Читаем Добры дзень, мая Шыпшына полностью

Па сцежцы будуць ісці двое. Ён схопіць абярэмак змеценага лісця, шугане яго ўгору, і яна шчасліва засмяецца пад жоўтым шапаткім дажджом. I ты добра і чыста падумаеш пра іх.

...Вахцёрка будзе доўга не пускаць, недаўменна і насцярожана пазіраючы на цябе і паўтараючы сонным ацеслівым голасам, што ўжо нідзе няма жывой душы. Станеш, як можаш, тлумачыць ёй, што табе ніхто і не трэба, і нарэшце змеціш у яе вачах іскру спагадлівага разумення.

У чуйнай цішыні прыцемнага калідора будуць глыбакадумна моршчыць крутыя гіпсавыя лбы старажытныя філосафы. Расплывуцца ва ўсмешцы вусны: прыгадаецца, як аднаго разу, дурэючы, вы панасоўвалі філосафам шапкі-вушанкі.

Прысядзеш на шырокае шчарбатае падвоканне, на момант заплюшчыш вочы і ўбачыш дзяўчыну, з якой за ўсе гады не перакінуўся мо і дзесяткам слоў, а ўсяго толькі любіў з верхатуры ўлюбёнай сваёй галёркі пазіраць на залацісты і бязважкі пушок на яе худзенькай патыліцы. А дзяўчына аднойчы паглядзела на цябе так, што ўвесь твой век будзе з табою той позірк памяткай аб цудоўным і немагчымым, наканаваным не табе, як часам назаўжды застаецца сумотнаю згадкай адзін-адзіны роспачны пагляд, пасланы табе з акна цягніка, пагляд амаль незнаёмага чалавека, які ад'язджае надоўга ці назусім, а ты проста за кампанію прыцягнуўся яго праводзіць...

На вуліцы рассыпецца шротам сухі і рэзкі трамвайны званок. I ты ўспомніш, што гэта — ваша падвоканне. Праўдзівей, ты ведаў гэта з самага пачатку, але марудзіў, каб не адразу... А званок стаўся нібы сігналам: час!

Вось тут вы з ім зухавалі перад дзяўчатамі, знарок паволі набіваючы духмяным валакністым тытунём вашу адну на двух адмысловую люльку, і насмоктваліся за перапынак да лёгкага галавакружэння, а потым кінулі, бо вырашылі, што гэта няшчыра і ненатуральна. Вы змагаліся за шчырасць ва ўсім, вы жадалі «быць, а не здаваццаоі непарушна верылі, што захаваць душу амаль гэтаксама лёгка, як, напрыклад, вывучыць табліцу множання,— дастаткова толькі захацець.

Аднойчы ўлетку вы два тыдні жылі ўдвух на парослай хвоямі выспе ляснога возера, і вечарамі ты ляжаў ля вогнішча, глядзеў на зоры, і цябе поўніла светлая, як бярозавы гай, радасць ад таго, што ёсць на свеце ён. А ён вялізнымі літарамі накрэсліў на мыльцы вашы імёны...

Днямі ён быў праездам у тваім горадзе, пазваніў з вакзала, і ты паклікаў яго да сябе. Паклікаў, хоць і ведаў, што прыйдзецца прытушаць цягучыя стылыя паўзы, цэдзячы віно з кілішка, што будзеш хаваць вочы, каб не сустрэцца знячэўку з ягонымі, баючыся выдаць сябе, нібы ты ў нечым вінаваты. А ён будзе гаварыць пра хакей, пра свае перспектывы, пра цэны на гаражы, яшчэ пра нешта...

I тут, на падвоканні, спытаеш сябе: навошта ты запрашаў яго, навошта зрэдку пішаш яму буйным почыркам пакутлівы і нішчымны ліст на адну старонку? Дзячыш за тыя вечары ля вогнішча, за тую радасць, якая, здавалася, магла абняць цэлы свет, за кнігі, за размовы, за думкі, за ўсё, без чаго ты мог бы застацца ў жыцці матылём над поплавам?.. Захочаш спыніць, абарваць думку, але яна неслухмянай ручаінаю прарвецца праз тваю забарону. На душы зробіцца каламутна і ніякавата, як быццам ты пахваліўся, прынізіўшы другога, але яшчэ горш будзе ад таго, што — праўда.

Дзячыш... Хіба за тое, што без яго ты не стаў бы самім сабой цяперашнім, можна неяк аддзячыць цяперашняму яму? I само адчуванне абавязку аддзячыць — што гэта, як не адзнака таго, што між вамі ўсё скончылася, а спадзявацца нешта вярнуць гэтаксама наіўна, як спрабаваць сабраць на круглую пятачку абляцелага дзьмухаўца ўсе яго тычынкі; у жыцці ёсць выпадкі, калі ўжо позна, і самае страшнае, што мы часцей за ўсё і разумеем гэта тады, калі ўжо сапраўды бывае позна.

«Ну як, як такое магло здарыцца?» — падумаеш, а здасца — ускрыкнеш. I не знойдзецца адказу, а будзе адно горкае разуменне, што і ты, які быў побач, у нечым прычыніўся да таго, што адбылося з ім.

Нібыта ўцякаючы ад кагосьці, збяжыш па лесвіцы... Уволю паздзекуешся са сваёй чуллівасці, але ўсё-ткі не ўтрымаешся і зойдзеш у інтэрнат.

У пакоі ўсё будзе іншым — выразаная з часопіса каляровая фотка патлатых гітарыстаў новай «групы», падсвечнік з аплытаю свечкай... Але паставіш на стол пару бутэлек піва, хлопцы палезуць па шклянкі, і ў шкапчыку ты ўгледзіш вашу старую ўчарнелую патэльню, і да душы здзівішся, што простай патэльні можна ўсцешыцца так, як рэдка чаму ў жыцці.

А хлопцы, вядома, будуць мець цябе за дзівака. Яны вып'юць па кроплі з рознакаліберных шклянак, дзеля прыліку памаўчаць. Затым адзін некуды зазбіраецца, і ты зразумееш, што іх цікавасць да цябе высілілася і трэба ісці.

Будзеш чакаць свой начны аўтобус, і падумаецца пра сябра, які цяпер далёка, ды ў вас будуць іншыя дні і вечары, многа-многа, безліч дзён і вечароў. I з ціхай радасцю і цеплынёй уявіш, як сябар чытае альбо курыць на балконе і ў цемры чырванее жарынка яго цыгарэты...

Ужо ўсе парассядуцца, а ты будзеш непрыкаяна таптацца на пляцоўцы. I нарэшце горад зразумее і лёгенька падштурхне цябе: «Ну давай, стары! Не забывай!»

I доўга будзе міргаць услед табе сваімі агнямі...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Текст
Текст

«Текст» – первый реалистический роман Дмитрия Глуховского, автора «Метро», «Будущего» и «Сумерек». Эта книга на стыке триллера, романа-нуар и драмы, история о столкновении поколений, о невозможной любви и бесполезном возмездии. Действие разворачивается в сегодняшней Москве и ее пригородах.Телефон стал для души резервным хранилищем. В нем самые яркие наши воспоминания: мы храним свой смех в фотографиях и минуты счастья – в видео. В почте – наставления от матери и деловая подноготная. В истории браузеров – всё, что нам интересно на самом деле. В чатах – признания в любви и прощания, снимки соблазнов и свидетельства грехов, слезы и обиды. Такое время.Картинки, видео, текст. Телефон – это и есть я. Тот, кто получит мой телефон, для остальных станет мной. Когда заметят, будет уже слишком поздно. Для всех.

Дмитрий Алексеевич Глуховский , Дмитрий Глуховский , Святослав Владимирович Логинов

Детективы / Современная русская и зарубежная проза / Социально-психологическая фантастика / Триллеры
Книжный вор
Книжный вор

Январь 1939 года. Германия. Страна, затаившая дыхание. Никогда еще у смерти не было столько работы. А будет еще больше.Мать везет девятилетнюю Лизель Мемингер и ее младшего брата к приемным родителям под Мюнхен, потому что их отца больше нет – его унесло дыханием чужого и странного слова «коммунист», и в глазах матери девочка видит страх перед такой же судьбой. В дороге смерть навещает мальчика и впервые замечает Лизель.Так девочка оказывается на Химмель-штрассе – Небесной улице. Кто бы ни придумал это название, у него имелось здоровое чувство юмора. Не то чтобы там была сущая преисподняя. Нет. Но и никак не рай.«Книжный вор» – недлинная история, в которой, среди прочего, говорится: об одной девочке; о разных словах; об аккордеонисте; о разных фанатичных немцах; о еврейском драчуне; и о множестве краж. Это книга о силе слов и способности книг вскармливать душу.

Маркус Зузак

Современная русская и зарубежная проза