Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

На Хайсменскiм лузе паставiлi палатку, дзе мiсiс Банцiнг i iншыя дамы гатавалi гарбату, а навокал вучнi нядзельнай школы бегалi напераганкi па траве i гулялi ў розныя гульнi пад шумным кiраўнiцтвам вiкарыя, мiс Кас i мiс Сэкбат. Праўда, адчувалася нейкае лёгкае хваляванне, але ўсе былi настолькi разважлiвыя, што хавалi свае страхi. Найбольшым поспехам у моладзi карыстаўся нацягнуты канат, па якiм, трымаючыся за ручку блока, можна было iмклiва зляцець унiз на мех з сенам, што знаходзiўся на другiм канцы. Не меншым поспехам карысталiся арэлi, збiванне мiшэнi какосавымi арэхамi i карусель, а з ёй - паравы арган, якi бесперапынна напаўняў паветра рэзкiм пахам масла i не менш рэзкай музыкай. Члены клуба, якiя наведалi ранiцай царкву, фарсiлi рознакаляровымi значкамi, а сёй-той з маладых людзей яшчэ i ўпрыгожыў свае кацялкi яркiмi стужкамi. Стары Флетчэр, у якога ўяўленнi аб святочным адпачынку былi некалькi суровыя, стаяў на дошцы, пакладзенай на два стулы, як гэта можна было бачыць скрозь кветкi язмiну на падаконнiку або праз адчыненыя дзверы (як каму было пажадана глядзець), i бялiў столь сваёй сталовай.

Каля чатырох гадзiн у Айпiнгу з'явiўся незнаёмец; ён прыйшоў з боку ўзгоркаў, якiя цягнулiся за вёскай. Гэта быў невялiкага росту тоўсты чалавек у надзвычай паношаным цылiндры, моцна задыханы. Шчокi свае ён то ўцягваў, то надуваў да адказу. Яго пакрыты плямамi твар выказваў страх, i рухаўся ён хаця i хутка, але вiдавочна неахвотна. Ён завярнуў за вугал царквы i накiраваўся да карчмы "Кучар i конi". Сярод iншых звярнуў на яго ўвагу i стары Флетчэр, якi быў уражаны незвычайна ўсхваляваным выглядам незнаёмца i да таго часу праводзiў яго позiркам, пакуль вапнавы раствор, набраны на пэндзаль, не зацёк яму ў рукаў.

Незнаёмец, па сведчанню ўладальнiка цiра, дзе iшла гульня з какосавымi арэхамi, услых размаўляў сам з сабой; тое ж заўважыў i мiстэр Хакстэрс. Ён спынiўся каля ганка карчмы i, па словах мiстэра Хакстэрса, мусiць, доўга вагаўся, перш чым адважыўся ўвайсцi ў дом. Нарэшце ён падняўся па прыступках, павярнуў, як гэта паспеў заўважыць мiстэр Хакстэрс, налева i адчынiў дзверы ў гасцiную. Мiстэр Хакстэрс пачуў галасы знутры, а таксама воклiчы з распiвачнай, якiя паказвалi незнаёмцу на яго памылку.

- Не туды! - сказаў Хол; тады незнаёмец зачынiў дзверы i ўвайшоў у распiвачную.

Праз некалькi хвiлiн ён зноў з'явiўся на вулiцы, выцiраючы губы рукой, з выглядам спакойнага задавальнення, якое здалося Хакстэрсу прытворным. Ён трохi пастаяў, агледзеўся, затым мiстэр Хакстэрс убачыў, як ён накiраваўся, крадучыся, да варот, вынуў кароткую глiняную люльку i стаў набiваць яе тытунём. Рукi яго дрыжэлi. Нарэшце ён распалiў люльку i, скрыжаваўшы рукi, пачаў курыць, прыняўшы позу чалавека, якi маркоцiцца, гэтаму, аднак, зусiм не адпавядалi хуткiя позiркi, якiя ён насцярожана кiдаў у двор.

Усё гэта мiстэр Хакстэрс бачыў з-за бляшанак, якiя стаялi ў акне тытунёвай крамкi, i дзiўныя паводзiны незнаёмца прымусiлi яго працягваць назiранне.

Раптам незнаёмец рэзка выпрастаўся, сунуў люльку ў кiшэню i знiк у двары. Тут мiстэр Хакстэрс, вырашыўшы, што на яго вачах адбываецца крадзеж, выскачыў з-за прылаўка i выбег на вулiцу, каб пераняць злодзея. У гэты час незнаёмец паказаўся зноў, у збiтым набакiр цылiндры, трымаючы ў адной руцэ вялiкi скрутак, загорнуты ў сiнi абрус, а ў другой - тры кнiгi, звязаныя, як высветлiлася потым, шлейкамi вiкарыя. Убачыўшы Хакстэрса, ён войкнуў i, крута павярнуўшы налева, кiнуўся ўцякаць.

- Трымай злодзея! - крыкнуў Хакстэрс i пабег наўздагон.

Наступныя адчуваннi мiстэра Хакстэрса былi моцныя, але кароткiя. Ён бачыў, як злодзей бег проста перад iм у напрамку да царквы. Ён запомнiў мiльгануўшыя наперадзе флагi i натоўп людзей, прычым толькi двое цi трое абярнулiся на яго крык.

- Трымай злодзея! - закрычаў ён яшчэ больш гучна, храбра працягваючы пагоню. Але ён не прабег i дзесяцi крокаў, як штосьцi схапiла яго за ногi, i вось ён ужо не бяжыць, а куляй ляцiць па паветры! Не паспеў ён апамятацца, як ужо ляжаў на зямлi. Свет рассыпаўся мiльёнамi зiхатлiвых iскраў, i далейшыя падзеi перасталi яго цiкавiць.

Раздзел XI

У КАРЧМЕ "КУЧАР I КОНI"

Каб ясна зразумець усё, што адбылося ў карчме, патрэбна вярнуцца назад, да той хвiлiны, калi мiстэр Марвел упершыню з'явiўся перад акном мiстэра Хакстэрса.

У гэты самы момант у гасцiнай знаходзiлiся мiстэр Кас i мiстэр Банцiнг. Яны самым сур'ёзным чынам абмяркоўвалi незвычайныя ранiшнiя падзеi i з дазволу мiстэра Хола старанна даследавалi рэчы, якiя належалi Невiдзiмку. Джаферс некалькi акрыяў ад свайго падзення i пайшоў дадому ў суправаджэннi клапатлiвых сяброў. Раскiнутую па падлозе вопратку Невiдзiмкi прыбрала мiсiс Хол i прывяла пакой у парадак. На стале, каля акна, за якiм звычайна працаваў прыезджы, Кас адразу ж убачыў тры рукапiсныя кнiгi, пад назвай "Дзённiк".

- Дзённiк! - усклiкнуў Кас, кладучы ўсе тры кнiгi на стол. - Цяпер ужо мы ва ўсякiм выпадку тое-сёе даведаемся.

Вiкарый падышоў i апёрся рукамi на стол.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика