Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Амарыліс — традыцыйнае імя пастушкі ў антычнай паэзіі; яе вобраз сустракаецца ў творах Феакрыта, Вергілія, Авідыя, Лонга.

Джавані Вінцэнца Гравіна (1664-1718) — італьянскі пісьменнік і юрыст.

Томас Мур (1779-1852) — ірландскі паэт-рамантык, аўтар шэрагу песняў і баладаў Самы знакаміты зборнік вершаў Мура — «Ірландскія мелодыі» (1821).

Генры Ўодсварт Лангфэла (1807-1882) — амерыканскі паэт, самым значным творам якога лічыцца «Спеў пра Гаявату» (1855). Эдгар По называў Лангфэла найлепшым амерыканскім паэтам.

Ўільям Кален Браянт (1794-1878) — амерыканскі паэт, журналіст і рэдактар. Водгукі на вершы Браянта былі самыя розныя — ад пахвалы, як у Эдгара По, да суворай крытыкі.

Эдвард Коўт Пінкні (1802-1828) — амерыканскі паэт, юрыст, выкладчык, які памёр ва ўзросце 26 гадоў. Даследчыкі часта параўноўваюць яго творы з творамі паэтаў-кавалераў і адзначаюць уплыў на яго ангельскай паэзіі ў цэлым.

Траяна Бакаліні (1556-1613) — італьянскі пісьменнік, вядомы сваім сатырычным выяўленнем палітычнага і літаратурнага жыцця; «Весткі з Парнаса» (1612) напісаныя менавіта ў такім сатырычным духу.

Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (1772-1834) — ангельскі паэт-рамантык, крытык і філосаф, прадстаўнік Азёрнай школы паэзіі. Ідэі Колрыджа, які ў сваёй «Літаратурнай біяграфіі» (1817) разводзіў паняткі «ўяўленне» і «фантазія» (згодна з яго меркаваннем, уяўленне бязмежнае і нічым не скаванае, тым часам як фантазія мае ўстойлівую форму), значна паўплывалі на Эдгара По.

Томас Гуд (1799-1845) — ангельскі паэт; многія яго творы мелі гумарыстычны характар.

Сярод дробных вершаў лорда Байрана... — верш, які цытуецца Эдгарам По, называецца «Стансы да Аўгусты» (1816). Беларускі пераклад верша, зроблены Юркам Гаўруком, друкаваўся ў зборніках твораў і перакладаў Гаўрука, а таксама ў зборніку беларускіх перакладаў з Байрана «Лірыка» (1989).

Алфрэд Тэнісан

(1809-1892) — ангельскі паэт, які атрымаў званне паэта-лаўрэата і быў надзвычай папулярным. Паэма «Прынцэса» выйшла ў 1847 годзе.

Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай... — такім чынам Эдгар По размяжоўвае любоў духоўную (нябесную, уранійскую, ад імя Урана — старажытнагрэцкага бога, які ўвасабляў неба) і пачуццёвую (дыянейскую, ад імя Дыёны — тытаніды, багіні дажджу ў старажытнагрэцкай міфалогіі, паводле аднаго з міфаў — маці Афрадыты).

Ўільям Мазэрвел (1797-1835) — шатландскі паэт і журналіст.

Літаратурна-мастацкае выданне

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў

«Кнігарня пісьменніка»

Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»


По Эдгар

Маска Чырвонае Смерці

Выбраныя навелы, вершы, эсэ


Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі

Укладальнік Андрэй Хадановіч

Рэдактары Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута

Камп'ютарны дызайн, вёрстка Юліі Андрэевай

Дызайн вокладкі Вольгі Караблёвай, Віталя Рыжкова, Юлі Цімафеевай

Карэктар Кацярына Маціеўская

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия