Читаем Песьня пра зубра полностью

Быў ён загнаны усёткі й паранены. ЧэзьнеГневу шаленства у ім, хай мо лютасьць ня згасла:Сьцёбае злосна хвастом, ажно сьвішча паветра,Зь ляпы ж вужакай віецца язык вялізарныДы вырываецца хмараю пара із храпаў.(Моц непаўстрымную сьцюжа бадзёрыла пэўне,Але ж ужо, хай мароз, і яна занікае).Дыхае важка, трымціць зьвер, бо гнеўная лютасьцьБродзіць шчэ ўсёткі пад скурай, у чэраве сьпеклым,Пеністым потам кіпіць, ды прыгледзься — і бачна:Згоднасьці ў рухах нямаш, а ўздыхне і на грывеКосмы падскочаць, — адразу ж іх вырве са злосьцяй,Б'е капытамі па бруху, рве, тузае цела.Ліст скалынецца пажоўклы на гольлі дубовым —Рыне на дрэва, націсьне, паломіць на трэскі,Сьцень мільгане, шугане між галінамі птушка —Топча, бадзе тое месца, за сьценем нясецца…Тысячы розных нягодаў, прыгод, успамінаўРаптам вяртаюць цябе ў дні твае маладосьці!Чую я хібу у складзе сваім, раз-па-разеСказ мой драблю і ў адцягваньне быццам, гуляю,Словам пустым захапляюся… Будзь жа-ж цярплівыІ пачакай абурацца, чытач мой, — разьвязкаБлізка ўжо: лоўчы за дубам, а зубр наступае.Вось ён ля дрэва, ўпрытык паляўнічы і зубар,Ані паўкроку ў бакі, дык трымайся, бо сьхібіш —Зразу ж цябе, безбароннага, рогам дастане.Круцяцца, нібы ў танку, й паляўнічы і зубар,Скачуць з абодвух старонаў навокала дубу.Лоўчы мяркуе клінком пад лапатку патрапіць,Зьвер языком яго ўчэпістым мацае, ловіць.Ну, а ня дай Бог, падчэпіць за полы — і годзе, —Скон непазьбеглы: памне, забадае, загубіць.Каб як ад гнуткай зьмяі языка адкаснуцца,Спрытны лавец коле зьвера кароткім ударам —Захад адзіны, дзе й стрэлы клінку саступаюць —Бачыць лавец, што з часінаю кожнай слабеюцьНогі пад зубрам, падцяненасьць цела зьнікае.Зноўкі, адлі, страпянуўся, бадзе зьвер — хавайся!Чуеш, як духам гарачым цябе прыпякае з-за дубу,Бі! І клінок яшчэ раз патрапляе бясьхібна.Важка, ахутаны парай, асеў зьвер, канае.Недзе ўжо іншы раве й каб з ахвяраю скончыць,Трэ праявіць літасьцівасьць — дабіць не чакаўшы,Спрытным, апошнім ударам, наблізіўшы гэтым разьвязку.

17

Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэмы
Поэмы

Удивительно широк и многогранен круг творческих интересов и поисков Навои. Он — РїРѕСЌС' и мыслитель, ученый историк и лингвист, естествоиспытатель и теоретик литературы, музыки, государства и права, политический деятель. Р' своем творчестве он старался всесторонне и глубоко отображать действительность во всем ее многообразии. Нет ни одного более или менее заслуживающего внимания вопроса общественной жизни, человековедения своего времени, о котором не сказал Р±С‹ своего слова и не определил Р±С‹ своего отношения к нему Навои. Так он создал свыше тридцати произведений, составляющий золотой фонд узбекской литературы.Р' данном издании представлен знаменитый цикл из пяти монументальных поэм «Хамсе» («Пятерица»): «Смятение праведных», «Фархад и Ширин», «Лейли и Меджнун», «Семь планет», «Стена Р

Алишер Навои

Поэма, эпическая поэзия / Древневосточная литература / Древние книги