Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

— Мы не дамо, каб з паннай Саламеяй нешта кепскае здарылася! — горача запэўніў Пранціш. — І нічога ганебнага не ўчынім.

— А што лічыць ганебным, а? І як сувымяраць ахвяру і карысць ад яе? — нявесела ўсміхнуўся Лейба. — Калі цар Давід паслаў свайго ваеначальніка Урыю на пагібель, ён кіраваўся самым высакародным пачуццём — каханнем. А ганьба якая атрымалася — ледзь адмаліўся. Але ад шлюбу Давіда з удавою Урыі, дзеля якой і ўчыніў цар злачынства, нарадзіўся мудрэц Саламон… Значыць, Урыя загінуў не дарэмна, а? І грэх Давіда пайшоў на карысць?

Вырвіча ажно дрыжыкі працялі: ён зразумеў, што стары аптэкар блюзнерыць па канонах усіх рэлігіяў… Ці не блісне тут зараз маланка Божага гневу?

— Мы пакладземся на волю Божую, — цвёрда прамовіла Саламея.

— Усё роўна нас у спакоі не пакінуць, дзядзька Лейба, — ціха прагаварыў Бутрым. — Не дадуць ні ўцячы, ні схавацца. А так ёсць шанец, што хоць хтосьці з нас выжыве.

Лейба моўчкі павярнуўся і выйшаў у суседні пакой, шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы. У слоіку, які стаяў на ніжняй паліцы між фаліянтамі, у каламутнай вадкасці, раптам заварушылася нешта, і зноў замёрла, толькі ў пыльным паветры растаў такі гук, як бы хто кінуў у глыбокую студню камень.

— Твой бацька пакінуў разгадку шляху да хрысціянскай святыні тут? — не вытрымаў Пранціш, звярнуўшыся да Саламеі. Тая паціснула плячыма, прашаптала:

— Бацька давяраў дзядзьку Лейбу. Да таго ж тут ніхто б не надумаўся шукаць, нават езуіты.

Аптэкар вярнуўся, трымаючы ў руках куфэрак цёмнага дрэва. Пранціш чакаў пабачыць там што заўгодна — але не тое, што дастала Саламея: клубок тонкай вяроўкі, завязанай вузельчыкамі.

— Што ж, адгаворваць вас — марнаваць свой час, а яго ў мяне не так шмат засталося да сустрэчы з прабацькам Абрамам… Мала я нацярпеўся за апошнія тры гады, дзякуючы Івану… І зноў праклятае сутарэнне мяне дастае. Каб ім Левіяфан скарыстаўся ды абрушыў добра. І калі думаеце ісці? — змрочна прагаварыў Лейба.

— Зараз жа! — выкрыкнуў Вырвіч, паклаўшы руку на Гіпацэнтаўра.

— Вашая праўда, высакародны пан, адцягваць імгненне, калі ўпаде на цябе падвешаны на валасіне меч — працягваць свае пакуты… — паківаў галавой аптэкар. — Усё, што я магу — праводзіць вас да ўваходу, як Харон.


Вырвіч чакаў, што ўваход у полацкія сутарэнні акажацца дзесьці ў рамантычным, святым месцы… Але выявілася, што ён… у пограбе полацкага аптэкара Лейбы.

Той проста аднойчы зайшоў туды пасля вясновае паводкі, калі падземныя воды прабівалі ў вільготнай зямлі свае капрызлівыя шляхі, і… праваліўся. Ледзь выкараскаўся наверх. Аказалася, дзед Лейбы, які скарыстаўся з літасцівага дазволу вялікага князя сяліцца юдэям у местах і займацца рамяством, выкапаў пограб рыхтык над падземным шляхам. Сам Лейба больш туды не спускаўся, і хутчэй за ўсё заваліў бы страшны прагал і дзверы ў пограб забіў цвікамі… Ясная справа, сутарэнні звязаныя з храмамі, а калі хтось вырашыць, што габрэй тайна спрабаваў пранікнуць у хрысціянскую святыню!.. Не, лепей далей ад граху… І так жывеш між гострымі лязамі…

І забылася б усё, каб не Іван Рэніч, з якім Лейба падзяліўся бядой. А кнігар куды толькі свой цікаўны нос не соваў у пошуках таямніцаў! Полацкія сутарэнні былі ягонай улюбёнай загадкай. Па тым ходзе, што пачынаўся пад царквой святой Параскевы, яму ўдалося дайсці толькі да першага павароту — далей быў земляны завал. У сутарэннях Святой Сафіі — тое самае, абрынулася скляпенне. Калі езуіты будавалі касцёл Святога Стафана, таксама на падземныя хады напароліся — і Рэніч тут як тут, круціцца пачаў, выведваць. Але ход, каменны, вышынёй як руку падняць, аказаўся затоплены.

А ў пограбе аптэкара нечакана адкрыўся прагал у некранутую частку сутарэнняў.

Што Іван Рэніч там знайшоў — Лейбе не расказваў, але калі ён першы раз адтуль выбраўся, нібы ў смяротнай бойцы пабываў — збіты, брудны, ды яшчэ кульгавы… Гэта, аднак, ахвоту не адбіла, Рэніч пачаў цягацца ў пограб, як на працу. Перапыняўся толькі, каб залячыць раны, аднойчы нават руку зламаў у земляных нетрах. Колькі свечак звёў, вяровак! А заадно перачытваў летапісы, дабіўся доступу да захаваных парэшткаў архіваў Сафійскага сабору, апытваў старых людзей, што яны чулі…

Аптэкар не ў сваю справу не лез. Напачатку, вядома, спрабаваў прыяцеля ад згубнага захаплення выратаваць. Але пераканаўся, што прывесці да розуму кнігара ніяк не выпадае, і калі перакрыць яму ход у сутарэнні, можа ўвогуле нарабіць глупстваў і яшчэ бяду на гаспадара пограба накліча. Рэніч нават грошы пачаў суседу за кожны свой візіт на ягоны двор плаціць, абы не звягаў. Тады Лейба выдаў апантанаму ключ ад праклятага месца і пастараўся забыцца на дзірку ў прорву. Больш, уласна кажучы, туды нават не падыходзіў, дзякуй прабацьку Абраму, пограб на заднім двары.

Але небарака нават спаць па начах перастаў. І кожны раз, як Рэніч залазіў у пограб, садзіўся за малітву… А што, калі гэты апантаны не вернецца, не выберацца? Прыйшоў сумленны хрысціянін у дом да габрэя і знік! Капцы тады і аптэкару, дый усе габрэі места пацерпяць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Олег Юрьевич Рой , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев , Нора Робертс , Лариса Королева , Снигерь Екатерина

Детективы / Приключения / Исторические приключения / Прочие приключения / Романы про измену