Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Гараська добра памятаў сваю маладосць. У святы або ўвечары, калі вернуцца з поля аратыя і касцы, ён прыходзіў да нас і, седзячы на прызбе, апавядаў, як жылі даўней нашыя продкі, – проста, без прыдумак і ўсялякіх пышных аздобаў; палеткі і авечыя чароды задавальнялі ўсе іхнія жаданні; не зайздросцілі яны жыхарам далёкіх краін, не ішлі да іх набываць багацце, бо не мелі ў тым патрэбы, без таго былі шчаслівыя і спакойныя.

У восемдзесят гадоў ён быў яшчэ не змардаваны працаю, – з сошкаю на полі і з касою на сенажаці апярэджваў маладых. Сілу меў нечалавечую. Калі не было добрага ўлову, складваў нерат ў човен і, несучы яго на плячах, пераходзіў з усімі сваімі прычындаламі на другое возера. У такой сіле і заўсёды з добрым здароўем прычакаў соты год жыцця і быў яшчэ моцны, як вячысты зялёны дуб. Прыйшла маркотная восень. Доўгімі і цёмнымі вечарамі ўся наша сям’я, сабраўшыся пры лучыне, рабіла тое, што адпавядае гэтай пары года. Мой бацька плёў нерат, кабеты пралі, а я гнуў абручы да розных дзежак. У часе работы пачалася гаворка пра старога Гараську.

– Чаму гэта, – сказаў мой бацька, – Гараська так даўно не быў у нас? Добры стары, калі з ім размаўляю, час ляціць хутка і прыемна. О! Як бы я хацеў, каб ён прыйшоў да нас – барзджэй мінуўся б гэты восеньскі вечар.

Ледзь сказаў так – бачым дзіва дзіўнае: дзверы не адчыняліся, а Гараська стаіць пасярод хаты. Са страхам глядзім на яго. Ён стаіць моўчкі нерухома, твар яго смутны і выказвае штосьці незразумелае, уся постаць лёгкая і, здаецца, вышэйшая, чым зазвычай. З кожнаю хвілінаю ён робіцца ўвачавідкі лягчэйшы ды танчэйшы і растае ў паветры. Ува ўсіх нас апусціліся рукі, дрыготка прабегла па целе, пазіраем адно на аднаго, не разумеючы, што ўсё гэта значыць. Нарэшце мой бацька перапыніў маўчанне:

– Трэба будзе заўтра даведацца, што дзеецца ў Гараськавай хаце, ці здаровы ён? Гэтая здань прадказвае нешта благое.

Толькі сказаў гэта мой бацька, – заходзіць у хату сусед, хата якога стаяла на другім баку вуліцы, і такую апавядае гісторыю.

Таго вечара былі ў яго госці. Пасеўшы на лавах, госці і гаспадары гаманілі пра сёе ды тое… Нарэшце пачалася гаворка пра некаторыя апавяданні Гараські, як ён згадваў сваю маладосць, даўнейшых паноў і даўнейшае жыццё. Раптам адчыніліся дзверы, нібыта разнасцежыў іх моцны вецер, суседаў сын падбег да парога і толькі хацеў зачыніць – зайшоў Гараська, нікому не пакланіўся, ціха, як цень, падышоў да стала і зноў вярнуўся ў сенцы. Насупраць, у другую палову хаты, таксама адчыніліся дзверы, і ён зайшоў туды. Дзівіліся ўсе, не ведаючы, што гэта такое; узялі запаленую лучыну, каб пасвяціць, бо цёмна было, але не знайшлі там аніводнае жывое душы. Устрывожыліся ўсе, дзеці і жанчыны баяліся выйсці за дзверы.

Пасля гэтага апавядання яшчэ некалькі чалавек прыйшлі да майго бацькі і таксама расказвалі цуды пра старога Гараську, які гэтаксама шмат да каго заяўляўся. Нехта бачыў яго і ўдзень: сядзеў на прызбе самотны і задуманы, а калі падышлі да таго месца – нікога не знайшлі.

– Заўтра нядзеля, вольны дзень, – сказаў сусед. – Пасля святое імшы пойдзем усе і даведаемся пра Гараськава здароўе. Стогадовы стары хоць на выгляд дужы і здаровы, аднак у такім вяку бывае лёгкая і хуткая перамена.

Наступнага дня перад самым полуднем мой бацька, я і іншыя людзі з нашае вёскі наважылі ісці да Гараські, і толькі падышлі да дзвярэй, як заходзіць яго ўнук і кажа:

– Дзед паслаў мяне прасіць усіх вас, каб вы сёння яго пераведалі.

– Як ён маецца? Ці здаровы? – спытаўся мой бацька. – Засумавалі ўжо ўсе без ягоных гісторый, нават турбавацца пачалі, ці здаровы. – Здаровы. Праўда, цяпер больш маўчыць, нейкі задуманы і апошнім часам шмат працаваў.

– Што ж ён там рабіў? – спытаўся сусед. – І на каго ж гэта працаваў?

– На сябе.

– Што ж ён усё-такі рабіў?

– Убачыце, калі пераведаеце.

– Ну, дык хадзем, не бавячыся доўга, – сказаў мой бацька. Там задаволім нашую цікаўнасць.

І ўсе выйшлі за дзверы.

Заходзім у Гараськаву хату і бачым: стаіць пасярод пакоя на двух зэдліках дубовая труна. У хаце ўсё прыбрана, падмецена і лавы чыста вымытыя. Гаспадар у новым палатняным адзенні і ўвесь белы, як лебедзь. Сустракаючы нас на парозе, сказаў:

– Проша, проша ў маю хату. Запрасіў сёння вас да сябе паказаць вам дом вечнасці, які сабе збудаваў сваімі рукамі. Хутка думаю перабрацца ў гэтую вечную хату.

– О! Яшчэ дзеду моцны, – сказаў мой бацька, – можа, раней каго-небудзь з нас пахаваеш.

– Малады можа, а стары мусіць паміраць, але яшчэ пачакаем пра гэта гаварыць. Сядайце, дарагія госці, рады буду пабавіць з вамі час у мілых размовах.

Сказаўшы гэта, ён запрасіў усіх нас сесці за стол. Унук прынёс гарэлку, а наймічка паставіла перад намі розныя пачастункі. Гараська, сеўшы ля нас, прымушаў піць і есці, а сам не крануў ані ежы, ані пітва.

– Як гэта сталася, дзеду, – спытаўся адзін госць, выпіўшы кілішак гарэлкі, – што ты ўчора з хаты не выходзіў, а людзі цябе ўсюды бачылі?

– Быў і ў мяне ў хаце, – сказаў бацька. – Я, дзеці і жонка – усе добра бачылі: твая постаць з’явілася пасярод пакоя і ўмомант знікла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы