Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Бывалі цуды даўней, – сказаў другі падарожны, – чуў і я ад старых пра незвычайных людзей. Апавяданні пра аднаго з іх наймацней захаваліся ў маёй памяці.

Жыў у нашым краі просты селянін Тамаш. Пра яго казалі, быццам нарадзіўся, маючы ўсе зубы, а калі вырас, не вучачыся чараваць, ведаў усе сакрэты чараўнікоў, нячысцік ад яго не мог схавацца: у кожнай перамене, у любым абліччы – ён заўсёды яго бачыў і пазнаваў. Да ўсіх людзей ён меў прыязнасць, ведаў нейкія сакрэтныя словы, якімі перамагаў злога духа, дапамагаючы пакутным і нешчаслівым людзям. Змучаныя цяжкай хваробаю паны, калі вучоныя дактары і дарагія лекі не давалі ім палёгкі, пасылалі па Тамаша, і той нейкім таемным словам хутка вяртаў ім здароўе і спакой. Раскажу пра некалькі такіх выпадкаў.

Аднаго разу пан Н. вярнуўся з горада і прывёз дадому ката. Дзе і як яго набыў – я не чуў, толькі ведаю, што кот той быў незвычайны. Калі пан занёс яго ў пакой і пасадзіў на падлогу, усе сямейнікі абступілі госця і здзіўлена глядзелі, як той паважна пахаджваў па хаце, падыходзіў, варкочучы, да кожнага і з усімі быў такі ласкавы, быццам гадаваўся ў гэтым доме.

Пан Н. сказаў жонцы:

– Глянь, Антося, які цудоўны кот, вялікі, поўсць блішчастая, увесь чорны, як вугаль, вочы гараць. Ды гэта сапраўдны кашэчы кароль Варгін170. Ледзьве здабыў гэтую найвялікшую рэдкасць.

Кот ускочыў на стол. Пані пагладзіла яго рукою, ён прымружыў вочы, выгнуў дугою чорную спінку і, муркаючы, пахаджваў па стале. Пані ўзяла яго на рукі: пекны, ласкавы кот быў ёй да душы.

Кот гэты атрымаў усялякія выгоды: піў смачнае малако, спаў на мяккай пасцелі, на кліч “Варгін!” бег да пані, бавіў яе, і ўсе яго любілі.

Прайшоў месяц, прайшоў другі. Кот быў фаварытам цэлага дому і жыў як сапраўдны кашэчы кароль. Але праз некалькі месяцаў усе пачалі заўважаць нейкую перамену ў пані: у яе з’явіліся дзіўныя капрызы, ніхто не мог адгадаць, чаго яна хоча; нудная, неспакойная, сварлівая, карала без віны пакаёвак і лёкаяў, лаяла суседак, крычала на мужа; ва ўсім маёнтку адзін кот быў добры і шчаслівы.

“Што гэта такое? – думае сам сабе пан Н. – Такая нечаканая перамена ў Антосі”.

Параіўся са старымі і дасведчанымі людзьмі. Усе пагадзіліся на тым, што пані хворая, бо часта плача, наракае, хапаецца за галаву, нібыта мучыць яе моцны боль, і падае на ложак. Хворай ніхто не мог дагадзіць. Толькі кот спакойна варкатаў ля яе.

– У яе напэўна спазмы, – сказаў пан. – Трэба клікаць доктара.

Прыязджае доктар, пасылае па лекі, лекі дарагія, выдаткі вялікія, а рады няма. Задумаўся доктар, не можа паставіць дыягназ, дык пан Н. запрашае яшчэ некалькі медыкаў. Сабраліся, пагаманілі між сабою, перамянілі лекі – але і гэта не памагло, бо ніхто з іх не мог зразумець хваробу.

Калі ўжо дактары з усёй сваёй навукай не далі палёгкі (хворая зрабілася яшчэ больш слабая і неспакойная), знаёмыя і суседзі параілі пану паслаць па Тамаша.

– Тамаш, – казалі, – нарадзіўся з зубамі, умее ад прыроды лячыць сілаю слоў. Трэба верыць у таямніцы і ў цуды, хоць і не спасціг яшчэ іх чалавечы розум.

Паслухаў пан Н. і паслаў па чараўніка.

Пані ляжала на пасцелі, каля яе сядзела паручнікава жонка, што прыехала тым часам пераведаць хворую; пакаёўкі стаялі ля дзвярэй, кожную хвіліну гатовыя выканаць загад, і чорны кот сядзеў, варкочучы, побач.

Заходзіць пан з Тамашом, кот глянуў на чараўніка агністым вокам, натапырыўся, пырхнуў і скочыў пад ложак.

Тамаш, гледзячы на хворую і мовячы свае таемныя словы, падышоў да яе. Пані, убачыўшы чараўніка, усхапілася ўгневаная з ложка і толькі раскрыла рот, каб нешта сказаць, як рой восаў вылецеў з яе вуснаў і разляцеўся па пакоі. Яны джалілі ўсіх і блыталіся ў валасах у людзей. Кот, жахліва лямантуючы, бегаў па сталах, кідаўся на вокны і сцены. Нарэшце схаваўся за грубкаю і пранізліва мяўкаў. Страх агарнуў усіх, пані ўпала на ложак. Чараўнік адчыніў дзверы, і ўся тая куслівая жамяра знікла.

– Няхай цяпер хворая крыху адпачне, – сказаў Тамаш. – Праз колькі гадзін будзе зусім здаровая.

– Скажы, Тамаш, з чаго пачаліся тыя страшныя пакуты мае жонкі? Адкуль і як у яе ў галаве завяліся тыя восы? Дактары не маглі вызначыць яе хваробу.

– Няма тут нічога дзіўнага, – адказаў Тамаш, – пані любіла бавіцца171 з катом, і ён сваім нячыстым варкатаннем распладзіў у яе галаве, як у гняздзе, атрутных восаў.

– Кот?! Варгін?! – закрычаў пан. Ці можа такое быць? Такі пекны, такі лагодны звярок; усе яго любілі, і ўсё ў яго было.

– Раю пану быць асцярожным. Каты, асабліва чорныя, маюць атруту.

Сказаўшы гэта, ён узяў шапку і выйшаў з пакоя.

– Павесіць ката! – закрычаў пан Н., і гэты, поўны гневу загад, перапалохаў усіх. – Паклікаць сюды каго-небудзь, няхай выцягне ката з-за грубкі. Павесіць яго!

– Сорам, – сказала пані паручнікава, – даваць веры чараўніку, які тут нас усіх сваім шарлатанствам падмануў. Хіба маглі ад гэтага ката нарадзіцца атрутныя восы ў галаве; не чыні, пан, такой жорсткасці – я яго забяру з сабою. Кот рэдкі, і ён у маім доме, пэўна, ніякае шкоды не ўчыніць.

– Павесіць ката неадкладна! – крычаў пан Н. у гневе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы