Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Вось, вось. На верхняй прыступцы я спынiўся, павярнуўся, выхапiў з кучы адзiн вазон i кiнуў у галаву боўдзiлы, якi падбег. Уся куча вазонаў рухнула, пачулiся крыкi, i з усiх бакоў сталi збягацца служачыя. Я з усiх ног кiнуўся ў закусачную, але там быў нейкi чалавек у белым, накшталт повара, i ён таксама пагнаўся за мной. Я зрабiў апошнi адчайны паварот i апынуўся ў аддзяленнi лямпаў i скабяных тавараў. Я забег за прылавак i стаў чакаць повара. Як толькi ён з'явiўся - першы з усiх маiх праследавацеляў, я запусцiў у яго лямпай. Ён упаў, а я, скорчыўшыся за прылаўкам, пачаў паспешна скiдваць з сябе вопратку. Куртка, штаны, башмакi - усё гэта ўдалося скiнуць даволi хутка; але гэтыя праклятыя фуфайкi прыстаюць да цела, як асабiстая скура. Повар ляжаў нерухома на другiм баку прылаўка, аглушаны ўдарам цi перапалоханы да страты прытомнасцi, але я чуў тупат ног, пагоня прыблiжалася, - i я павiнен быў зноў ратавацца ўцёкамi, быццам трус, якога выгналi з кучы хворасту.

"Сюды, палiсмен!" - крыкнуў хтосьцi. Я зноў апынуўся ў аддзяленнi ложкаў, у канцы якога стаяў цэлы лес адзежных шафаў. Я забраўся ў самую гушчу, лёг на падлогу i, звiваючыся як вугар, вызвалiўся нарэшце ад фуфайкi. Калi з-за вугла з'явiўся палiсмен i трое служачых, я стаяў ужо голы, задыхаючыся i дрыжучы ад страху. Яны накiнулiся на камiзэльку i кальсоны i ўчапiлiся за штаны. "Ён кiдае сваю здабычу, - сказаў адзiн з прыказчыкаў. Ён, напэўна, дзе-небудзь тут".

Але ўсё ж яны мяне не знайшлi.

Я стаяў, назiраючы, як яны шукаюць мяне, i праклiнаў лёс за сваю няўдачу, таму што я застаўся без адзення. Потым я накiраваўся ў закусачную, выпiў крыху малака i прысеўшы ля камiна, стаў абдумваць сваё становiшча.

Неўзабаве прыйшлi два прыказчыкi i сталi вельмi горача абмяркоўваць здарэнне. Якую лухту яны гаварылi! Я пачуў занадта перабольшаны расказ аб праведзеных мною спусташэннях i самыя розныя здагадкi аб маiм месцазнаходжаннi. Потым я зноў стаў абдумваць план дзеянняў. Сцягнуць што-небудзь у магазiне, асаблiва пасля ўсёй гэтай мiтуснi, было зусiм немагчыма. Я спусцiўся ў склад - паглядзець, цi не пашанцуе запакаваць i адправiць пакет, але я не зразумеў iх сiстэмы кантролю. Каля адзiнаццацi гадзiн я вырашыў, што ў магазiне заставацца няма сэнсу, i ўжо снег растаяў i было цяплей, чым напярэдаднi, i я выйшаў на вулiцу. Я быў у роспачы ад сваёй няўдачы, а адносна будучага планы мае былi самыя смутныя.

Раздзел ХХIII

НА ДРУРЫ-ЛЕЙН

- Цяпер вы пачынаеце разумець, - працягваў Невiдзiмка, - усю нязручнасць майго становiшча. У мяне не было нi прыстанiшча, нi вопраткi, а апрануцца - значыць адмовiцца ад усiх маiх пераваг, ператварыцца ў нешта дзiўнае i страшнае. Я нiчога не еў, таму што прымаць ежу, гэта значыць, напаўняць сябе непразрыстым рэчывам i стаць агiдна бачным.

- Аб гэтым я i не падумаў, - сказаў Кемп.

- Так, i я таксама. А снег адкрыў мне вочы на iншую небяспеку. Я не змог выходзiць на вулiцу, калi iшоў снег: ён аблеплiваў i такiм чынам выдаваў. Дождж таксама выдаваў бы маю прысутнасць, абводзячы мяне вадзяным контурам i ператвараючы мяне ў паблiскваючую паверхнасць чалавека - у пузыр. А туман? Пры тумане я ператвараўся б у мутны пузыр, у вiльготны абрыс чалавека. Акрамя таго, бадзяючыся па вулiцах у лонданскай атмасферы, я пэцкаў ногi, а на скуры асядалi сажа i пыл. Я не ведаў, колькi спатрэбiцца часу, каб гразь выдала мяне; але я ясна разумеў, што гэта не за гарамi, паколькi размова iшла аб Лондане. Я накiраваўся да трушчобаў каля Грэйт-Портленд-стрыт i апынуўся ў канцы вулiцы, дзе жыў раней. Я не пайшоў гэтай дарогай, таму што насупраць яшчэ дымных руiн дома, якi я падпалiў, стаяў густы натоўп. Мне трэба было знайсцi вопратку. Тут мне кiнулася ў вочы адна з тых карчомак, дзе прадаецца ўсё: газеты, ласункi, цацкi, канцылярскiя прылады, ёлачныя ўпрыгожаннi i так далей; у вiтрыне я заўважыў цэлую выстаўку масак i насоў - i гэта зноў падказала мне тую ж думку, што i цацкi ў "Omnium". Я павярнуў назад, ужо з акрэсленай мэтай, i пазбягаючы шматлюдных вулiц, накiраваўся да глухiх кварталаў на поўнач ад Стрэнда: я ўспомнiў, што дзесьцi ў гэтых месцах гандлююць вырабамi два цi тры тэатральныя касцюмеры.

Дзень быў халодны, уздоўж вулiц дзьмуў пранiзлiвы паўночны вецер. Я iшоў хутка, каб на мяне не натыкалiся ззаду. Кожнае скрыжаванне ўяўляла для мяне небяспеку, за кожным прахожым я павiнен быў пiльна сачыць. У канцы Бедфорд-стрыт нейкi чалавек, мiма якога я праходзiў, нечакана павярнуўся i, наляцеўшы прама на мяне, збiў мяне на маставую, дзе я ледзьве не трапiў пад колы пралёткi. Рамiзнiкi, якiя тут знаходзiлiся, вырашылi, што з iм адбылося нешта накшталт удара. Гэта сутыкненне так падзейнiчала на мяне, што я зайшоў на рынак Ковент-Тардэн i там сеў у куток, каля латка з фiялкамi, задыхаючыся i дрыжучы ад страху. Я, мусiць, моцна прастудзiўся i вымушаны быў неўзабаве пайсцi адтуль, каб не прыцягнуць увагу сваiм чханнем.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика