Читаем Шалом полностью

У кнайпе сталася цесна. Публіка вакол шумела і ў прынцыпе не зьвяртала на Андрэ асаблівай увагі. Толькі зрэдку мімаходзь ён лавіў на сабе асобныя цікаўныя позіркі. Мабыць, цяпер ён сапраўды быў падобны да лёнданскага Біг Бэну, што самотна ўзвышаўся ў тумане пракуранай піўнухі, працінаючы неба вострым пазалочаным шпілем. За вакном браліся прыцемкі. Працягваць размову з калматым мужыком не хацелася.

– Добра, пайду! Перад дарогай трэба выспацца. Аўфідэрзэен!

– Удачы! Здабудзь сабе валёнкі ў баі! – з ухмылкай прароў мужык і зноў уткнуўся ў куфаль.

Падышоўшы да барнай стойкі, Андрэ разьлічыўся з кельнэркай у квяцістым фартуху. Цяпер яна паглядала на яго са спагадай, быццам ведала, што раніцай ён рушыць у далёкую, загадкавую краіну, адкуль ужо ніколі ня вернецца. Ухмыльнуўшыся ў адказ, ён падхапіў заплечнік і выйшаў у прахалоднае сутоньне здранцьвелых восеньскіх вуліцаў.

Вярнуўшыся ў свой пакой, Андрэ знайшоў маленькую паперку, прышпіленую да дзьвярэй. На белым аркушыку былі нумар мабільнага тэлефону й кароткае слова: «Франка». «Халера, я нават не пасьпеў разьвітацца з маёй Францыяй! Добра, цяпер ужо няважна. Буду ў Бэрліне, телефанаваць усё роўна ня стану», – падумаў ён і адразу накіраваўся ў ванную, каб нарэшце добра разгледзець сябе ў вялікім люстры.

Андрэ ня быў прыгажуном і таму зазвычай не карыстаўся посьпехам у пекных паненак. Кожная перамога давалася яму зь неймаверным намаганьнем. Даводзілася браць розумам, абаяньнем, парой – рэвалюцыйнымі сьпевамі й прамовамі. У адрозьненьне ад прыгажуноў-мачо, твар ён меў сярэднестатыстычны, невыразны: бляклыя зеленавата-балотныя вочы, крыху кірпаты нязначны нос, запалыя шчокі без прыкметаў жыцьцесцьвярджальнага румянцу. Калі б ён меў мужны падбародак, то ўся канструкцыя магла б набыць завершаны выгляд. Але падбародзьдзе было самае звычайнае, нават крыху ўпалае, з прыкметамі выраджэньня. Сам Андрэ лічыў сябе калі не выродцам, то ўжо напэўна чалавекам, да якога Творца паставіўся абыякава, ня надта папацеўшы падчас стварэньня.

Але цяпер ягонае адлюстраваньне было прыўкрасным. Ніякі твар Андрэ быццам знайшоў завяршэньне, гармонію, неабходны акцэнт. Шалом сядзеў на ім проста ідэальна, як быццам быў створаны дакладна пад памер галавы. Проста ад макаўкі адыходзіў вэртыкальны залаты шпіль. Чымсьці ён нават нагадваў шпільку цешчынага бота, толькі яна не прыбівала да зямлі, а летуценна ўзносіла ў неба. Андрэ зьмераў шпіль двума пальцамі, прыкінуўшы, што вышынёй ён каля дванаццаці сантымэтраў.

Шалом быў напаліраваны да ідэальнага бляску. Сівы гандляр, мусіць, добра пашчыраваў перад сёньняшнім кірмашом. Наблізіўшыся бліжэй да люстэрка, Андрэ паспрабаваў разгледзець рэльефны малюнак кукарды. На шыкоўным франтоне шалома важна гарцавалі два залатыя львы. Яны ці то трымалі ў лапах, ці то спрабавалі вырваць адзін у аднога залаты рыцарскі шчыт. Львы відавочна займаліся геапалітыкай, тузаючы распластаную на шчыце рыбу. Каб лепей разгледзець шалом, ён міжволі пацягнуў рукі ўгару, як раптам строгі ўнутраны голас вымавіў:

– Стой!!! Ня ўздумай здымаць!

Андрэ скамянеў. Ягоныя далоні застылі на шаломе.

– Здымай, здымай! Ня слухай яе!

– Калі ты яго здымеш, уся канцэпцыя зьнікне! Ты мусіш ніколі яго не здымаць! Нават зараз, калі цябе ніхто ня бачыць! У гэтым сэнс!

– Які ж у гэтым сэнс? Гэта крэтынізм нейкі! Што ж яму цяпер – усё жыцьцё ідыётам хадзіць?

– Ягонае жыцьцё і без таго суцэльны ідыятызм! Жыцьцё ўвогуле – лятэнтная форма ідыятызму. Ня ўздумай здымаць!

– Здымай! Ідыёт! Падумай, якое глупства ты на галаву начапіў!

– Сэнс! Сэнс! Сэнс! Дэкарацыя для дурняў! Што за карысьць ад гэтых сэнсаў, калі яны ўсё адно сканчаюцца пустэчай!

– Тыповая атэістычная лухта! Калі Бога няма, то ясна: наўкол пустэча! Толькі ня думайце, што Ён для ўсіх памёр!

– Дык што ж, сілком увераваць? Сказаць: веру, таму што ня веру! На зло сабе веру! А калі я ўсё ж такі веру, але па-іншаму! Калі для мяне ў пустэчы Бог і тоіцца! Толькі сэнсу ад гэтага ўсё адно больш не стаецца! Калі я ня веру, што заўтра ў мандавошку, потым у мядзьведзя, а потым у імпэратара ўвасоблюся! А сэнс таму й сэнс, што яго зразумець можна! Сэнс жа пустэчы для нас недасяжны! Можа, нам вымярэньняў бракуе, каб у яе прасачыцца?!

– Такія думкі трэба ў Сыбір! На Беламорканал ссылаць! Каб людзям жыцьцё не псавалі!

– На сябе паглядзі! Сама на «Беламоры» сядзіш! Зь блёкату ўсялякія ілюзорныя сэнсы выдзімаеш!

– Дура! На чым хачу – на тым сяджу! А ты ўвесь час бухая ходзіш! Самая крывая зьвіліна ў яго галаве!

Андрэ па-ранейшаму стаяў каля люстэрка, трымаючы рукі на шаломе. Разлад думак не даваў засяродзіцца і прыняць рашэньне. У нейкі момант яму нават падалося, што два львы на яго галаве зусім ня львы, а дзьве, якія сварацца міжсобку, ільвіцы. Нечакана ў спрэчку ўмяшалася трэцяя:

– Хопіць! Спыняйце гэтую тэалягічную гістэрыку! А ты ня ўздумай здымаць шалом! Ідзі лепш адкаркуй бутэльку віна, што ў цябе за шафай прыхаваная!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза