пойдуць да свайго склада.

— Месца добрае, — сказаў і Віктар. — Нам нават зручна будзе ісці па хмызняку за імі ўслед, бо па чыстым бары было б рызыкоўна.

Тут і вырашылі зрабіць назіральны пункт. Было крыху вільготна на зямлі, але хлопцы мелі дзве скуры.

— Давай зробім рэпетыцыю, — сказаў Віктар. — Я тут сяду, а ты прайдзіся па градзе і паглядзі, ці можна заўважыць.

Віктар сеў, а Мірон адышоўся крокаў на дваццаць убок. Арэхавыя сцябліны без галля дазвалялі досыць добра бачыць, што робіцца на градзе. А вось як адтуль?

— Ну, як? — нецярпліва запытаўся Віктар.

— Пачакай, — махнуў рукою Мірон і некалькі разоў прайшоўся ўзад і ўперад. Вярнуўшыся назад, ён сказаў: — Калі ведаць ці падазраваць, што там нехта ёсць, то заўважыць можна, а так, мне здаецца, не павінны звярнуць увагі, асабліва калі не рухацца.

— Ну і добра. А калі яны сунуцца, то ў нас жа ёсць чым сустрэць іх, — сказаў Віктар.

Калі скончылі з гэтай справай, пайшлі ўпарадкаваць свой лагер. Трэба было зрабіць усё так, як было раней.

— Раней тут рыба вісела, а цяпер — няма, — заўважыў Віктар.

— Гэта праўда, — задумаўся Мірон. — Дзе ж цяпер яе дастаць? Ты не памятаеш, колькі было?

— Рыбін з пяць. Але не можа быць, каб яны іх лічылі.

— Прыйдзецца тады павесіць некалькі рыбіных галоў і касцей. Можна ж падумаць, што іх птушкі падзяўбалі, жукі, чарвякі з'елі.

І яны пачалі развешваць рыбу.

— Каб хто-небудзь убачыў, што мы робім, — смяяўся Віктар, — то, напэўна, падумаў бы: здурнелі хлопцы.

А калі павесілі рыбныя рэшткі, то прыпомнілі: у будцы ж была яшчэ і палова зайца. Але з ім справа вырашалася прасцей: зайца лёгка мог дакончыць кожны драпежнік.

— Трэба толькі крыху касцей параскідаць навакол.

— А таксама ўбраць лішнія мядзведжыя і казуліны косці, — дадаў Мірон.

Упарадкавалі косці. Потым прыпомнілі яшчэ, што чарапашына павінна валяцца каля будкі, як кінуў яе той бандыт.

Нарэшце ўзяліся за вогнішча.

— Здаецца, прыблізна было гэтак, — казаў Мірон, калі раскладаў галавешкі.

— А я ўсё-такі пазнаў бы, што тут нехта гаспадарыў, — прамовіў Віктар.

— І кожны пазнаў бы, каб тады спецыяльна прыгледзеўся, — усміхнуўся Мірон. — Але дзеля гэтага трэба было ўжо тады ўсё ведаць і прадбачыць.

Цяжэй было вырашыць пытанне з агнём. Пагасіць вогнішча, безумоўна, трэба. Трымаць на сваім назіральным пункце агонь, безумоўна, нельга. Няўжо зусім адмовіцца ад яго?

— Гэта немагчыма! — ускрыкнуў Віктар. — Адмовіцца ад агню, потам і крывёю здабытага, сваімі рукамі выгадаванага, захаваўшага наша жыццё! Я нават збіраўся ўзяць яго з сабой дадому, бо ў нас зусім не такі агонь, горшы.

— Таму, што лёгка здабыты запалкамі, — дадаў Мірон.

Пасля досыць доўгага абмеркавання вынеслі такую пастанову: знайсці такі дзікі куток, куды ніякаму бандыту не было б ахвоты соваць нос, і такі густы, каб і зблізку нельга было заўважыць у ім ні агню, ні дыму. Там і захоўваць агонь. І туды пасля дзённай варты прыходзіць спаць.

Узялі свой гаршчок, палажылі гарачага вуголля і пайшлі. Трымаліся бліжэй да возера, улічваючы, што ў гэты бок бандытам няма сэнсу ісці. Тут былі мясціны, куды і самі хлопцы ні разу не завітвалі. Калі яны зайшлі ў гушчар, Віктар узяў у руку рэвальвер і сказаў:

— У гэтых нетрах можна яшчэ напароцца на якога-небудзь насарога.

А праз хвіліну пачуўся такі тупат і грукат, нібы сапраўды імчыцца насарог. Не паспелі хлопцы апамятацца, як на іх наляцела вялікая рагатая жывёліна. Яна выгіналася, падскаквала і, здавалася, хацела растаптаць нашых герояў.

Мірон кінуўся ўбок, гаршчок вываліўся з яго рук. Віктар падняў рэвальвер, але жывёліна зачапіла яго бокам, і ён паваліўся на зямлю, стрэліўшы ў паветра. А пасля гэтага стрэлу нешта мільганула над галавой і зашуршала з другога боку. Тупат жывёліны зрабіўся раўнамерным і паступова аддаліўся. А праз хвіліну зноў усё было ціха, як і раней.

Хлопцы асцярожна паднялі галовы.

— Што ты бачыў? — запытаўся Віктар.

— Вярблюда.

— Не, без жартаў.

— Мусіць, нейкі алень ці лось, але чамусьці з гарбом.

— А ці ведаеш ты, што мы цяпер зноў заслужылі падзяку ад дзяржавы?

— Завошта?

— За тое, што выратавалі ад смерці лася.

— Якім чынам?

— Гэта быў ніякі не горб, а рысь. Драпежніца ўскочыла ласю на карак і, напэўна, загрызла б яго, каб не мой стрэл.

— Адкуль ты ўсё гэта ведаеш? — недаверліва спытаў Мірон.

— Хіба доўга зірнуць? Круглая кашэчая галава, кутасікі на вушах ды куртаты хвост — адразу можна пазнаць.

— Але ж, здаецца, і цябе зачапілі?

— Крыху штурханулі, але дарма: не кожнаму трапляецца так блізка пазнаёміцца з ласём.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы