Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

Галава індзейца набліжалася. Вось ужо і птушак на мурах відаць, і шырока разяўлены рот — туды яны пойдуць паслухмянай чарадою, дастаючы з кішэняў і торбаў свае тэлефоны, разгортваючы далоні, як бутэрброды. Чаму індзеец, якія індзейцы? Мо таму, што прозьвішча жанчыны з турбюро і праўда — Ацецкая, амаль што Ацтэцкая, у яе на бэджы напісана, а мо таму, што назва найбліжэйшай да Замку вёскі, якую яны нядаўна праехалі, Мэскаліны — так мне прачыталіся гэтыя няшчасныя Міхаліны, белыя літары, якія мільганулі на сінім указальніку, як аблокі на кавалку абваленага неба. І навокал нейкая Ацтэччына, ацалелая ў вірах рэканструкцый і аграрных мадэрнізацый. Белыя камяні, неба колеру мачанкі, праз трыста мэтраў ужо сіняе, звонкае, бы напятае, і ўзьбітыя на яго ўзорчатыя ўзгоркі, і ўзгадкі, быццам ты тут ужо бываў некалі, у мінулым жыцьці.

«Привидения? Не забегайте вперед, вам все расскажут и покажут», — нэрвова сказала жанчына з турбюро, узіраючыся ў неспакойнае неба над замкам.

«Не хотите говорить, как зовут, буду вас Почемучкой называть», — махнуў рукой бляндын і сеў на сваё месца, драпежна выставіўшы падабродзьдзе. «Что за девушки пошли, бабочки им не нравятся, — зьвярнуўся ён да мяне. — А кто нравится? Мухи? Ничо. Все равно поймаем и определим, куда надо, в замке темных закоулков на всех хватит, скажи, Почемучка?» — і ён падміргнуў мне: як мужчына мужчыну. І я чамусьці падміргнуў яму ў адказ. Як мужчына му.

«Прывідзенія… — зноў накінуўся на аўстрыяка чалавек у акулярах, які ўважліва сачыў за размовай. — Усе вушы прагудзелі гэтай Ганнай. Вось у Баварыі я разумею — прывіды. Я быў, я бачыў. Вось, скажам, Нойшвайнштайн. А тут панавыдумляюць… Прывідзенія. Усіх прывідаў даўно бальшавікі да сьценкі паставілі. І Ганну гэтую вашую… Вось у Аўстрыі — вось там прывіды. А ў нас? Мазгі тлумяць беларусам. Каб толькі грошы плацілі ні за што. Турбюро… Не, ну скажыце ім, як еўрапеец? Вам, пэўне, гэта ўсё сьмешна, хаха».

І ён фальшыва засьмяяўся, тыцнуўшы аўстрыяка ў бок.

«Он же вас не понимает, — ня вытрымала Жанчына ў Зялёным. — Вы ему по-английски хотя бы скажите, а то совсем утомили человека».

Чалавек у акулярах пагрозьліва абярнуўся ў яе бок: «А вы мне рот не затыкайце! Я на сваёй зямлі і заўжды і з усімі размаўляю на роднай мове! А не падабаецца — едзьце ў сваю Маскву! Няма чаго швэндацца па нашых старажытных замках!»

Аўстрыяк закаціў вочы. Яму хацелася, каб гэты дзень як мага хутчэй скончыўся. Навошта яна замовіла яму гэтую экскурсію? Яны яшчэ не даехалі да Замку, а ён ужо стомлены, як пасьля месяца працы ў офісе. Мо яна працуе ў турыстычным агенцтве, яго нявеста? І проста зарабіла на ім? Дый ці можа ён назваць яе нявестай? Тут нікому нельга верыць. А сусед працягваў: незнаёмыя, хуткія, няўлоўныя, крыўдлівыя словы.

«У чалавека мова, як і маці, адна! — павучальна і строга сказаў чалавек у акулярах. — Вось так, спадарыня. Шкада, што ня ўсе гэта разумеюць! Іншых моваў нам ня трэба! Вас ніхто па-беларуску размаўляць не застаўляе! І вабшчэ: можа, ён так нашу мову вывучыць. А што?»

Тут ужо бляндын ня вытрымаў і зарагатаў, дакрануўшыся да пляча дзяўчыны ў белай сукенцы: «Представляю себе: белорусскомовный австриец! Бульба, драник, данкешон!»

Усьміхнуўся нават адстаўны вайсковец, патузаў вусы. І зірнуў употай у водсьвет на тэлефоне, заклапочана, нецярпліва.

Ніхто, апрача мяне, тады гэтага не заўважыў. А я добра запомніў ягоныя вочы: у кожным па пляне, вялікім пляне, якія трэба абавязкова зьдзейсьніць.

Ня толькі ў аўтобусе, але і ва ўсёй краіне ніхто ня ведаў, што адстаўнік працаваў на адну вельмі важную фірму ў суседняй дзяржаве. Можна сказаць, што і на саму суседнюю дзяржаву — але можна і не казаць, здаравейшы будзеш. Праца была непрыкметная, але дужа сур’ёзная. Роўна а другой у Замак прыйдзе чалавек зь Міхалінаў. Таксама дачнік — да якога ў нашага адстаўніка была важная справа. Яны мусяць спаткацца недзе ў ценю замкавых муроў, загаварыць, нібы выпадкова, пра кошты на дачы, пра надвор’е, пра рыбалку. І застацца ў прахалодным закуточку сам-насам, калі экскурсія рушыць у сутарэньні. Такі ў іх быў плян. Ім шмат трэба было абмеркаваць. І калі ўсё ўдасца і сыдзецца, заўтра а чацьвертай раніцы на няіснай, але праведзенай на мапах усходняй мяжы пачнецца рух. Ранішняя смуга запахне выхлапнымі газамі, з памежнага лесу вызірнуць вострыя насы браніраваных істотаў, самалёты перасякуць нябачны паветраны бар’ер за адну сэкунду. На шашы і тых незьлічоных дарогах, якія ўпадаюць у яе паўнаводную, бэтонную плынь, зьявяцца грузавікі з надпісам «Люди». Калі ўсё ўдасца і сыдзецца, калі Там «далі дабро», а Тут гатовыя яго прыняць — тады заўтра пачнецца вялікі, ранішні, імклівы і незваротны рух. Рух жалеза і здаровай, маладой чалавечыны. Рух на Захад.

А можа, нічога і не пачнецца. Можа, выступленьне перанясуць на восень. Ці зусім адменяць. Усё залежыць ад таго, якой будзе сёньняшняя сустрэча. Сустрэча двух непрыкметных адстаўных дачнікаў, пажылых, але маладжавых мужчын, якія пасадзілі, вырасьцілі і пабудавалі, але не парушылі прысягу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы