Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

У тым і ёсць веліч добрых душаў — не было й цені фальшу ў тым, як Саламея абдымала асістэнтку свайго мужа, радуючыся, што жывая, што выратаваная. І нават прабачэння прасіла. Зусім увагнаўшы ў слёзы бедную дзеўку.

Пранціш нават адчуў сябе няёмка — усе пабітыя-параненыя, адзін ён мацак. Затое ён пяшчотна абдымаў свайго Гіпацэнтаўра, верную прадзедаўскую шаблю. Нават у клінок яе пры спатканні пацалаваў. Вядома, адвярнуўшыся ад хамуйлы Лёдніка, які не цэніць шляхецкіх рэліквій.

— Усё гатова да ад’езду, шанове! Гэх, як жа рады вас усіх бачыць! Вой, а што такое з паннай? Вочы баляць?

Пранціш павярнуўся да дзвярэй. І ледзь не ўшчыкнуў сябе, каб упэўніцца, што не сон. А можа, Давыд зноў у нейкі балаган запісаўся? Жоўтыя штаны з ласінай скуры абцягвалі цыбатыя ногі. Боты былі чорныя, бліскучыя, высокія, таксама шчыльна па назе, збоку дзясятак залатых гузікаў. Кароткае бабровае футра, падпярэзанае літым пасам, падвітыя пудраныя валасы а-ля катаген і вялізны двухкутовы капялюш, што нагадваў перавернуты човен.

Аптэкар задаволена хмыкнуў, заўважыўшы погляды на сябе, гожага, пакруціўся з боку ў бок.

— Найноўшая ангельская мода. Ягамосць палкоўнік фон Штоле толькі ў Львоў з Лондана вярнуўся, а я якраз удала вылечыў ягоныя фурункулы, што ад парыка ўтварыліся. Вось і разлічыўся са мной сваймі абноўкамі. Ну што, рушылі, пакуль зноў якая паляндра не ўчамярылася?

Давыд і Саламея на карэту не замахваліся, але два вазкі на палазах выкупілі зграбныя. За фурманаў узяліся з радасцю быць два дзецюкі, плячыстыя ды вусатыя парубкі-браты Сцяцко ды Грыцько, якім пагражаў продаж у аўстрыйскія рэкруты. Шлях да Капаніч, куды неабходна дабрацца, даволі доўгі. Якраз паспеюцца распавесціся ўсе прыгоды і няшчасці, настаіцца віно прабачэння, выпечацца хлеб надзеі.

І прагучыць аднойчы, пад вострымі каляднымі зорамі, выпадкова падслуханая размова:

— Мне проста не пашанцавала, пан Аляксандр. Я ведаю аблічча свайго кахання. Але ў дачыненні да аднаго ягонага ўвасаблення я незваротна спазнілася, а для. магчымага другога ўвасаблення — з’явілася занадта рана.

— У такім выпадку — проста пачакайце мяне трохі, панна Праксэда. Я пастараюся хутчэй старэць.

Да Калядаў усё-ткі паспелі прыехаць у Капанічы. Пару разоў па дарозе перакуліўшыся разам са Сцяцком ды Грыцьком і шчасцем сваім дарожным.

Давыд ад кампаніі аддзяліўся. На калядныя кірмашы ў Менск ягоныя памочнікі мусілі прывезці замоўленыя тавары, парфуму на вялізныя грошы. Якраз прасочыць, як ідзе гандаль, новыя знаёмствы завяжа, тое-сёе разведае.

Пранцішу пры поглядзе на знаёмы дом з анфіладай хапіла сораму пачырванець: успомніў картачны доўг у Кракаве. Далібог, адсудзіў бы кляты Лудус уладанні цесця даўжніка. Каб не Лёднік з яго більярднымі ўменнямі.

Апранула Дамініка Вырвічава з Гараўскіх венецыянскую сукенку карункавую, мужам праз усе цяжкасці вандроўкі прывезеную. А ў падоле, усеяным бліскучымі кветачкамі — дзірка прагрызена. Як ёсць пацук пастараўся. Мусіць, з жаўнераў Пацучынага Караля, якіх Алесь шыхтаваў.

Пасмяялася разумная жоначка, дэкляравала выправіць убор такім чынам, што яшчэ прыгажэй зробіцца.

Пані Вырвічава Лёдніку пры аперацыях асістэнткай была, ці ж ёй пацучынага следу баяцца?

Сафійка Лёднічанка чарнавокая вывела за ручку Яначку Вырвічавага блакітнавокага. Важная такая, гожая, у белай сукеначцы, з цёмнымі коскамі, каронай укладзенымі. Малы кавалер вачэй не адрывае, раток адкрыўшы, загады слухае.

І таўсманы слуга Лёднікаў Хвэлька тут жа быў, прыехаў сюды з Полацка з панначкай. Бутрым строга зыркнуў: зноў у Хвэлькі нос чырвоны, а піць жа яму нельга, пасадзіў быў пячонку ў колішняга гаспадара-п’янтоса. Але ў Капанічах налівак-настоек, рабінаўкі-калінаўкі-анісаўкі цэлае возера Свіцязь.

І хоць ніколі не даглядаў пан Гараўскі грады, але гэтак жа, як ягоныя падданыя сяляне, паклікаў мароз куццю есці. Каб не памарозіў свавольнік гароды. І сена выпіралася пад ільняным абрусам — як у продкаў вялося. Мала што ты пан, які любіць турэцкую зброю і шаўковыя халаты, найперш ты — нашчадак сармацкага племя, беларус і ліцвін, які мусіць шанаваць Дзедавіцу.

Самая доўгая сцяблінка выцягнулася ў Аляксандра Лёдніка. Але хлопец толькі нахмурыўся: няўжо і тут пабачыў намёк, што прайшоў па жыццёвай дарозе менш, чым ягоная пульхра даміна? Якая, дарэчы, нават тут, за сталом, цярпліва сядзела ў павязцы на вачах — зразумела, там былі дзіркі. Але ў тое, што панна не аслепла, мусілі быць пасвечаныя толькі надзейныя людзі. Таму Сафійка ўвесь час спачувальна гладзіла панну Праксэду па руцэ і раіла ўжыць адвар чабору, якім добра прамываць вочы.

А Яначка, пакуль не адправілі спаць, трохі псаваў урачысты настрой тым, што ўзяў за святочны стол ляльку, прывезеную бацькам з тае ж Венецыі, насатага злючага Арлекіна, і ўвесь час кратаў яго за нос, хітра паглядваў на доктара Баўтрамея Лёдніка і пахіхікваў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука