Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Сапраўды, век жалезны, – прамовіў Ротмістар. – Знікае спакойнае і вясёлае жыццё, цяпер, здаецца, усе баяцца адзін аднаго, часта чуеш стогны і скаргі. О, як добра прарочыў гэта Драўляны Дзядок аднаму з маіх калегаў, які быў надзвычай арыгінальнага нораву і ў весялосці пераступаў усе межы; калі даходзіў да такога стану, то кожная рэч у яго марах малявалася ў абліччы нейкіх дзіўных веліканаў. Імя яго – Севярын. Я за характар называў яго Летуценнікам. Раскажу вам пра дзівосную гульню яго фантазіі.


ЛЕТУЦЕННІК СЕВЯРЫН


Быў ён з лепшых вучняў, любілі яго настаўнікі, ён часта атрымліваў узнагароды, меў вялікую ахвоту вывучаць замежныя мовы і нядрэнна ўжо гаварыў на некалькіх. А чытаў найбольш паэзію: ідыліі Фэакрыта182, Геснера183, Шымановіча184 яго зусім ачаравалі. Паўсюль ён бачыў Аркадзію, а ўсе людзі ў ягоным уяўленні былі наіўныя і шчырыя пастушкі. Калі ён выходзіў на шпацыр за горад, дык у ручаях бачыў наядаў, на лугах скакалі німфы, а ў засені дрэваў з-пад зялёнага вэлюма ўсміхаліся яму дрыяды. Словам, усюды сустракаў ён старажытны залаты век грэкаў, не ведаў, што ёсць бяда на свеце, быў заўсёды вясёлы сам і весяліў іншых.

Аднаго разу, калі настаўнікі з вучнямі агледзелі музей, дзе былі розныя дзівосныя рэчы і карціны славутых мастакоў, і, спыніўшыся перад Драўляным Дзядком, загаварылі з ім, Севярын, налавіўшы поўную жменю мух, падбягае туды і пытаецца ў Дзядка:

– Адгадай, Дзядок, што ў мяне ў руцэ?

Дзядок патрос галавою і кажа:

– О нешчаслівы! Ты будзеш выгнаны з раю сваіх мар, пойдзеш крамяністаю дарогаю, і нікчэмныя інсекты ў вобліках страшыдлаў будуць гнацца за табою.

Севярын жа выпусціў мух, засмяяўся і пабег.

Пасля курса навук Летуценнік пакінуў горад, вылецеў у свет, як птушка з клеткі, калі вясна ўбірае лугі і дрэвы пахкімі кветкамі. І ён, бедны, думаў, што гэтая вясна будзе яму вечнаю. Але як хутка надышла панурая восень!

Спачатку толькі ва ўяўленні бачыў ён пекных багінь на лугах і ў гаях, нарэшце спаткаў іх і ў свеце. Гэта была панна Адэля, з маёнткам, прыгожая і з добрымі манерамі. Гэтай асобе Севярын аддаў сэрца, і Адэля была яго адзінаю мараю. Кахаў ён гады чатыры. Не буду тут апісваць шчаслівыя і нешчаслівыя хвіліны; гэтыя гісторыі заўсёды падобныя адна да адной, хоць і малююць іх розныя пісьменнікі па-рознаму. Не буду ні хваліць, ні ганіць жанчын, бо ўсе дочкі Евы такія і мусяць быць такімі, якімі іх стварыла прырода. Скажу толькі, што вужака золата і ганарлівасці звяла Адэлю, яна здрадзіла Севярыну і выйшла за іншага.

Першае каханне, да таго ж яшчэ нешчаслівае, – найвышэйшая навука, пасля якое чалавек з увагаю пачынае чытаць кнігу свету, таямніцы сэрца, адносіны сяброў і блізкіх. Адсюль пуцявіны чалавечага жыцця бяруць накірунак на поспехі і няўдачы. Тут ён сустракае няраз насмешлівыя вочы і нясталае сяброўства. Зразумеў і Севярын, што свет не рай, а людзі не анёлы.

Пасля гэтага здарэння зрабіўся ён самотны, усе ягоныя мары былі жахлівыя, уцякаў ад людзей, мілай была яму адзінота, найпрыемнейшы быў яму малюнак неба, і то толькі тады, калі ў чорных хмарах адзываліся грымоты, выў вецер, шумелі лясы і хвалі на возеры. У нікчэмных жамярыцах пазнаваў ён постаці шкадлівых людзей, мроіў і расказваў пра дзівы. Усе, хто ведаў Севярына, жартавалі з яго і называлі вар’ятам.

Калі я вандраваў у тых краях, дзе ён жыў, дык адведаў яго як сябра свайго дзяцінства. Заходжу ў пакой і бачу, што сядзіць ён самотны, задумлівы, бледны, вопратка і валасы збэрсаныя.

– Як маешся, Севярын?

Ён устаў, абуджаны ад сваіх мрояў, і доўга, не пазнаючы, глядзеў на мяне. Я назваўся.

– А! Даўно чакаю! – прамовіў ён, паціснуў мне руку і пасадзіў ля сябе, а сам зноў аддаўся мроям і сядзеў як нямы.

– А ўжо колькі гадоў прайшло, – перапыніў я маўчанне, – як развіталіся мы з маладымі нашымі прыяцелямі і настаўнікамі. Шчаслівыя былі часіны! Ці ўспамінаеш цяпер тыя даўнія забавы, размовы, майскія праходкі, прыемныя мары і жарты, у якіх ты заўсёды вёў рэй?

– Мае мары і жарты зніклі назаўсёды. Цяпер у мяне іншыя погляды: тады чалавек мог бы зрабіцца шчаслівы, калі б ператварыўся ў камень, калі б засыпаў яго пясок і нічога не чуў і не бачыў, што дзеецца на свеце.

– Як ты перамяніўся! – здзівіўся я. – Няўжо табе абрыдла ўсё пад сонцам?

– Усё. Расказаў бы шмат, але баюся, бачыш: усюды вакол нас лётаюць мухі. Бачыш, гэтыя прыкрыя стварэнні залятаюць і вылятаюць у адчыненае вакно. Яны ўсё разнясуць па свеце, што ў нас чыніцца, як жывём, пра што гаворым, дзе і як молімся. А бачыш слёзы на маіх вачах? Іх ты раней ніколі не бачыў, вось якая перамена са мною. Але паслухай, што раскажу табе. Ты не зважаў, якія гэтыя мухі страшныя? Я сяджу тут самотны, у гэтым ціхім маім пакоі, а яны снуюцца вакол, са страхам паглядаю на іх, бо бачу, як яны перамяняюцца ў дзіўных монстраў, гэтыя іх страшныя крылы здаюцца фракамі на нязграбных людзях, а твары іх рознай формы: адны круглыя, шырокія, з крывавымі плямамі, другія – сухія, з востраю бародкаю і доўгімі валасамі. І ўсе гэтыя страшыдлы глядзяць на мяне: адны здзекліва, другія пагрозліва.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы