Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Сцюдзёны вырай

Гэты тэкст цалкам з'яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Віктар Марціновіч

Современная русская и зарубежная проза18+

Віктар Марціновіч

Сцюдзёны вырай

Тлумачальнае слова

Віктар Марціновіч

Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем, немагчымасцю выкласці нават простую думку так, каб яна трымцела ад напружанасці, марознае звонкасці (гэта так проста зрабіць па-руску!). З галавы не йшла парада Акудовіча: пішыце па-беларуску, каб спыніць занадта хуткі ў вас тэмп пісання, каб біцца за кожнае слоўца, кожны рытмічны прыпынак, вымяраючы ўсё з лінейкай. І — тое, што ў першы дзень падалося вар’яцтвам, у рэшце рэшт ператварылася ў працу нейкага іншага (вышэйшага? Хочацца думаць, што вышэйшага, чым раней, інакш — якога д’ябла!..) парадку. У новыя ўзаемаадносіны са словам. У новае разуменне пісання, калі ўзважаным ёсць кожны сказ, калі кожнае трэцяе слова прасканаванае ў слоўніку на лексічную адэкватнасць, металічныя прадметы ды выбуховыя рэчывы, здольныя знесці ўсю грацыю тэкставай пабудовы.

Я ведаю, што абіраючы мову (тут можна не ўдакладняць: «мова» па азначэнні ў нас адна, гэтаксама, як «ён» па азначэнні таксама адзіны, вельмі пэўны персанаж), я неабачліва звужаю патэнцыйную колькасць чытачоў гэтага тэкста да 300 чалавек — прадстаўнікоў нашай інтэлектуальнай эліты, аскепкаў некалі адной з самых адукаваных у Еўропе нацыяў, якія яшчэ цікавяцца тым, што адбываецца ў роднай літаратуры. Але ж, па-першае, 300 чалавек — ужо няблага. Па-другое, гэты тэкст у любым выпадку не зразумее ніхто па-за межамі беларускаці. Калі хочаце, гэта тэкст для чытання беларусамі

. І, баюся, нават не ўсе беларусы здолеюць пабачыць падводныя ззянні сюжэта, бо ёсць сярод іх тая большасць, якую не скаланае ад безназоўнага займенніка «ён». Гэты тэкст — не для іх, давайце не будзем чапаць іх шчаслівую недасведчанасць. Зразумеюць хіба што тыя, хто чытае па-беларуску. Таму пададзеныя ніжэй словы можна ўспрымаць як закадзіраваны мэсадж, да якога прылеплены пароль — мова. Без паролю не дэшыфраваць. Тыя, хто маюць вочы, пабачаць. Астатнія мяне не цікавяць.

Разлічваючы на адзінак, я магу дазволіць сабе зрабіць гэты тэкст настолькі складаным, наколькі ён такім мае быць. Складаючы тэкст на мове, адрынаеш масавага чытача, які лезе ў кнігу пад гукі «Рускага радыё» па дарозе на дачу — даражэнькія, трымайцеся як мага далей ад гэтай кніжачкі, бо яна зруйнуе ваш мозг! Размаўляючы выключна з інтэлектуаламі, я набываю недасяжную раскошу не адказваць на пытанні: «Што азначае англамоўны эпіграф да трэцяй часткі, у чым палягае яго таямніца?». Ці — «што ж насамрэч адбылося і хто злодзей?». У свой час я апаліўся на занадта шматслоўных тлумачэннях да «Параноі» і больш не буду рабіць глупствы: гэтая прадмова — першае і апошняе тлумачэнне пра «Сцюдзёны вырай», публічна прамоўленае аўтарам.

Два словы пра мову — майго падзельніка, майго сааўтара, майго памочніка ды мой праклён (праклён таго мяне, які дагэтуль пісаў выключна па-руску). Вядома ж, узнікае пытанне — хто я, каб разважаць пра гэта? Сапраўды, ніхто. Сапраўды, не маю права. Аднак жа… У той беларускай мове, якую я меў падчас стварэння гэтай гісторыі, мне катастрафічна не хапала вытанчанасцяў. Часткова гэта абумоўлена тым, што я проста не валодаю адпаведнымі сінтаксічнасцямі, якія б дапамаглі выбудоўваць (хутчэй у гэтым выпадку — вымалёўваць, бо ўвесь час было ўражанне, нібы я ствараю нешта акварэльнае, з выкарыстаннем натуральнай беласці паперы як бялілаў) такі складаны сюжэт, у якім усё — не тое, чым падаецца на першы погляд. Не хапала лексікі, якой проста няма. Ну, вось, напрыклад, слова «patina» (лац.), якое абазначае той танюткі смарагдавы налёт, якім час аздабляе статуі, зробленыя з медзі (узгадаем медзянога вершніка). Слова засвоена беларускай, але ж прыкра было б выкарыстоўваць распаўсюджаны рускі аналаг — «паціна». Тыя ж беларускія-беларускія лексемы, якія я знаходзіў у напаўзабароненых слоўніках, выглядалі дзіўна, напрыклад — «міска». Калі б я ляпнуў гэтую «міску» ў тэкст, большасць напаўбеларускамоўных чытачоў вырашыла б, што размова ідзе пра нейкі бляшаны тазік. Ці пра пераможцу конкурсу «міс Беларусь»… Не тое, каб спецыяльнай лексікі няма — яна ёсць, але ж з’яўляецца здабыткам лінгвістаў: няма хутчэй таго чытача, які б гэтай лексіцы даваў дыхаць уласным разуменнем. Які б выводзіў яе з кніг у паўсядзённасць, бо слова жыве перш за ўсё ў масавай свядомасці і без яе хутчэй нагадвае экспанат з музея этнаграфіі.

Мо справа ў тым, што ў 1991-м, калі пайшла новая хваля моўнага адраджэння, у беларускіх гарадах амаль не было медзяных помнікаў? А тыя, што былі, увасаблялі канцэнтраваную сімволіку антыбеларускасці, імперскасці, ды пакрывала іх не «міска», а галубінае лайно, і гэта здавалася натуральнай помстай гісторыі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы