Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Вось табе і насарог! — засмяяўся Мірон.

— Толькі крыху не хапіла! — зарагатаў і Віктар. — Я цяпер ужо не здзіўлюся, калі сустрэнем і слана.

— Але наш гаршчок разляцеўся на кавалкі, — сказаў Мірон, збіраючы вугольчыкі.

— Тады спынімся тут. Калі тут жывуць такія звяры, дык, мусіць, гэта і будзе самае глухое месца.

Пад аховай шыракалапых елак расклалі яны вогнішча і доўга палілі, пакуль не набралася поўная яма жару.

— Заўтра яшчэ дадамо, а сёння пойдзем паспім апошнюю ноч у нашым родным будане.

XXI

Бясконцае чаканне. — На кухні. — Сонныя вартаўнікі.

Рашучы момант набліжаўся. Хлопцы хоць і храбрыліся, хоць і жартавалі, але кожны адчуваў, як унутры нешта дрыжыць. Ці прыйдуць яны ў гэты дзень? А можа, яны так сабе сказалі? А можа, прыйдуць праз тыдзень, праз месяц?

— Бывае ж на свеце так, што злейшых ворагаў прыходзіцца чакаць, як родных бацькоў! — злаваў Віктар.

— А можа, іх тут аж занадта набярэцца? Можа, у іх тут які бандыцкі з'езд прызначаны? — разважаў Мірон.

Як бы там ні было, а нічога не заставалася, як толькі чакаць.

На світанні пабеглі ў пушчу, падклалі ў свой запасны агонь дроў і са скурамі на плячах пайшлі на новае месца.

Ззаду застаўся асірацелы будан і халоднае вогнішча.

Забраліся ў свой арэшнік, парассцілалі скуры, натыкалі яшчэ сям-там галін, каб больш надзейна схаваць свой прытулак, і пачалі чакаць.

Спачатку ў іх было адчуванне, што бандыты вось-вось павінны з'явіцца. Але міналі гадзіна за гадзінай, усё ціха і спакойна было навакол, і хлопцам пачало ўжо здавацца, што іх «збаўцы» ніколі не прыйдуць.

Каля поўдня Віктар не вытрымаў:

— Чаго нам гэтак сядзець? Тэрмін жа яшчэ заўтра.

Не спадзяваўся і Мірон, што сёння прыйдуць, але ўсё-такі мільгала думка: а што, калі ўжо ідуць?

— Пачакаем яшчэ гадзіны са дзве і тады выйдзем.

Выседзелі гэтыя гадзіны і вылезлі. І неяк несвядома абодва адчулі задавальненне, што бандыты не прыйшлі: усё-ткі далей адсунуўся непрыемны час спаткання. Рэшту дня скарысталі, каб «папасвіцца», хоць і ўвесь час адчувалі сябе трывожна.

Назбіралі крыху грыбоў і пайшлі «на кухню», як казаў Віктар. Там згатавалі свае грыбы, павячэралі і засталіся нанач каля вогнішча.

Ледзь золак яны былі ўжо на сваім назіральным пункце. Зноў пачалося нуднае і напружанае чаканне. Зноў ішлі гадзіна за гадзінай, а ніхто не з'яўляўся. Цяпер яны ўжо не адважыліся пакінуць сваё месца сярод дня і даседзелі да вечара.

— Ах, каб хутчэй перастралялі гэтых бандытаў! — сказаў Віктар, вылазячы з засады.

— Што ты гаворыш?! — з жартаўлівым жахам крыкнуў Мірон. — Калі іх цяпер расстраляюць, то мы павінны будзем сядзець да зімы!

— Выбачай, забыўся, — засмяяўся Віктар. — Хай тады крыху пачакаюць. Але ж гэткае сядзенне горш за самую цяжкую працу! Пойдзем хоць чаю пап'ём. Вось, кажуць, бруснічнік можна ўжываць замест чаю.

— Гэта будзе вельмі дарэчы, — згадзіўся Мірон, і яны пачалі збіраць бруснічнік.

Але праз некалькі хвілін Мірон прыпыніўся і пачаў уважліва разглядаць сабраныя ім расліны.

— Слухай! — прамовіў ён нарэшце. — Гэта ж не бруснічнік!

— Чаму?

— Бачыш, вось з ніжняга боку ліста выціснута сетка, не такая, як у бруснічніку, ды і сцябло святлейшае.

— Па гэткіх дробных адзнаках судзіць нельга, — недаверліва сказаў Віктар.

— Шкада, што ён яшчэ не цвіце, тады можна было б знайсці маленькую розніцу ў кветках. А каб былі ягады, тады ўжо зусім нельга было б памыліцца. Ягады ўсярэдзіне маюць нібы муку, таму і завецца гэтая расліна мучніцай. Яна вельмі каштоўная і дае розныя лекі, чорную фарбу і дубільны матэрыял для апрацоўкі скур.

— Калі так, я цяпер гатоў шчыра шанаваць цябе і тваю батаніку. Вось каб напіліся гэткага чаю! Пэўна, здубянелі б. Давай лепш наломім малінніку. Гэта будзе карысней.

— Можна знайсці і сапраўднага бруснічніку.

— А няхай яго ліха возьме! Зноў натрапіш на якую мучніцу. Давай лепш простага малінніку.

Вярнуліся на сваю «кухню», выпілі чаю, згатаванага ў бляшанцы.

— Добры чай! — пахваліў Мірон. — Шкада толькі, што мёду болей няма.

— Гэта яшчэ паўбяды, — сказаў Віктар, — але вось мяса наша пачынае псавацца, хоць і печанае. Заўтра яшчэ сяк-так. А паслязаўтра будзе ўжо зусім дрэннае.

— А сушанае?

— Сушанае ўсярэдзіне не высахла.

— А ты не цягай заўсёды за сабой, а павесь тут.

Зноў правялі ноч каля вогнішча.

Трэці дзень прайшоў гэтак жа, як і папярэднія два, толькі напружанасць так змарыла іх, што абодва паснулі як забітыя. Спалі смачна да самага вечара.

Першы прачнуўся Мірон. Схамянуўся, ускочыў, нават спачатку не пазнаў, дзе ён і што з ім. Віктар хроп так, што чуваць было па ўсім лесе.

— Гэй ты, вартаўнік! — штурхануў яго пад бок Мірон.

— Га? Што? — усхапіўся той.

— Ці ведаеш ты, што хроп на ўвесь лес? Нашы госці на тым баку балота пачулі.

— А ты?

— І я таксама спаў. Гэта ж вар'яцтва! Нас маглі зарэзаць, як куранят.

— Я баюся, што яны, праклятыя, ніколі не прыйдуць, — пазяхаючы прамовіў Віктар.

— А ўсё-такі рызыкаваць нельга. Другі раз будзем спаць па чарзе.

І гэты дзень мінуў. І другі. І яшчэ адзін. І яшчэ…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы