Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Прыйшоў мянтоўскі следчы, прынёс два зэдлікі ды стос паперы. Сеў на зэдлік, прапанаваў мне таксама «прысаджвацца» ды пачаў складаць пратакол за тое, што я «лаялася матам» у грамадскай установе, я кажу, дзядзечка, вы што ж робіце, у мяне сяброўку скралі, амерыканец скраў: прызначыў спатканне, сука, атруціў яе, а зараз мабыць яе сэксуальна эксплуатуе з сябрукамі недзе ў лесе. Следчы выглядаў не надта разумным, як большасць мужыкоў, папрасіў «па парадку» выкласці ўсё, што адбылося, нібы з першага разу не зразумела яму. Я распявяла пра «Ахрэм», пра Насту маю прыгажуню, пра тое, што кавы сербанула, страціла прытомнасць і знікла пасля гэтага. Следчы запісаў прозвішча, год яе нараджэння, задумаўся, сказаў «адну хвіліну» і знік на некалькі гадзін. Пакой зачыніў, але ж зэдлікі не забіраў. Што можна было кваліфікаваць як прыкмету даверу да мяне, бо рашоткі на вакне былі хісткімі, я б за тры хвіліны зэдлікам іх вынесла.

Я яшчэ пасядзела трохі, цяжка было вось так не гістэрыць, проста сядзець нерухома, але ж трымала сябе ў руках, бо з’явілася надзея, што зараз дзверы адчыняцца, а там будзе стаяць мая нявестачка, якую вызвалілі дзякуючы пільнасці ды своечасовай алармацыі адзінай блізкай ёй істоты. Дзверы ўрэшце сапраўды адчыніліся, але ж паказалася там не Наста, а яшчэ адзін прадстаўнік мужчынскага полу, у лабсердаку ды пры гальштуку. Усё шэранькае, як мужчынскі лад мыслення. Гэты паказаў сябе разумнейшым ды адразу запытаўся, ці мая Наста гэта тая Наста, якая актыўна ўдзельнічала у грамадскім і палітычным жыцці Беларусі. Я сказала, што за палітыкай не сачу, але ж на мітынгах мы з ёй так, бывала, весяліліся. І што яна ў вышуку з-за нейкай сваёй «пазіцыі», але мне значна лепш вядомыя тыя яе «пазіцыі», у якіх яе трэба лашчыць, каб дасягнуць хуткага ды палкага рэзультату.

Мужык тады паказаў мне закатанае ў пластык пасведчанне, я не зразумела, кажу, гэта што, даведка аб тым, што ў вас няма сіфілісу, а ён урачыста так, «я прадстаўнік дзяржбяспекі Літвы». Нібы я павінна была ўзняцца з зэдліку ды праспяваць гімн Жамойці. Ну дзяржбяспека і што. А ён яшчэ больш урачыста кажа, што абвінавачанні ў адміністрацыйным злачынстве з мяне знятыя і цяпер я ператварылася з падазраванай у сведку. І што ў яго толькі адно пытанне: ці на той «хуткай», якая забрала Насту, былі беларускія нумары. Я кажу, не, не беларускія, я б заўважыла такое дзіва: «хуткая» з беларускімі нумарамі ў Вільні. Ён яшчэ некалькі пытанняў пра гэтыя нумары задаў (ці не пластмаскай трымаліся, а, можа, на гаечках — цьфу, якія дробязі!). Урэшце махнуў рукой, кажа палюбасу змяніць нумары — хвіліна працы.

Прапанаваў гарбаты, я адмовілася, дастаў нейкія кроплі смярдзючыя, кажа заспакаяльнае, выпі, ага, зараз я буду ад незнаёмых мужыкоў браць вадкасці — пасля таго, як атруцілі ўжо адну… Ён тады змяніў танальнасць на больш душэўную, крануў мяне, але ж без сексуальнай амбіцыі, па-бацькоўску, крануў ды пранікнёна сказаў, што ёсць адна сумная навіна. Што па іх дадзеных дзве з паловай гадзіны таму «хуткая» з пробліскавымі ліхтарамі без чаргі перасекла літоўска-беларускую мяжу на памежным пункце ў Марвілішках. У «хуткай» была непрытомная дзяўчына з кровазліццём у мозг, якую, як растлумачылі дактары, трэба было тэрмінова даставіць у Гародню. Памежнікаў трохі здзівіла, што дактары на «хуткай» былі з беларускімі пашпартамі, але ж тыя сунулі ім пад нос праграму міжнароднага кангрэсу дактароў хуткай дапамогі, з якога іх адклікалі для тэрміновай дапамогі цяжкаму хвораму. Сітуацыя выглядала надзвычайнай, пашпарт у грамадзянкі рэспублікі Беларусь Насты быў у парадку, і яны ўзнялі шлагбаум. «Хуткая» рушыла на беларускі бок, і больш на мяжы нічога дадаць не могуць.

«Ты разумееш, што гэта значыць?» — запытаўся. Разумею, кажу. Не дурніца. Звезлі Настулю. Ён тады дадаў, што, улічваючы мой псіхалагічны стан, яму лепей было б мне збрахаць, але ён не балбатун ды наогул… Карацей, мая каханая больш не «на іх» тэрыторыі. І што ўсе адказныя за гэтую спецаперацыю хутчэй за ўсё ўжо з’ехалі з Літвы. Прычым, не выключана, менавіта ў той «хуткай». Я кажу, окей, а як вы яе тады вернеце? А ён у адказ: у тым справа, што не вернем. Зараз прасцей мерцвяка ажывіць, чым Насту «адтуль» вярнуць. Што, можа, абмасада і заявіць нейкі пратэст, можа, нават на міністэрскім узроўні каго-небудзь куды-небудзь выклічуць ды петыцыю перададуць, але бясплённа. І што ён колькі часу працуе пра такое нават не чуў. Беспрэцэдэнтна, кажа. Мабыць, моцна яна там у Беларусі некаму крыві папсавала, што супраць яе такую дзейнасць забацалі. І што ён асабіста мне можа абяцаць: усе адказныя асобы на Марвілішках будуць звольненыя з пасадаў і змешчаныя пад следства.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза