Читаем Соль жыцця полностью

Соль жыцця

У зборнік «Соль жыцця» ўвайшлі лепшыя паэтычныя творы Айзіка Платнера ў перакладзе на беларускую мову.

Айзік Платнер

Лирика18+

АЙЗІК ПЛАТНЕР

СОЛЬ ЖЫЦЦЯ


Рэдактар М. Хведаровіч

Мастак Ц. Кіпніс

Тэхнічны рэдактар Я. Карпіновіч

Карэктар Г. Славінская


Пераклад з яўрэйскай мовы


Дзяржаўнае выдавецтва БССР

Рэдакцыя мастацкай літаратуры


Мінск 1957


АЙЗІК ПЛАТНЕР


Старэйшы яўрэйскі паэт Айзік (Ісак Хаімавіч) Платнер нарадзіўся ў 1895 годзе ў былой Сядлецкай губерні ў г. Сакалоў-Падляскі ў сям'і краўца. Працоўная дзейнасць А. Платнера пачалася вельмі рана. Некаторы час ён жыў у розных гарадах Літвы і прымаў удзел у рабочым руху. У пачатку 1921 года выехаў у ЗША. У 1932 годзе вярнуўся ў СССР, жыў у Мінску, актыўна супрацоўнічаў у перыядычным друку.

Вершы А. Платнер пачаў друкаваць у 1919 годзе. Першая кніжка «Аб чым дзень апавядае» выйшла ў 1930 годзе ў Н'ю-йорку. У 1935 годзе ў Мінску выйшла асобнай кнігай яго «Паэма аб краўцах», у 1940 годзе — «Сонца на парозе», у 1947 годзе — «З любоўю і верай», у 1948 годзе — «Самае дарагое» і шэраг іншых кніг. Вершы А. Платнера неаднаразова перакладаліся на рускую і беларускую мовы. У зборнік «Соль жыцця» ўвайшлі лепшыя паэтычныя творы А. Платнера ў перакладзе на беларускую мову.


Прысвячаю Дэборы

СОЛЬ ЖЫЦЦЯ


Не, любая, рана    Шукаць забыцця.А бель галавы —    Гэта соль, соль жыцця, Што хлебу жыццёваму     Смак надае,А хвалі на моры —    Магутнасць яе.Без смутку-ж няма     Весялосці нідзе,Бо цень-жа за сонцам
    Спрадвеку ідзе.А ведаеш, горкія     Слёзы чаму?Не выплачаш іх —    Дык і цяжка таму.А выплачаш — стане     Святлей і лягчэй,I вочы вільготныя —    Шмат прыгажэй.Не, рана аб старасці    Нам гаварыць.Глядзі, увесь горад    Світаннем гарыць. Дзень творчае працы     Пачаўся вакол, Дыханнем магутным     Калышучы дол.
У вокнах ад сонца    Аж плавіцца шкло,I тысячы кветак    На іх расцвіло.I верш мой, і дом,    Што будуецца нам,Усё застанецца    Наступным вякам.Жыццё — гэта ўсё,    Што вакол і з табой:Вясёласць, і смутак,    I твой непакой,I сонца, і дрэвы,    I радасць быцця,I бель галавы —    Гэта соль, соль жыцця.Ты кажаш, маршчынкі, —
    Прайшла маладосць...Ну што-ж, наша часць    Ва ўсім зробленым ёсць.А сівыя скроні?..    Я рад іх любіць!Мінулага свет    Пад нагамі ляжыць.А новым праспектам,    Што сонцам услан,Імчыцца дзіця наша,    Быццам-бы лань.Сустрэне таго,    Каго стане любіць,І песня далей    На зямлі прагучыць.


КРЫНІЦА


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия