Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Кажу вам з усёй сур’ёзнасцю: калі б я быў адказны ў найвышэйшай моўнай майстэрні — той, што больш важная за Мінюст — за беларускае слова для снежня ў Стамбуле, абазваў бы яго «дожджань» ці «залевень», бо дождж ліў бясконца, ён быў большай канстантай за лінію гарызонта ці вечны лямант велізарных, нібы апранутых у шурпатыя швэдры чаек. Дарэчы, такіх чаек я не бачыў ніколі ў жыцці — агромністыя, нахабныя, усюдыісныя (I mean omnipresent — please, correct me, Janka, if I’ve chosen the wrong word) птахі сядзелі на дахах, запаўнялі кірліканнем прастору над галавой, пранікалі ў сны і тут, у снах, кружлялі за паромам, на якім я рухаўся да выспаў з чароўнай назвай «Princess Islands» (хто быў у Стамбуле, хаця б раз бачыў тыя далёкія астравы, якія вабяць з узбярэжжа Мармары ці, не заўважныя з-за надвор’я, заяўляюць пра ўласную наяўнасць з мапаў гораду, і калі не знойдзеш часу рушыць да іх, яны адпомсцяць, заявіўшыся ноччу ў сны).

Я рухаўся на таксоўцы ўздоўж заліва пад акампанемент плявузгання кіроўцы, які ўсё здзіўляўся, навошта мне спатрэбілася на Гюстэпа, а сёння ж такі дождж, а вось ягоная новая аўдыёсістэма — ён зараз зробіць грамчэй, ну як, добра, гэта наш новы спявак, Амар Аль Махры, прыгожа, пагадзіцеся, вы, турысты, слухаеце Таркана, а Таркана тут ніхто не паважае, бо ён не быў у войску і, да таго ж, не мае цікавасці да жанчын, ну вы разумееце, а вось Амар Аль Махры, давайце зараз падпяем, ах, як прыгожа!

Ягоная ангельская была трохі дзіўная, але ж пазнавальная, з адной асаблівасцю: ён не разумеў ніводнага слова, сказанага суразмоўцам, а таму трашчаў бясконца, як дождж. Нас атачалі аднолькавыя пяці— шасціпавярховыя дамы, зробленыя, нібы для нейкіх клонаў, зробленыя па шаблоне, і тут, толькі тут, на ацверажальнай аддаленасці ад цэнтру, станавілася зразумела, які вялізны гэты горад. Празмернасць горада-волата вылівалася ў нейкую дзіўную форму перараджэння ягоных клетак (у сэнсе cells — Янка, неяк трэба пазначыць, што дамы гэта cells гораду), тут нават хаоса ўжо не хапала, каб запаланіць прастору да небакраю. Непрапарцыянальныя даміны, няроўныя вуглы, нявыхаванасць агульнага ансамбля, якую можна назіраць на ўзгорку ля Бейёглу, тут былі падмененыя нейкім універсальным, дастаткова геаметрычным канонам, які цягнуўся, дакуль хопіць зроку.

Адсутнасць шыльдаў на ангельскай ці рускай мовах бянтэжыла, казытала нервы, аднак на каленях ляжала разгорнутая мапа. На ёй было пазначана «Gustepa», і гэта збольшага адпавядала таму ландшафту, праз які мы рухаліся. «Збольшага» — таму, што вы ведаеце гэтыя турэцкія мапы — дакладнасці на іх не больш, чым у напісанні знакамітых лакальных брэндаў, такіх, як Naik, Abibas ці Levees. Як быццам бы туркі не надта цікавіліся правапісам, канцэнтруючыся выключна на агульным падабенстве. І калі Levees напісаны патрэбным шрыфтам, дык чалавек адразу ўцяміць намёк і набудзе свой тутэйшы Levi’s. Так і на маёй мапе: геаметрыя вуліц была пададзена вельмі прыблізна, Topkapi ператварылася ў Topcap, Beyoğlu — у Baiogliu.

У рэшце рэшт стваралася ўражанне, што ты знаходзішся ў горадзе-фэйку, у горадзе-падробцы, у таннай турэцкай версіі спрадвечнага Канстанцінопаля.

Gustepa, да якой я рухаўся вось ужо гадзіну, Gustepa, з якой усё пачалося, была ў запрашэнні пазначана як Goztepe. Аднак несупадзенне дзвюх літараў у Турэччыне — не нагода для ахтунгу. Я не браў да галавы. Я ведаў адно: горш, чым са мной ужо здарылася, — не будзе. Хай сабе ўвесь лацінскі алфавіт абляціць, як бэз у ліпені, будзе абрынуты турэцкім стаўленнем да сябе, горш мне ўжо не будзе.

— А што ў Гюстэпа? Нічога няма ў Гюстэпа! — мармытаў сабе пад нос кіроўца, а я рабіў чарговую спробу абудзіць ягоную здольнасць чуць чалавечую істоту побач і прамаўляў па літарах: C-h-a-g-a-l-l!

Яго рэакцыя была аслупяняльнай (if I can use it, Janka!). Ён спыняў сваё мармытанне, паварочваўся да мяне і пільна прыслухоўваўся, як быццам бы доктар да вар’ята. Запэўніўшыся ў тым, што гэты «Chagall» нічога яму не гаворыць, што гэта нейкая англа-саксонская бязглуздзіца (каб зрабіць гэтае слова турэцкім, трэба было б дадаць у яго якую-небудзь гукавую нечаканасць, кшталту «йю» перад «г», каб ён стаў «Chaugal»), кіроўца вяртаўся да стырна і зноў рабіўся сканцэнтраваным на сваім каштоўным унутраным свеце, з яго ўпэўненасцю ў тым, што ўсё незразумелае проста не мае значэння.

Але ж усё мае свой канец, нават вандроўка, скіраваная наўпрост у лёс, не ў прастору, а ў жыццёвую геаграфію, your future self, I do not know, how to express it (maybe, cut it out?).

— Гюстэпа, — пляснуў у далоні кіроўца.

— Дзе? Where? — здзівіўся я.

— All around, — усміхнуўся ён. — Паўсюль.

Апынулася, што яму было ўласціва нават пачуццё гумару. А хто б мог здагадацца!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы