Читаем Зброя полностью

— То тады яшчэ горш. З тлушчу. У нас тут было. У Веташнім радзе малебен быў. І вось пасля набажэнства шэсць нашых купцоў ды адзін грузін выпілі ў тракціры Бубнава, а потым за Цвярскую заставу, у «Стрэльну», паехалі. Ну і напіліся там да бессвядомасці, да быдлячага стану. І вырашылі адразу ж ехаць у тую саму тваю Афрыку, паляваць на кракадзілаў. Адразу ж на рамізнікаў, на Курскі вакзал, селі ў вагон, паехалі ў Афрыку. Прачнуліся каля Арла і трохі здзівіліся. Ніхто не ведае, чаму Арол, чаго ў вагоне, самі едуць ці іх вязе нехта? І галоўнае, суседзі і тыя не растлумачаць. Адзін палез у кішэнь — паперка. А на ёй маршрут — Стрэльна — вакзал — Арол — Афрыка… Паехалі назад. То хаця і не палявалі, а адзін, Зяблікаў Фама Цітыч, горш чым ад кракадзіла знявечыўся. Морда разбітая, рука выкручаная. Гэта ён па дарозе на вакзал з пралёткі на брук выкаціўся… Вось табе і Афрыка, і кракадзілы… Купец, пэўна?

— Князь, Дзяніс Авакумыч.

— Колькі ж у вас прыгонных было?

— Дваццаць тысяч.

Сані імчалі цёмнымі вуліцамі.

— Стой, — сказаў раптам купец. — Стой, фурман, высадзі.

— Чаго вы?

— Няўмесна, бацюхна. Не магу я так сядзець.

— Які я вам «бацюхна». Сядзіце. Не спыняй, Макар.

— Канешне, можна і ехаць, — пасля маўчання сказаў Чыўін. — І развага, і небяспека, і не заспееш на месцы. А яшчэ калі «града ўзыскуеш» — у-у!

Ён чамусьці перайшоў на «ты». Відаць, таму, што яго мучыла нешта важлівае.

— Адкуль ты, князь?

— Ветку ведаеш?

— Н-ну…

— А сухадольскія вёскі старога сагласія?

— Б-бацюхна…

— То зусім непадалёку.

Стары дапытліва глядзеў на яго.

— Курыш?

— Не.

— Правільна робіш.

Ён усё ж не насмеліўся спытаць, старой веры сусед ці не. З аднаго боку, князі дрэўлепрэпраслаўленыя не бываюць. З другога боку — хто ведае. Былі ж калісьці такія і князі і баяры. Можа, адзін які і застаўся. Не курыць, сам прызнаўся, што нейкага града ўзыскуе; са старых дваеперсных мясцін (адкуль яму было ведаць, што Алесевы продкі калісьці пусцілі гнаных раскольнікаў на свае землі?); ведае многае, чаго не ведае, пэўна, ніхто з ніканіян. І стары, свідруючы Алеся вочкамі, спытаў. Спытаў вельмі ціха і важка:

— Значыць, з Беларусі?

— Але.

— Што ж гэта вы, беларусы, нам такую д'ябльскую лжу ўчынілі? Фальш гэткую? Пры Пятры ды Піцірыме? Га?

— Гэта ты аб чым? — Алесь ліхаманкава думаў і раптам успомніў: — Аб «саборных дзяяннях»?*

* Місіянер Піцірым па загадзе цара Пятра хадзіў па кержанскіх скітах і ўгаворваў казаннямі і дыспутамі, каб раскольнікі вярнуліся ў лона царквы. Асноўным ягоным козырам было «Саборнае дзяянне», якое «нядаўна адшукалі ў Кіеве». Адзін раздзел ягоны быў прысвечаны Кіеўскаму сабору 1157 года — называўся «Саборнае дзяянне Кіеўскае на арменіна ерэтыка на мніха Марціна», які «веліе садзела ў Русі смушчэніе хрысціяніном пачэ жэ неіскусніі пісанія». Сабор быццам яшчэ тады асудзіў тыя ерасі, якіх зараз трымаюцца стараабрадцы, бо ерасі Марціна, выказаныя ў яго кнізе «Праўда», былі дакладна тыя, што і ў раскольнікаў. Сабор, на чале з мітрапалітам Канстанцінам, асудзіў Марціна, хаця ён быў сваяк Канстанцінопальскаму патрыярху Луку Хрызаверху. Марцін натурыўся. Тады Кіеўскі сабор звярнуўся да Лукі. Патрыярх склікаў у Канстанцінопалі другі сабор, на якім таксама асудзіў сваяка. Марцін паабяцаў выправіцца, але потым адмовіўся. Тады яго анафематствавалі і адаслалі ў Царград, дзе патрыярх Лука сваяка свайго спаліў.

…Стараабрадцы спіску дзяянняў не паверылі і папрасілі памацаць арыгінал. Піцірым звярнуўся да цара, і Пётр неадкладна прыслаў арыгінал кнігі: «Чытайце, ведайце, што царква не адышла ад грэцкіх канонаў», «врачуйцеся, расколам недугуюшчыя».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Степной ужас
Степной ужас

Новые тайны и загадки, изложенные великолепным рассказчиком Александром Бушковым.Это случилось теплым сентябрьским вечером 1942 года. Сотрудник особого отдела с двумя командирами отправился проверить степной район южнее Сталинграда – не окопались ли там немецкие парашютисты, диверсанты и другие вражеские группы.Командиры долго ехали по бескрайним просторам, как вдруг загорелся мотор у «козла». Пока суетились, пока тушили – напрочь сгорел стартер. Пришлось заночевать в степи. В звездном небе стояла полная луна. И тишина.Как вдруг… послышались странные звуки, словно совсем близко волокли что-то невероятно тяжелое. А потом послышалось шипение – так мощно шипят разве что паровозы. Но самое ужасное – все вдруг оцепенели, и особист почувствовал, что парализован, а сердце заполняет дикий нечеловеческий ужас…Автор книги, когда еще был ребенком, часто слушал рассказы отца, Александра Бушкова-старшего, участника Великой Отечественной войны. Фантазия уносила мальчика в странные, неизведанные миры, наполненные чудесами, колдунами и всякой чертовщиной. Многие рассказы отца, который принимал участие в освобождении нашей Родины от немецко-фашистких захватчиков, не только восхитили и удивили автора, но и легли потом в основу его книг из серии «Непознанное».Необыкновенная точность в деталях, ни грамма фальши или некомпетентности позволяют полностью погрузиться в другие эпохи, в другие страны с абсолютной уверенностью в том, что ИМЕННО ТАК ОНО ВСЕ И БЫЛО НА САМОМ ДЕЛЕ.

Александр Александрович Бушков

Историческая проза