Такой кары акаяннай Не жадай нікому!Павяртаў Тарас з няволі Ў няволю дадому.З'ела царскае каранне Тарасову сілу, -Менш глядзеў ужо на неба, Болей на магілу.Адно песень, песень гулкіх Не забыў складаці,Не забыў у песнях-думках Украіну-маці.Мо пісаў бы свае думы Ён крывёй і далей,Але з жылаў яго каты Кроў павыпівалі.Ласа высмакталі гады Яго кроў з-пад сэрца.Хай жа памяць гэтай крыўды Навек застанецца!
XIV
І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі.Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі.Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора.Хай гавораць хвалі свету Аб вялікім горы.І заплакала Ўкраіна, - Плакала нямала, -Як хавала свайго сына, Песняра хавала.Насып сыпалі высокі Па-над Днепрам сінім,Каб відаць было далёка Па ўсёй Украіне.Спіць Тарас, адпачывае Ў вёсны і прадвесні,Не спіць толькі між людзямі, Не спіць яго песня.
XV
Гэй, Тарас, каб ты збудзіўся, Каб устаў з магілы,Ды зірнуў ты на Ўкраіну, Песняру наш мілы!Ой, пабачыў бы ты дзівы На стэпу шырокім!Новай песняй прывітаў бы Дняпро сінявокі.На тваёй зямлі квяцістай Сонца ясна свеціць,Не згібаюць плеч у ёрмах Бацька, маці, дзеці.Ройным роем гаспадараць Сабе самі людзі.Будаўніцтва йдзе такое, - Нібы цуд па цудзе!Ані слёз тых, ані гора, Ні цара, ні пана!Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся, На Ўкраіну глянуў!..