А можа, пойдзем лепш далей:Там жар гарыць, там дым руды,Натоўпы пруць да сатаны,Бо ўсе разгадкі там. Туды!
Мефістофель
Там больш загадак і маны.Хай свет вялікі весяліцца,Нам лепей збоку прымасціцца.Заўжды адно: цяпер і ў час былыВялікі свет стварае свет малы.Там бачу голенькіх дзяўчат,Старыя ж захінаюць цела;Будзь ветлівы, трымайся смела —Турбот не вельмі, толку шмат.Я чую інструмента голас зычны —Пракляты скрып! Назойлівы, нязвычны.Хадзем са мной у грамаду.І я ў хаўрус цябе ўвяду —Ты будзеш свой на шабаснай гары!Глядзі і радуйся: паўсюль кастры,Абдымкі, скокі, выпіўка, жратва —Павер, што лепш бывае чорта з два!
Фаўст
Чыё аблічча прымеш ты ў іх коле —Ці чарнакніжніка, ці сатаны?
Мефістофель
Інкогніта з’яўляцца звыкся болей,Аднак жа ў свята носяць ордэны.«Падвязка» з моды выйшла, не нашу,Дык я капыццем конскім пафаршу.Ты бачыш слімака? Прыпоўз, наставіў рогі,Глядзіць, аж зрэнкі вылупіў слімак,Мае ўжо паабнюхваў ногі —Пад маскай не схаваешся ніяк.Хадзем са мной! Трымайся хватам!Ты будзеш маладым, а я, вядома, сватам.
(Падыходзячы да групы старых, якія сядзяць каля вогнішча.)
Чаго тут панства бавіцца ў нудзе,Чаму яно ў хаўрус да ўсіх не йдзе?
Генерал
Любіў я нацыі, народы,Дарыў усім дабра плады!Натоўп — жанчына, бо заўсёдыЯго абраннік — малады.
Міністр
Забыў жа праўду чалавек,Дабро ўжо стала забывацца,Той час, калі я быў дарадца,Быў залаты, шчаслівы век.
Выскачка
І мы былі ў свой час майстры,Шчаслівы міг лавіць умелі,Пайшло нагамі дагары,Прапала ўсё, што колісь мелі.
Аўтар
У нашы дні хіба вар’ятГлыбакадумнае чытае.І моладзі ж усё не ў лад —Маіх тварэнняў не прымае.
Мефістофель
(раптам робіцца вельмі стары)Народ чакае! Скора суд у сатаны,На Брокен я іду апошні раз;Уломак я стары, агонь крыві пагас,—Да заняпаду блізкі свет зямны.
Ведзьма-старызніца
Панове, годзе крыку, свар!На выбар вам прынесла транты!Хоць вокам кіньце на тавар —Гэй, налятайце, рызыканты!Не бойцеся па-чалавечыСтарога хламу, барахла —Няма такой у торбе рэчы,Каб не рабіла людзям зла:Кап’я — каб кроў не пралівала,І чаш, з якіх прыняўшы яд,Ахвяра здрады не канала,Няма ніводнае з прынад,Каб маладых не спакушала,Мяча, які б не сек галоўЦі ў плечы сябра не калоў.
Мефістофель
Неразуменне духу часу ў цёткі.Няхай старызна спрахне ўся ў казне.Не пры на торжышча старыя шмоткі,Давай дарогу навізне!
Фаўст
Кіпіць, бушуе Брокен ваш —Вось гэта гандаль, вось кірмаш!
Мефістофель
Дзе ж тут прапхнуцца, дзе праткнуцца,Калі ўсе толькі ўгору пруцца.