Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

Спачатку я прыдумаў было нафарбаваць i напудрыць твар, каб зрабiць яго бачным, але тут жа ўцямiў, што ў гэтым ёсць вялiкая нязручнасць: для таго, каб зноў знiкнуць, мне спатрэбiўся б шкiпiнар i некаторыя iншыя сродкi, i гэта забiрала б шмат часу. Нарэшце я выбраў маску, злёгку карыкатурную, але не ў большай ступенi, чым многiя чалавечыя твары, цёмныя акуляры, бакенбарды з сiвiзной i парык. Бялiзну я не знайшоў, але яе можна было купiць пазней, а пакуль што я захутаўся ў каленкоравае дамiно i белы шарсцяны шалiк; шкарпэтак не было, затое чаравiкi гарбуна падышлi амаль якраз. У касе аказалася тры савярэны i на трыццаць шылiнгаў срэбра, а ўзламаўшы шафу, я знайшоў восем фунтаў золатам. Забяспечаны такiм чынам, я змог зноў выйсцi на белы свет.

Тут мяне апанавала сумненне: цi сапраўды мая знешнасць праўдападобная? Я ўважлiва агледзеў сябе ў маленькiм туалетным люстэрку, паварочваючыся то так, то гэтак, правяраючы, цi не ўпусцiў я чаго-небудзь, - не, як быццам усё ў парадку: фiгура гратэскавая, штосьцi накшталт жабрака са сцэны тэатра, але агульны выгляд нiштаваты, бываюць i такiя людзi. Крыху супакоiўшыся, я спусцiўся з люстэркам у краму, апусцiў фiранкi i зноў агледзеў сябе з усiх бакоў у трумо.

Некалькi хвiлiн я збiраўся з духам, потым адчынiў дзверы i выйшаў на вулiцу, дазволiўшы маленькаму гарбуну сваiмi сiламi выбiрацца з прасцiны. У блiжэйшыя пяць хвiлiн я зварочваў за вугал на кожным скрыжаваннi. Мой выгляд не прыцягваў нiякай увагi. Здавалася, я пераступiў цераз апошнюю перашкоду.

Ён замоўк.

- А гарбуна вы так i пакiнулi на волю лёсу? - спытаўся Кемп.

- Так, - сказаў Невiдзiмка. - Не ведаю, што з iм сталася. Напэўна, ён развязаў прасцiну, дакладней разарваў яе. Вузлы былi моцныя.

Ён зноў замоўк, падняўся i стаў глядзець у акно.

- Ну, а потым вы выйшлi на Стрэнд - i далей што?

- О, зноў расчараванне! Я думаў, што нягоды мае закончылiся i цяпер я магу беспакарана рабiць усё, што ўздумаецца, калi толькi захаваю сваю тайну. Так мне здавалася. Я мог рабiць усё, што хацеў, i не лiчыцца з вынiкам: варта толькi скiнуць вопратку, каб знiкнуць. Затрымаць мяне нiхто не мог. Грошы можна браць дзе захочаш. Я вырашыў даць сабе раскошны пiр, пасялiцца ў лепшым гатэлi i абзавесцiся новай маёмасцю. Самаўпэўненасць мая не ведала гранiц, нават непрыемна ўспамiнаць, якiм я быў аслом. Я зайшоў у рэстаран, стаў заказваць абед i раптам уцямiў, што, не адкрыўшы твару, не змагу пачаць есцi. Я заказаў абед i выйшаў разгневаны, сказаўшы афiцыянту, што вярнуся праз дзесяць хвiлiн. Не ведаю, цi даводзiлася вам, Кемп, галоднаму, як воўк, зведаць такое расчараванне?

- Такое - нiколi, - сказаў Кемп, - але я цалкам сабе гэта ўяўляю.

- Я гатовы быў забiць iх, гэтых крэцiнаў. Нарэшце зусiм змучаны голадам, я зайшоў у другi рэстаран i запатрабаваў асобны пакой. "Я знявечаны, - сказаў я, - атрымаў моцныя раненнi". Афiцыянты паглядзелi на мяне з цiкаўнасцю, але распытваць, зразумела, не асмелiлiся, i я нарэшце паабедаў. Сервiроўка магла быць i лепшай, але я добра пад'еў i, зацягнуўшыся цыгарай, стаў абдумваць, як быць далей. На двары пачыналася завiруха.

Чым больш я думаў, Кемп, тым ясней разумеў, якi бездапаможны i недарэчны нябачны чалавек у сырым i халодным клiмаце, у вялiзным цывiлiзаваным горадзе. Да майго безразважнага вопыту мне малявалiся ўсялякiя прывiлеi; цяпер я не бачыў у iм нiчога добрага. Я перабраў у думках усё, чаго можа жадаць чалавек. Праўда, нябачнасць дазваляла многага дасягнуць, але не дазваляла карыстацца дасягнутым. Славалюбства? Але што ў высокiм званнi, калi ўладальнiк яго вымушаны хавацца? Якi толк у каханнi жанчыны, калi яна павiнна быць Далiлай? Мяне не цiкавiць нi палiтыка, нi фiлантропiя, нi спорт. Што ж мне заставалася? Дзеля чаго я звярнуўся ў спавiтую тайну, у захутаную i забiнтаваную пародыю чалавека?

Ён замоўк i, здаецца, паглядзеў у акно.

- А як вы апынулiся ў Айпiнгу? - спытаўся Кемп, каб не даць спынiцца размове.

- Я паехаў туды працаваць. У мяне тады мiльганула смутная надзея, цяпер гэта думка саспела: вярнуцца ў ранейшы стан. Вярнуцца, калi мне гэта спатрэбiцца, калi я невiдзiмкам зраблю ўсё што хачу. Аб гэтым перш за ўсё мне i трэба пагаварыць з вамi.

- Вы прама паехалi ў Айпiнг?

- Так. Атрымаў свае заметкi i чэкавую кнiжку, набыў бялiзну i ўсё неабходнае, заказаў рэактывы, з дапамогай якiх хацеў ажыццявiць сваю задуму (як толькi атрымаю кнiгi, пакажу вам свае падлiкi), i паехаў. Божа, якая была завiруха, i як цяжка было зберагчы пракляты кардонны нос, каб ён не размок ад снегу!

- Калi меркаваць па газетах, - сказаў Кемп, - трэцяга дня, як вас выявiлi, вы крыху...

- Так, я крыху... Укакошыў я гэтага боўдзiлу палiсмена?

- Не, - сказаў Кемп, - кажуць, ён папраўляецца.

- Ну, значыць, яму пашанцавала. Я зусiм ашалеў. Вось дурнi! Чаго яны прычапiлiся да мяне? Ну, а ёлупень крамнiк?

- Смяротных выпадкаў не прадбачыцца, - сказаў Кемп.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика