Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Нас суправаджаюць чацвёра, — адрывіста перарваў рамантычныя гісторыі ў экіпажы доктар, уважліва ўглядаючыся ў прыцемак за акном. — Фурман — пяты. Паколькі аніяк нельга, каб нас завезлі ў Падгарэцкі замак, чакаць абяцанага вызвалення будзем не да апошняга. Зброя, дзякуй Гросу, ёсць.

Пранціш згодна кіўнуў.

— Лепш за ўсё ўсчаць інкурсію, калі ў лес заедзем.

І прывычна пачаў рыхтаваць адабраны ў паненкі пісталет да магчымай сутычкі ды насвістваць страшнаватую песню пра лёс мазуровай кабылы.

.З зубоў будуць пацеркі,

З зубоў будуць, ой лігі-цігі-лігі-рулі,

Ой ды з мазурамі пацеркі.

З капытоў будуць кубачкі.

З капытоў будуць, ой лігі-цігі-лігі-рулі,

Ой, ды з мазурамі кубачкі.

— Праксэда, знайдзі якую хустку. Перавяжы вочы і нікому з чужых іначай не паказвайся, — загадаў старэйшы Лёднік, не выпускаючы дзяржальна шаблі. — Хай усе думаюць, што пасланцам пані Тэрэзы ўсё ўдалося, і ты аслепла. Грос сказаў — пані загадала відушчую цябе ў жывых не пакідаць.

Асістэнтка паслухмяна кіўнула і закруцілася, шукаючы прыдатную тканіну.

— Што ж твае вочы такога бачылі, што пані Тэрэза захацела цябе ці са свету прыбраць, ці хоць асляпіць? — задумліва прамовіў Бутрым.

— Каб я ведала, пан доктар.

Паненка засмучана круціла ў руках сінюю шаўковую стужку, непачціва адарваную ад дарагой спадніцы.

— Мне трэба было западозрыць нядобрае ўжо тады, калі пані яшчэ ў Гародні параіла мне ўсё з сябе зняць, пераапрануцца ў новае. Каб не пакінуць нават дробязі, якая стане нагадваць пра. мае мінулыя грахі.

Вось як паненка развіталася з рэчамі, што засведчылі асобу забітай у Менску няшчаснай...

— Паслухайце, панна Брастоўская, — раптам асяніла былога менскага суддзю. — Ці не было ў доме пані Тэрэзы, сярод яе прыслугі, знаёмых ці про­ста выпадковых гасцей якой-небудзь цяжарнай кабеты? З валасамі такога ж колеру, як вашы. Каб хударлявая, высокая. Не прыпамінаеце?

Асістэнтка прыкусіла губу — вось ужо дарэмна намагаліся пакаёўкі Белакамскага замка бяліць, румяніць яе ды фарбаваць вусны самай моднай памадай, паненка відавочна была абыякавай да моды, вунь ужо і тафцяную мушку, акуратна прыклееную на левую шчаку, пазногцем няўважна здзерла. Зрэшты, пані Дамініка Вырвічава гэткая ж. Перапэцкаецца ў фарбах, аблічча натхнёнае. Муж у вушка цалуе, а яна пэндзлем адмахваецца.

Салодкія ўспаміны перарваў напружаны голас Праксэды.

— А ведаеце, і праўда, прыпамінаю. Калі я некалькі дзён хавалася ў гродзенскім доме хроснай, бачыла — бегала па двары прыслуга. — Праксэда прыкрыла вочы, каб дакладней апісаць. — Ніжэй за мяне на чатыры вяршкі, астэнічнага целаскладу. Валасы падобныя да маіх. Цяжарнасць ужо заўважная, пяты месяц, хоць прыкрывала фартушком. Нейкая. засмучоная. І цягала ўвесь час цяжкое. Я нават казала хроснай, каб не нагружала так небараку. Пані Тэрэза пахваліла мяне за. як яна казала. «залатое сэрцайка». Бо шкадую нават нявартых грэшніц. Я зразумела, што кабета не замужам.

— І што з той прыслугай далей было? — напяўся Пранціш.

— Апошні дзень я яе не бачыла. Падумала, пані Тэрэза адаслала на лягчэйшую працу.

Вырвіч сустрэўся вачыма са старэйшым Лёднікам. Што ж, вось і з’ясавалася, чый труп знайшлі на Плябанскіх млынах. Хутчэй за ўсё, менавіта заўважанае падабенства прыслугі з пляменніцай і навяло кручаную пані на страшны план.

За акном замільгалі дрэвы. Чорныя лапы ялін у белых шматках снегу. Карэта павярнула ўлева і раптам спынілася. Заіржалі коні, пачуліся злыя крыкі людзей. Калі Пранціш высунуўся, то пабачыў, што якраз за паваротам дарогу перагароджвае перакулены воз. Людзі ў адзежы, па якой не пазнаць, каму служаць — але ясна, што не мужыкі, а жаўнеры — лаяліся з тымі, хто суправаджаў карэту. А вось і да бойкі дайшло. Захутаны да вачэй пан на белым аргамаку ўважліва назіраў за падзеямі здалёк.

Калі перад нядаўнімі гасцямі Белакамскага замка апынуліся асядланыя коні, марудзіць ніхто не стаў. Нават панна Праксэда з завязанымі сіняй стужкай вачыма з дапамогай Алеся ўскараскалася на чорнага гладкага жарэбчыка з выглядам самым рашучым. Хтосьці з варты паспрабаваў кінуцца наўздагон, але ўдар шабляй па галаве — пераканаўчы доказ перагледзець свае намеры.

Пан Ігнацы, аднак, дадумаўся ж засвяціцца на сваім адметным белым коніку. Цяпер з’есць яго езуіт — са сланечнікавым алеем з нагоды посту.

Стаптаны ўчора снег за ноч прыцерушыла, цені ў шматлікіх выёмінах нагадвалі воспіны, што пабілі белы твар. На ўскрайку мястэчка, ля спаленай царквы, у шэрай хатцы, крытай трыснягом, Баўтрамей Лёднік абдымаў сваю Пенелопу. Ля дзвярэй высокая худая дзяўчына, што быццам не ведала, заставацца ці ўцякаць, з завязанымі вачыма, панурыўшы галаву, шаптала малітву. Цемнавокі юнак з сумным і ўжо трохі суровым абліччам стрымана ўсміхаўся.

— А цяпер кажыце, што з вамі ўтварылі!

Саламея прыкмеціла і апёк на абліччы сына, і тое, што муж паранены — хоць і стараўся не моршчыцца падчас абдоймаў. І што Праксэду не на марцыпанах гэтыя месяцы трымалі. Больш за ўсё спалохалася, што ў панны вочы завязаныя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука