Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

«Скажы: зубр, — настойваў Кунцэ. — Зубр. Скажы зараз жа, іначай я зраблю табе піф-паф. Проста ў тваю задніцу. Хочаш памацаць маю стрэльбу?»

Кунцэ раскінуў свае ногі ў яркіх шортах яшчэ шырэй.

«На, памацай! Што маўчыш?» Шпэцль апусьціў вочы.

«Жартую! — зароў Кунцэ. — Жартую! Але не пра бізонаў. Пра бізонаў — праўда! Я сапраўды паляўнічы на бізонаў, на зу-броў. Зубр! Зубр — гэта жывёла. Гэта вельмі вялікая і дужая жывёла. Я раскажу табе пра іх, раскажу за абедам, нам абяцалі абед, вось тая фраў з адвіслымі цыцкамі, О-цэц-кая. Па-руску гэта азначае: дачка бацькі. Бацькава. А ты трахаеш сваю дачку, Шпэцль? Ды што ты ўсё чырванееш, як баба? Жартую! У вас там што, жартаў не разумеюць? Ведаеш, Шпэцль, магчыма, я — адзіны, першы і апошні паляўнічы на зуброў у тваім жыцьці. І калі б ня гэтая краіна — ты ніколі ня змог бы расказаць свайму суседу ў Грацы, што размаўляў з сапраўдным паляўнічым на зуброў. Таму любі яе, Шпэцль, любі, магчыма, гэта апошняя краіна, у якой яшчэ можна быць мужыком…»

Шпэцль ужо сам ня ведаў, ці радавацца яму гэтаму знаёмству. А ягоны сусед у акулярах, які ўважліва слухаў іхную размову, ніяк ня мог дачакацца, калі яна скончыцца. І цяпер ён зноў загаварыў — Шпэцль паморшчыўся і пасьпешліва палез у торбу, нібыта шукаў там пігулкі ад галавы.

«Чулі, як яны рагаталі? — пераможна спытаў чалавек у акулярах. — Ясна, чаму. Я ж казаў — у культурных людзей такія, з дазволу сказаць, замкі, як нашыя, выклікаюць толькі сьмех. Вось у немцаў — гэта замкі. Нойшвайнштайн! Я быў, я бачыў! А ў нас што? Убоства!» Пачуўшы слова «Нойшвайнштайн», Кунцэ ўхвальна ўзьняў угару палец. «Я, я, ной унд швайн!» — сказаў ён, відавочна рады выканаць сваю ролю тоўстага дурнаватага немца. Я паглядзеў на яго з агідай, але ён не заўважыў. Яшчэ хвіліна — і, здавалася, аўтобус выверне, як страўнік, ад гэтай усеагульнай млосьці, але ён нарэшце спыніўся ля брамы, і чалавек са значком першы кінуўся да выхаду.

«Приехали, — крыкнула Жанчына з Турбюро, засланяючы перад ім дзьверы. — Не отходите далеко, сейчас я найду экскурсовода!»

Чалавек у акулярах, чалавек са значком, адстаўнік, Дзяўчына ў Белым, Жанчына ў Зялёным, Жанчына з Турбюро… Немцы, аўстрыякі… А як яшчэ мне іх называць? Як яшчэ мы называем незнаёмых людзей, зь якімі вымушаныя ехаць дзьве гадзіны ў аўтобусе і ведаць пры гэтым, што разам зь імі нам давядзецца ехаць назад? Цікава, хто быў для іх я цягам гэтай паездкі? Як яны ўпотай называлі мяне? «Чалавек з празрыстым шарам на галаве»? Або проста — «мужчына»? Мужчына му. Маладой. Чалавек. Калі мы кажам чалавек, мы ніколі ня маем на ўвазе жанчыну. Ніколі. Так нам загадвае мова. Любая мова з тых, якія мы ведаем. А мы крышку ведаем нямецкую. Дастаткова, каб разумець аўтобусныя размовы і жарты. А яшчэ мы ўмеем слухаць. Бляндынчык, жанчына, якая жэрла яго вачыма, гаспажа Ацецкая… Чалавек з, чалавек на, чалавек у.

Так мы і ехалі да замку, праз усе гэтыя Мэскаліны, Мачу-пікчы, Ацтэччыны, Маі, Інкі, Кетцалькаатлі і проста Кацапавічы. Гаваркія істоты і тыя бязмоўныя стварэньні жаночага полу, для якіх у мяне нават азначэньняў не знайшлося і якія ўсю дарогу хавалі насы ў тэлефоны. Я стараўся не глядзець на жанчыну ў белай сукенцы, а галава сама паварочвалася ў яе бок. Каб ня выдаць сябе, я пачаў прыглядаўся да ціхай пары, якая сядзела на самым заднім сядзеньні. Муж і жонка. Цікава, што іх прымусіла паехаць сюды? Жаданьне прыабшчыцца к культурэ? Адкрыць для сябе сваю краіну — якая так хоча падавацца сапраўднай Краінай Замкаў? Жонка сядзела, як на іголках, прагна ўслухоўвалася ў размовы, зь цікаўнасьцю пазірала на замежных гасьцей. Яна нават адкрывала рот, каб нешта сказаць, але — «Молчи!» — бубніў яе муж, «Молчи!» — раздражнёна кідаў ён праз плячо, «Тебя спрашивали?» — і яна пакорліва апускалася, асядала, як пыл, сьціскала вусны.

І мне гэта падабалася. Падабалася гэтая ўлада чалавека над ёй. Думаю, мы ўсе былі ўдзячныя яе мужу. Бо калі б тут пачуўся хаця б яшчэ адзін голас — гэта было б ужо занадта. Нас усіх бы званітавала — ад траскай дарогі, ад неабходнасьці быць спакойнымі і ветлівымі, ад нецярплівага чаканьня. І толькі кіроўцу, здавалася, было напляваць, што адбываецца, чым пахне сыр-чабор — напэўна, калі б мы захацелі ў аўтобусе зладзіць суд Лінча, яго паклікалі б у старэйшыны, як самага справядлівага.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы