Читаем Шалом полностью

«Як дзіўна. Ня думаў, што грэцкія арэхі растуць на такіх вялікіх дрэвах!» – Андрэ падняў два. Заціснуў у далонях. Раскалоў. Пакаштаваў. Мякаць аказалася вельмі салодкай і смачнай. – «Як добра! Як спакойна! Як лёгка дыхаць гэтым ранішнім, вільготным, з кропелькамі ночы, паветрам!»

Андрэ падышоў да дрэва бліжэй. Пад нагамі мякка зашамацелі гарэхі. Ён прыгледзеўся да дрэва і заўважыў, што камель таксама шчыльна спавіты зялёнай лазой. Яна ўздымалася ад зямлі, караскалася ўгару і пераходзіла на галінкі. На саміх жа галінках лісьця амаль не было, а калі дзесьці й траплялася, то пажоўклае, гатовае ўпасьці да падножжа. Лаза спавівала дрэва настолькі, што яно здавалася вялікай касматай рукою, якая растапырыла ў неба тоўстыя зялёныя пальцы.

«Як цікава! Хутка зіма, і гарэшнік ужо апрануў махнатыя пальчаткі!» – падняўшы галаву ўгару, Андрэ паглядзеў на кончыкі галінак. Ветру не было, і яны нерухома спачывалі ў бялявым целе туману. – «Як хораша! Як ціха! Які казачны белы туман!»

Раптам яму падалося, што недзе высока ў тумане зьявілася незразумелая цёмная кропка. Андрэ прыгледзеўся. Кропка была зусім крохкая, амаль незаўважная, але яна яўна пачынала расьці, набліжацца. Непрыемнае прадчуваньне кальнула нутро. Ён напружыўся. Адышоў убок, але кропка таксама пасунулася. Ён – у другі, і кропка за ім. Андрэ ахапіў неспакой. Цяпер ужо было відавочна: кропка цэліла ў яго, няўмольна несучыся ўніз. Цяпер яе можна было ня толькі пабачыць, але й пачуць. Нешта з рэактыўным сьвістам падала, ляцела проста яму на галаву.

Андрэ ў паніцы пабег па падворку. Але схавацца нідзе ён ня мог – наўкол стаялі касматыя, зарослыя плюшчом зялёныя сьцены. Ён зразумеў, што патрапіў у пастку. Кінуўся да дрэва, пачаў, спатыкаючыся, мітусіцца вакол яго. Грэцкія арэхі з хрустам рассыпаліся пад нагамі. Ногі гразьлі ў іх, сыходзілі ў зямлю.

Раптам ён адчуў, што ўжо нават бегчы ня можа – гарэхі, як дрыгва, засмоктвалі яго. Андрэ зразумеў, што занураецца, патанае ў маленькіх шурпатых смачных шарыках. Ягонае цела па пояс завязла ў гарэхавым балоце і апускалася ўсё ніжэй і ніжэй.

«Гэта канец!», – мільганула ў галаве. Ён ужо па грудзі стаяў у грэцкіх гарэхах і працягваў занурацца далей. Калі гарэхі падступілі пад горла, ён асуджана ўзьняў галаву да неба і з жахам паглядзеў на невядомае нешта. Гэтае нешта імкліва падала ўніз, расло, набліжалася! Восьвось яно мусіла выскачыць з-за туману. Сьвіст, непрыемны сьвіст прадмету, што расьсякаў паветра і ляцеў проста на яго! Яшчэ сэкунда! Доля сэкунды! Імгненьне! Міг! І……….!

– Аааааааа!!! Бля! – з туману выскачыў здаравенны чырвоны бот на высокім абцасе і восьвось з размаху павінен быў храснуць яму па мордзе, але…

– Фу ты! Чорт!!! – … не пасьпеў. Андрэ падскочыў на матрацы, агледзеўся па бакох ды з палёгкай уздыхнуў. Побач спакойна спала Інгрыд. Дзесьці ў куце пахропваў есаул. Буян ужо зьнік з крэсла. Расьсеянае перадранішняе сьвятло пранікала ў акно і мяккім сіняватым воблакам слалася вакол стала па драўлянай падлозе майстэрні.

Ён павярнуўся набок і прыціснуўся да Інгрыд. Праляжаўшы так нейкі час, зразумеў, што ня можа заснуць. У галаве круціліся непрыемныя думкі. Яны таксама варочаліся з боку на бок ды ляніва, напаўголасу нешта мармыталі з-пад сваіх калючых ваўняных коўдраў.

– Атрымаў! Так, так, гэта цешча даслала табе прывітаньне з Магілёва! Яна ніколі не даруе, што замест ботаў ты напёр на галаву гэтую вайну ды яшчэ маеш нахабства маршыраваць зь ёй на ўсход! Тэўтонец хрэнавы!

– Цешча і без таго цябе заўсёды ненавідзела, па самыя грэцкія арэхі абцасамі ў зямлю ўганяла. Таму прыпрэсься ты дадому з вайной ці зь мірам – нічога ня зьменіцца. З вайной нават лепей – ёсьць шанец, што яе разарве ад злосьці!

– А за што ёй цябе любіць? Ты ж, чортавы лузэр, зламаў жыцьцё яе адзінай дачцэ. А яна ж магла ўзяць шлюб з нармальным, прыстойным чалавекам. Вось Кузьміч, што сватаўся да яе, ужо банкірам стаў. А Вася? Які катэдж пад Магілёвам паставіў! Ты ж, басота, ні машыны купіць, ні кватэры пабудаваць ня можаш! Дзяцей нарабіў, а звазіць іх улетку да мора грошай няма. А табе яшчэ на самім пачатку Мар’я Іванаўна казала:

«Андруша, уладкуйся на нармальную працу! Ну хоць бы палатку пастаў на прыпынку, гандлюй чым-небудзь!» Ты ж замест гэтага мядзьведзікаў з саломы ляпіў. Карцінкі ідыёцкія маляваў, як на школьным падворку два п’яныя піянэры ў чырвоных гальштуках уганяюць адзін адному відэльцы ў дупу.

– Ды ўжо лепш відэльцы піянэрам ў сраку ўганяць, чым усё жыцьцё на прыпынку півам ды цыгарэтамі гандляваць!

– Тупая, безадказная заява!

– У рэшце рэшт, Сьветка бачыла, за каго замуж выходзіла!

– Дык ты ж ёй абяцаў, што станеш вялікім мастаком, грошай будзе нямерана! А замест гэтага кожны раз кажаш ёй: «Патрывай яшчэ крыху! Гэты год будзе цяжкім, але ў наступным усё наладзіцца!» І так ужо пятнаццаць гадоў! А зараз яшчэ прыпрэсься з гэтымі дранымі катамі на галаве! Бач ты, якія пысы яхідныя. Пашчы разявілі. Вокам не міргнеш – зжаруць гэтую няшчасную рыбіну на сподзе!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза