Читаем Соль жыцця полностью

Нямала пабачыла дзей і здарэнняўНа вуліцы роднай нямое каменне.Нямое нямым застаецца заўсёдыI сцерпіць маўкліва бяду і нягоды.Ліхія гадзіны над ім праляталі.У рукі не раз і не два яго бралі,Ім ворага білі, пабраўшы, як зброю,На смерць з ім ішлі барыкадаў героі.Старое каменне, ты многа спазнала:I подыхі буры, і посвіст навалы!Ляжыш нерухомай халоднай цвярдыняй,Пабітае громам, абмытае ліўнем.Ішлі па табе закаханыя пары,Ішлі пераможцы, грымелі фанфары.Упарта, каменне, маўчыш, як магіла,—Цябе гаварыць не прымусіш і сілай.Няхай ты сягоння пакрыўджаным будзеш, Ды зломяць упартасць упартыя людзі.
Прыйдуць, раскапаюць, каб некуды звесціДля новае вуліцы ў новае месца.Прабач, цябе заўтра заменяць асфальтам, Ты ўпартае — час яшчэ болей упарты!Яшчэ паслужы, бо на звалку зарана,— Аздобіш ты бераг ракі ўтаймаванай.Для новых часін, для вялікай будовыТы ляжаш надзейнай і цвёрдай асновай!


ПАМЯЦІ КОМСАМОЛЬЦА


Здавалася, сонца замала, Здавалася, мала святла: Юнацтва свой шлях пачынала,А сталасць яшчэ не прыйшла.Агонь разліваўся па жылах,У мускулах дужасць расла, Твая неўтаймоўная сіла Па хвалях жыццёвых ішла.
Прыгожым было каханне,Што сэрцы злучыла двух,Цяжкім было развітанне З табою, таварыш і друг!Прыходу твайго чакалі Твае гарады і палі.Ты рэк пераплыў нямала,Ты мораў нямала праплыў.Усюды — на ўсход і на захадДарогі твае праляглі.Хадзіла юнацтва без страху Па родных прасторах зямлі.Ты браў перашкоды з бою,Ты йшоў без хістанняў наўпрост, Свой лёс ты звязаў з барацьбою, Аддаўшы сваю маладосць.Глядзеў ты з акопа на зоры,На ззянне далёкіх планет,
I мара па сінім прасторы За імі імкнулася ўслед.Сардэчную матчыну ласку, Вясёлы бацькоўскі жарт Не чуў ты. Прабітую каску Стачыла на полі іржа.А лета ўздыхае прыпарам,I водар струменіцца з дрэў, Шчаслівая юная пара Цалуецца каля дзвярэй.Старэнькая ціхая маці,Праплакаўшы вочы даўно,Самотная ходзіць па хаце, Штодня паглядае ў акно.На ганак пахілены выйдзе,Глядзіць у няўцешнай журбе,Даўно на цябе яна ў крыўдзе,Што вестку не шлеш аб сабе.Не знала, што куля скасіла
Любімага сына яе,—Яна-б да грудзей прытуліла,Суцішыла-б мукі твае.Маўклівыя, сціснуўшы зубы, Сябры твае неслі цябе.У гаі пад спаленым дубам Знайшоў ты магілу сабе.Хай вораг зламаў тваё крылле У росквіце гордых надзей, Юнацтва-ж гарачая сіла Наперад нястрымна ідзе.I шчодра гарачае сонца Адорвае землі святлом У руху няспынным, бясконцымНад тым, што жыве і жыло!


СВІТАННЕ


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия