Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Усё астатняе тыя, каму неабыякавы лёс маёй Настачкі, ведаюць толькі ўскосна. «Хвароба» яе была часовай, яна хутка ачуняла, бо блогер з Ашмян пабачыў, як каля крамы «Коммерческій рай» а восьмай гадзіне спынілася «медыцынская машына», нумары якой ён не заўважыў. З «хуткай» выйшаў бугай, уціснуўся ў чаргу перад гэтым нашым блогерам і папрасіў пачак цыгарэт «Мірскі замак». Блогер спрабаваў піскнуць, але ж бугай на яго паглядзеў так, што той праглынуў уласныя меркаванні аб тым, ці варта вось так нахабна паводзіць сябе ў чэргах — нават калі ты прадстаўнік хуткай дапамогі і штодня ратуеш чалавечыя жыцці. Меркаванні тыя блогер трохі шматслоўна выклаў у сваім допісу, з-за чаго памер выйшаў занадта вялікім і ступень чытэльнасці для звычайнага чалавека знізілася (допіс меў назву «Некалькі пытанняў да міністра аховы здароўя»). Бугай яшчэ чакаў свой «Мірскі замак», бо гандляры ў Ашмянах не надта спрытныя, як праз вакно ў краме ўся чарга пабачыла, што дзверы «хуткай» адчыніліся і адтуль вылецела чарнявая «пацыентка» ў шпіталёвым халаціку. Пацыентка прашмыгнула прэч, праз плынь машынаў, ускочыла на капот старэнькага «Фольксвагена», з за чаго той рэзка тармазнуў, і ў яго грукнулася тачка ззаду. Дзікунка тым часам дрыснула ў бок прыватных падворкаў і мела ўсе шанцы, заўважце, але ж бугай з чаргі не па-доктарску спартова высадзіў дзверы крамы нагой ды паляцеў ёй напярэймы. Блогер паспеў сфоціць на ўласную мабілку: ускудлачаная Наста з аголенай дупай (на ёй тыя ружовенькія стрынгі з коцікам на попке, якія я скрала для каханай ў Амстэрдаме) ды два дужыя гарылоіды, што прыціснулі яе да тратуара. Наста выглядае бадзёра і энергічна. Яна ўсміхаецца — вядома ж мне, мне адной! Потым яе завалаклі ў машыну, а ў краме з’явілася цётачка, бялявая, нібы анёл. Яна патлумачыла, што ўсё «пад кантролем» і што іх «экіпаж» эскартуе буйную вар’ятку ў Менск, так што не трэба хвалявацца, а лепей ідзіце дадому ды кладзіцеся спаць. «Хуткая» зноў зазіхацела «пробліскавымі» ды з ровам знікла, пакінуўшы ўладальніку «Фольксвагена» ў якасці матэрыяльнай кампенсацыі за шкоду той пачак цыгарэт «Мірскі замак», які бугай так і не забраў, даўшы, між іншым, грошы («у нашай „хуткай“ так моцна башляюць?» — рытарычна ўсклікаў допіс).

Знайшліся тыя, хто залажаў аўтэнтычнасць гісторыі, бо штосьці на фотцы выклікала ў іх сумнеў — нейкія «трэйсеры», «адлюстраванні» ды «марфалогія ценяў», але ж я ўпэўненая, што гэта была мая ластавачка. І не толькі з-за стрынгаў, пра наяўнасць якіх на дупе ў Насты выпадковыя фальсіфікатары ведаць не маглі, але з-за таго, што здрыснуць з машыны, у якой сядзіць цэлы ўзвод спецыяльна падрыхтаваных байцоў — вельмі ў яе стылі. Да таго ж, ёсць больш грунтоўнае пацверджанне: праз два дні той блогер допіс выдаліў, а потым выдаліў і блог, а калі яму патэлефанавалі з «Нашай Нівы», растлумачыў, што гэта ўсё яму падалося, быў моцна п’яны. Па тэлевізіі паказалі інтэрв’ю з уладальнікам крамы, які катэгарычна заявіў, што цыгарэт «Мірскі замак» у продажы яны ніколі не мелі, што абслугоўванне кліентаў тут вядзецца з хуткасцю маланкі, і ў якасці доказу дэманстраваў кард-рыдэр «Белкард», які дазваляе ім праводзіць якаснае абслугоўванне ўсіх жадаючых разлічыцца карткай.

Ну і напрыканцы некалькі словаў ад сябе. Па-першае, я б хацела заклікаць Насту выканаць усе патрабаванні следства ды выступіць з пакаяльным відэазваротам да нацыі, калі гэтага запатрабуюць дактары. Бо ніякая «палітыка» не вартая свабоды: свабоды дыхаць пад мірным небам Радзімы, свабоды сустракацца з сябрамі, свабоды жыць ды працаваць на агульную карысць грамадства. Па-другое, бо ўсё роўна ведаю, што яна мой заклік не выканае, хачу сказаць, што адчуваю сябе добра, прэтэнзіяў да тых, хто мяне затрымліваў на беларускай мяжы не маю, усё было зроблена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Хацела б прынесці прабачэнні службоўцам, якія, рызыкуючы ўласным жыццём, супрацьдзейнічалі маім намаганням пазбегнуць правасуддзя ды пацярпелі ад гэтага фізічна. Рэбры мае ўжо зрасліся, я магу хадзіць без дапамогі. Зараз мяне вызвалілі, дазволілі пісаць што заўгодна ў Сеціве, калі ўсё будзе добра, хутка вярнуць мне пашпарт, і я зноў змагу валэндацца па свеце.

Што тычыцца Насты, дык я лічу тое, што адбылося, даволі справядлівым, бо часам бывае, мы самі не разумеем, што нам на карысць, а што не. Вядома ж, нуджуся без каханай, але ў выніку яе затрымання, адчула нейкі касмічны спакой. Бо калі мы былі разам, заўсёды была пагроза, што яна пойдзе налева, што пасябруе з кім-небудзь, пакуль я сплю ці здабываю грошыкаў ёй на ежу. Што з’явіцца ў яе асяроддзі новы «Вілаў» ці баба-прашмандоўка на адну ноч, а мне потым глытаць слёзы абразы ды рэўнасці. Зараз яна дагледжаная, яе добра кормяць, тры разы, як мне сказалі, вечарамі яна глядзіць серыял «Доктар Хаўз» па беларускім тэлебачанні. Я ведаю, што ніхто яе ў мяне не скрадзе, што яна заўсёды будзе са мной, і я ўрэшце рэшт яе дачакаюся.

Заўсёды не вашая, не, не, не вашая, Крэйзі.

Янка Пільняк, аўтар «Сцюдзёнага выраю»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза