Читаем Тутэйшыя полностью

Дастае з кішэні пагоны і прышпільвае. Дама памагае. Чуваць званок. Гануля выходзіць і прыводзіць з сабой Аленку і Гарошку, які, уваходзячы ў хату, выбівае аб пазногаць попел з люлькі.

З'ява X


Тыя ж, Аленка, Гарошка.


А л е н к а (узіраючыся у пісульку). Ці тут жыве дзядзька… як яго?! дзядзька Мікіта Зносак?

М і к і т а. I не дзядзька, і не Мікіта, і не Зносак, а тут жыве, меджду протчым, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов.

А л е н к а. Я… я не ведаю…

М і к і т а. А калі не ведаеце, то чаго ўлезлі ў чужую хату, меджду протчым.

А л е н к а. Бачыце, мы з таткам шукаем нашага настаўніка Здольніка.

Г а н у л я. Ах, так бы адразу і сказалі, дзеткі! Ён тут. Зараз паклічу. (Стукае ў Янкавы дзверы.)

Пане настаўнік! Да вас госці прыйшлі.

З'ява XI


Тыя ж, Янка.


Я н к а (увайшоўшы і вітаючыся). Вось мілыя, дарагія госцікі! А я ўсё разважаў, ці прыедзеце сягоння, ці не. (Да Ганулі.) Гэта, цётачка, тыя самыя падарожнікі, аб якіх я вам успамінаў: мая найздальнейшая вучаніца Аленка, а гэта бацька яе, Лявон Гарошка — найлепшы гаспадар з усяго сяла.

Г а н у л я (прыпамінаючы). Лявон Гарошка… Лявон Гарошка… Як жа гэта так? Ці вы не з Дуброўкі?

Г а р о ш к а. Але, мая мілая, з Дуброўкі!

Г а н у л я. Ну, цяпер успомніла! Гэта ж мы блізкія сваякі: твой дзед і мая бабка былі родныя брат і сястра. Але чаго ж мы стаім? Сядайце, мае даражэнькія! Пане настаўнік, папрасіце, каб селі.


Сядаюць воддаль ад іншых гасцей.


М і к і т а (адыходзіць ад сваіх гасцей, да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, выехал! з гэтым сваяцтвам, як з козамі на торгі. Перад маімі гасцямі ўсю мне рэпутацыю папсавалі. Хаця не ўздумайце яшчэ за стол іх садзіць.


Чуваць з двух бакоў званок. Гануля меціцца ісці адчыняць, але закла-почана тым, у якія дзверы ўперад пайсці.


Н а с т а (падбегшы да Ганулі). Вы, мадам, ідзеце адчыняць тыя дзверы, а я адчыню гэныя.


Выходзяць.


М і к і т а. Каго там яшчэ нялёгкае нясе?!


Уваходзяць адначасова з абаіх дзвярэй Усходні вучоны і Заходні вучоны, разглядаючыся: Усходні — праз падзорную палявую трубу, Заходні — праз бінокль, не заўважыўшы спачатку адзін аднаго.

З'ява XII


Тыя ж, Усходні вучоны, Заходні вучоны.


М і к і т а (да гасцей, як, увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, Паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне, — вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.

У с х о д н і в у ч о н ы. (стукнуушыся з Заходнім). Чорт подзеры!

З а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!

У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!

З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам П а н. а!

У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?

З а х о д н і в у ч о н ы. I Пан ту?

Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.

М і к і т а (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, Паны вучоныя. Вось той, хэ-хэ-хэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — Паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэ-хэ-хэ! беларускім пытаннем.

У с х о д н і в у ч о н ы. Так вы это і есць настояшчый белорус?

Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін бела-рус і дзве беларускі.

У с х о д н і в у ч о н ы. (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?

Я н к а. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожа — беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.

З а х о д н і в у ч о н ы. Паньске імен і назвіско?

Я н к а. Здольнік, пане вучоны.

З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ў нататкі, еолас-на). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалой дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэж-бялорусінув з походзэ-ня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста — огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон до-мешкон незрозумялых слув.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Все в саду
Все в саду

Новый сборник «Все в саду» продолжает книжную серию, начатую журналом «СНОБ» в 2011 году совместно с издательством АСТ и «Редакцией Елены Шубиной». Сад как интимный портрет своих хозяев. Сад как попытка обрести рай на земле и испытать восхитительные мгновения сродни творчеству или зарождению новой жизни. Вместе с читателями мы пройдемся по историческим паркам и садам, заглянем во владения западных звезд и знаменитостей, прикоснемся к дачному быту наших соотечественников. Наконец, нам дано будет убедиться, что сад можно «считывать» еще и как сакральный текст. Ведь чеховский «Вишневый сад» – это не только главная пьеса русского театра, но еще и один из символов нашего приобщения к вечно цветущему саду мировому культуры. Как и все сборники серии, «Все в саду» щедро и красиво иллюстрированы редкими фотографиями, многие из которых публикуются впервые.

Александр Александрович Генис , Аркадий Викторович Ипполитов , Мария Константиновна Голованивская , Ольга Тобрелутс , Эдвард Олби

Драматургия / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Лондон бульвар
Лондон бульвар

Митч — только что освободившийся из тюрьмы преступник. Он решает порвать с криминальным прошлым. Но его планы ломает встреча с Лилиан Палмер. Ранее известная актриса, а сегодня полузабытая звезда ведет уединенный образ жизни в своем поместье. С добровольно покинутым миром ее связывает только фанатично преданный хозяйке дворецкий. Ситуация сильно усложняется, когда актриса нанимает к себе в услужение Митча и их становится трое…Кен Бруен — один из самых успешных современных авторов детективов, известный во всем мире как создатель нового ирландского нуара, написал блистательную, психологически насыщенную историю ярости, страсти, жестокости и бесконечного одиночества. По мотивам романа снят фильм с Кирой Найтли и Колином Фарреллом в главных ролях.

Кен Бруен

Детективы / Криминальный детектив / Драматургия / Криминальные детективы / Киносценарии