Ну — жонка першая Адама.Прыгожых бойся валасоў —Яны чароўныя ў яе,Кранеш — умомант прыкуеІ волю дасць няскора зноў.
Фаўст
А тыя дзве: малодка і бабуся?Натанцаваліся і адышліся ўбок.
Мефістофель
А нешта сёння я не разбяруся:Самога пацягнула ў скок!
Фаўст
(скача з маладою)Дзівосы змучылі мяне:Угледзеў яблыньку я ў сне —На ёй два яблычкі гараць,І я палез, каб іх сарваць.
Прыгажуня
Вы перабралі цераз край,Таму не трапіць вам у рай,Я рада за даспелы сад,За яблычкі маіх прынад.
Мефістофель
(скача са старою)Дзівосы змучылі мяне:Я дрэва бачыў сёння ў сне —А ў дрэве чорнае дупло,Што даспадобы мне было!
Старая
З паклонам бусяю ў рукуДуплістых дрэваў знатаку.Мяркую, рыцар капытоўЗаткнуць дупло заўжды гатоў!
Проктафантасміст
{91}Як смелі вы наладзіць баль такі!Ці ж не даказваюць мае трактаты —Цялесных ног не мае дух пракляты!А вы тут скачаце, як мужыкі!
Прыгажуня
(у танцы)А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?
Фаўст
(у танцы)Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды.Калі хто скача, ён цаніць бярэцца,Наш кожны крок, наш кожны скокЯму стаіць у горле папярок.Калі наперад пойдзеце — злуецца,Калі ж на месцы будзеце таптацца,Як гэта вечна робіць ён,Калі яшчэ адвесіце паклон,—Тады віватаў можна дачакацца.
Проктафантасміст
Вы тут яшчэ? Не, сіл маіх няма!Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма,Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,—А вы прыматкабожыліся ў замку!{92}Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма!Балюе чорт! Не, сілы больш няма!
Прыгажуня
Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.
Проктафантасміст
А я скажу, няма чаго маўчаць —Мне духаў дэспатызм не даспадобы,Ён мне, як немач у вантробы.
Скокі не спыняюцца.
Вас, пэўна, не схілю служыць дабру,Але я веру ў поспех гэтай справы,Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы,Калі паэтаў і чарцей угавару.
Мефістофель
Вось у калюгу зараз сядзе зноў —Так ён усе свае хваробы лечыць;Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно,І выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.
(Фаўсту, які выйшаў з кола.)
У дзеўкі на любоў ахвота —Чаго ж упрочкі ты бяжыш?
І толькі той бяды і зла?Абы каб мыш не шэрая была,—На драбязу ў любові не глядзіш!
Фаўст
Пасля ж убачыў…
Мефістофель
Што?
Фаўст
Ты толькі глянь:Дзіця прыгожае ў няяснай даліПавольна праплывае, нібы здань,Нібы яго ў калодкі закавалі.Паведаю тугу сваю:Я ў здані Грэтхен пазнаю.
Мефістофель
Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;Там прывід, цень — у ім няма жыцця.Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне:Зірне — у жылах кроў застыне,Акамянее чалавек уміг —Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.{94}