Читаем Соль полностью

Ігнат. І не пасмей гандляваць кадрамі! (Ідзе да Фёдара Максімавіча.)

Фёдар (абдымае Ігната за плечы). Дзякую табе, добры чалавек, за сустрэчу. (Аглядае галерэю здымкаў, увесь дом.) Мне зараз здалося, што ў гэтым доме за сорак год нічога не змянілася. Нават занавеска тая самая… у рамонкі.

Ігнат. Занавеска другая, а рамонкі тыя ж. Даваеннай занавескай мы Тараса Мухіна перавязалі, калі яму мінай жывот вырвала. Як цяпер чую: не псуй, кажа, Кірылавіч, рамонкі, мне ўсё адно канец… Не хачу нічога тут мяняць. Вось канапу толькі перацягнулі па-моднаму ды квяцістаму…

З-за шырмы выходзіць Ганна.

Ганна. І дарэмна перацягнулі. Той скуры зносу не было. Добрага вам здароўечка, людцы. (Аглядае прысутных.) І камісар?! Воўк у лесе здохне — завярнуў-такі аглоблі і да нас.

Фёдар Максімавіч напружана ўглядаецца ў твар Ганны, але не пазнае.

(Да ўсіх.) Не пазнае?! Ды не на мяне ты, старую, глядзі, калі ўспомніць хочаш, а на канапу вось гэту. А яшчэ лепш за канапу. (Смяецца.)

Фёдар (як адкрыццё

). Цётка Ганна! (Абдымае, цалуе.) Цётачка Ганна! Родная вы мая!

Ганна. Ну што ты, ну што ты, Федзечка, старую бабу цалаваць. Табе яшчэ і маладзенькая шчочку падставіць і ручку падасць. Як у тэлевізары з’яўляешся, я за кожным разам думаю: а мой жа ты саколік, і прыгожы, і разумны, і гады яму хоць бы што. (На Ігната.) Вось ужо ведаў мой дзед, каго сабе ў камісары выбіраць…

Ігнат. Ладна табе, маці, да начальства падлізвацца…

Ганна. А што мне падлізвацца? Я сама сабе начальства. А што люблю яго, дык у душы спытаўшыся, а не за пасады высокія. А вот ты, зяцёк, і памочнік твой пра канапу не ведаеце. Не пярэч, Федзечка, раскажу… Гэта ж на першым годзе вайны было. Нашы засаду за Крывічамі паміж азёр зрабілі, а немцаў напаўзло — біць не перабіць, нашы адыходзіць да лесу сталі. Глянула ў акно, а к хаце бяжыць нехта: то ўпадзе, то зноў устане. Адчыняю дзверы (на Фёдара Максімавіча), а ён на парозе — у адной руцэ аўтамат, а ў другой палка. Паклалі мы яго на гэту канапу, разулі, а крыві паўнюткі бот. Ручнік з абразоў — і бінтаваць, а страляніна ўжо за гумнамі. Хацелі ў пограб пад падлогу, а ты без памяці. Я ад страху аслабела: ні падняць, ні скрануць! Што рабіць?! (Да ўсіх

.) Дык мы яго за канапу, а зверху анучамі усялякімі, фуфайкамі, кажушком. А як гіцлі на парог, я на канапу шасць і давай галасіць-прыгаворваць, і ўсё больш пра тыф. Немчура тыфусу і партызан аднолькава баялася… Ну, а к вечару яны ўсіх нас і расстралялі. Да сіласнай ямы вёску сагналі, і кулямёты кругом. Дзетачак меншанькіх першымі паставілі, а большанькіх — за імі, а ў трэці рад такіх, як Зойка і Надзька. Гэта яны, рыбачкі мае, на картачцы. У адзін дзень з мамай тваёй здымаліся, на Першае мая. І каля ямы мы разам аказаліся: я пасярэдзіне, а Даша і Паліна — жонка Ігнатава — па баках. Шапнула я Дашы: Федзю, кажу, твайго за канапай схавала. Абшчапіла яна мяне, загаласіла. А потым кажа: ты яго выратавала, я цябе выратую. І перада мною стала. У гэтую хвіліну і пачалося… Усіх паклалі — і маленькіх, і старэнькіх. А пад раніцу я з той крывавай ямы вылезла, руку перабітую хусцінкаю сцягнула, Максімавіча пад пахі — і ў сямейны лагер. Там пасля ўжо Вольгачку Ігнатаву знайшла. За дырэктарам цяпер наша Вольгачка. (Глядзіць на Хазяінава.) З ёй па лясах ды балотах і гаравала ўсю вайну. Ну, а пасля ўжо Ігнат нас знайшоў. Свая хата ў яго згарэла, дык ён пры нашых дзецях у маёй хаце і застаўся… Адзін мужчына на ўсё сяло. Дык мы яго старшынёю і абралі. Ну, а як сын (глядзіць на Івана) у выканкоме стаў, дык неяк няёмка бацькам камандаваць. Тады стары на пенсію…

Ігнат. Ладна, маці. Не пра нас сёння гаворка. (Адсоўвае шырму, ідзе да стала, адкаркоўвае бутэлькі.)

Уваходзіць Арына з міскаю канону[1] і лыжкамі. Вітаецца кіўком і раскладае лыжкі. Становіцца ціха. Чуваць толькі, як у чаркі ліецца гарэлка.

Ганна. Падыходзьце, родная, тут без пачастунку…

Ігнат (бярэ чарку). Памянём сяброў-таварышаў. (Глядзіць на фотаздымкі.) І пагаворым… Пагаварыць трэба, камісар… як бывала… перад боем… Можа, рассудзіш, можа, асудзіш, а можа, і наш бок возьмеш. А мы, крывічы, не падвядзём. З намі да канца можна.

Фёдар. Пагаворым, камандзір. (Бярэ чарку.)

Ігнат. Памянём забітых, памерлых, згарэўшых, павешаных, газам задушаных, у рэках патопленых, голадам замораных, на катарзе замучаных… Разведчыка нашага Міколку памянём, якога людаеды жывога пілою распілавалі. Дзетак нашых, мацярок і жонак успомнім…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скрытый смысл: Создание подтекста в кино
Скрытый смысл: Создание подтекста в кино

«В 2011 году, когда я писала "Скрытый смысл: Создание подтекста в кино", другой литературы на эту тему не было. Да, в некоторых книгах вопросам подтекста посвящалась страница-другая, но не более. Мне предстояло разобраться, что подразумевается под понятием "подтекст", как его обсуждать и развеять туман вокруг этой темы. Я начала с того, что стала вспоминать фильмы, в которых, я точно знала, подтекст есть. Здесь на первый план вышли "Тень сомнения" и "Обыкновенные люди". Я читала сценарии, пересматривала фильмы, ища закономерности и схожие приемы. Благодаря этим фильмам я расширяла свои представления о подтексте, осознав, что в это понятие входят жесты и действия, поступки и подспудное движение общего направления внутренней истории. А еще я увидела, как работает подтекст в описаниях, таких как в сценарии "Психо".После выхода первого издания появилось еще несколько книг о подтексте, но в них речь шла скорее о писательском мастерстве, чем о сценарном. В ходе дальнейших размышлений на эту тему я решила включить в свою целевую аудиторию и писателей, а в качестве примеров рассматривать экранизации, чтобы писатель мог проанализировать взятую за основу книгу, а сценарист – сценарий и фильм. Во втором издании я оставила часть примеров из первого, в том числе классику ("Психо", "Тень сомнения", "Обыкновенные люди"), к которым добавила "Дорогу перемен", "Игру на понижение" и "Двойную страховку". В последнем фильме подтекст был использован вынужденно, поскольку иначе сценарий лег бы на полку – голливудский кодекс производства не позволял освещать такие темы в открытую. Некоторые главы дополнены разбором примеров, где более подробно рассматривается, как выглядит и действует подтекст на протяжении всего фильма или книги. Если вам хватает времени на знакомство лишь с тремя примерами великолепного подтекста, я бы посоветовала "Обыкновенных людей", "Тень сомнения" и серию "Психопатология" из сериала "Веселая компания". Если у вас всего полчаса, посмотрите "Психопатологию". Вы узнаете практически все, что нужно знать о подтексте, и заодно посмеетесь!..»

Линда Сегер

Драматургия / Сценарий / Прочая научная литература / Образование и наука