Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Заходзіў і да мяне. Не пакланіўся ані гасцям, ані гаспадару, а потым хутка выйшаў у сенцы і схаваўся ў цёмнай палове хаты, а там цябе і з агнём не знайшлі.

Гараська неспакойна глянуў на гасцей, твар яго спахмурнеў. Крыху падумаўшы, стары сказаў:

– Будуючы сабе гэты дом, я думаў пра вас, душа мая вас адведвала, успамінаў мінуласць, і дух мой лётаў па тых ваколіцах, дзе я нарадзіўся, вырас, хадзіў па жыццёвых пуцявінах, зазнаў шчасце і гора, вясёлыя і сумныя гады, але ўсё гэта мінулася, як сон кароткі.

– Але, пэўна, і не снілася старасвецкім людзям, – сказаў мой бацька, – тое, што мы цяпер зазналі; паны любілі гаспадарыць, і лепей было за сённяшняе.

– Шмат якім панам глядзеў я ў вочы, – сказаў стары, – адгадваў іх думкі, выконваў загады, дагаджаючы ўсялякім іх жадункам. За мае паслугі, дзякуй Богу, мне верылі і давяралі. Нашы вёскі калісьці колькі разоў перапрадавалі, шмат тут было гаспадароў, і кожны кіраваў па-свойму, ды за тым часам яшчэ жылі нішто сабе. А вось калі пан З. па смерці сваіх бацькоў запанаваў у гэтым маёнтку Казуліне, усе мы зазналі гора. Хацеў здзівіць суседзяў сваёй раскошаю: прывозіў дарагія кветкі і садовыя дрэвы з далёкіх краін; ездзіў у шыкоўных экіпажах; трымаў мноства лёкаяў, а парадку ў доме не было; збіраліся госці, пілі дарагое віно; штогод выдаткі былі большыя за прыбытак з маёнтка. Дык і пачаліся крыўды і рабункі.

– Дрэнны будзе з гэтага канец, – казалі абазнаныя людзі пану З., але ён не слухаў добрае рады, больш да душы былі яму намовы несумленных людзей, якія карысталіся з ягонае някемнасці.

У той самы час з’явіўся ў нашым маёнтку – невядома адкуль – дзіўны чалавек. Я забыў яго прозвішча, але твар як сёння бачу: худы, заўсёды бледны, нос велізарны, бровы густыя, пагляд як у вар’ята, вопратку меў чорную, доўгую і нейкую дзіўную. Не выпадала мне ў жыцці нікога ў такім уборы бачыць. І гэты госць, як неадступны цень, нязменна быў з панам З., хваліў ягоныя ўчынкі, маўляў, ён бавіцца і весяліцца, як і належыць сапраўднаму пану – нашчадку знакамітых продкаў, абяцаў паказаць яму нейкія цуды і адкрыць крыніцу бяздоннага багацця, апавядаў пра цуды, што дзеюцца дзесьці на краі свету; кпіў з нашых звычаяў і завядзёнак, якія нам дасталіся ад продкаў. Былі такія паны, што ўхвалялі яго думкі, а лёкаі і сяляне пракліналі яго і з пагардаю называлі чорным госцем.

Мінае год, мінае другі, і робіцца ўсё горш і горш. Сяляне пана З. дазвання згалелі, кінуўшы хаты, блукалі па свеце і шукалі сабе спажывы; ды і ў панскім доме панавала бяда; суседзі і знаёмыя, едучы па блізкіх дарогах, міналі наш маёнтак. Чорны госць прыходзіў толькі часам, раіў прадаваць людзей і такім чынам збіраць грошы. Паслухаўся пан, шмат вывез моладзі ў далёкія краі, але і з гэтага не забагацеў, а госць той чорны хутка знік.

Даймалі пана праз суд крэдыторы, вымагаў нясплочаныя за колькі гадоў падаткі ўрад. Суд апісаў маёнтак і перадаў яго апекуну, а пану З. дазволілі мець пры сабе да паслуг адно лёкаяў. Сярод іх быў тады і я. Мы жылі ў далёкім фальварку; пан быў самотны. Праз колькі месяцаў я заўважыў у ім дзіўныя перамены. Почасту ён гадзінамі сядзеў моўчкі на адным месцы, часта задуманы, нібыта ў роспачы, хапаўся за галаву і размаўляў сам з сабою, ходзячы па пакоі, не спаў ад захаду да ўсходу сонца.

Аднаго разу акурат апоўначы пачуў я панаў голас, убачыў агонь у вакне; падумаў: кліча каго-небудзь з нас – і заходжу ў пакой. Пан гаворыць сам з сабою так гучна, быццам з некім спрачаецца. Здзіўлены, я доўга глядзеў на яго, а ён мяне не заўважаў. Нарэшце я сказаў:

– Пачуў панскі голас і падумаў, што клічаш каго з нас, а пан быў самотны і размаўляў сам з сабою.

Ён зірнуў на мяне неспакойным вокам і сказаў, паказваючы рукою на сцяну:

– Самотны? А гэта хто?

Бачу: на сцяне цень у рост чалавека, нос доўгі, валасы натапыраныя – пазнаю чорнага госця. Апанаваў мяне страх, дрыготка скаланула цела, стаю на месцы, як скамянелы, а цень той пасунуўся па сцяне да дзвярэй і знік.

– Пайшоў. Не дае мне спакою, – сказаў пан, – а ты ідзі, няма табе тут чаго рабіць.

Я выйшаў адтуль, увесь агорнуты страхам; здавалася, што той страшны цень стаіць перада мною, і я ўсю ноч не мог заснуць. А калі апавядаў іншым пра той жахлівы прывід, ніхто мне не верыў, усе смяяліся, кажучы, што я перапалохаўся свайго ценю, але я думаў іначай і забыць гэтага не мог.

Прайшло колькі тыдняў. Пан заўсёды быў самотны і неспакойны. Аднаго разу ўвечары ён сказаў мне:

– Сёння я блага пачуваюся. Пасля вячэры адразу прыходзь і будзеш спаць тут, бо, можа, здарыцца якая патрэба, а ты ў сваім пакоі моцна заснеш і мяне не пачуеш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы