Читаем Танцы над горадам полностью

У цесным калідорчыку гаспадыня раскрыліла мне абдымкі. Як і ў танцах на даху, у спальні з двума вокнамі і доўгім вузкім ложкам мы маўчалі, ды ўзахапы размаўлялі й спявалі рукі, целы, яе грудзі, большыя, чым здаваліся пад адзеннем, смоль ейных валасоў, калі яна апыналася зверху. Тонкую мелодыю вялі і знянацку жарыя, а не чорныя кудзеркі над улоннем.

На белай процілеглай сцяне вісела карціна з незвычайным краявідам - у небе над начной ракою плылі, люструючыся ў вадзяной роўнядзі, адразу дзве налітыя залатым сокам поўні. Трэцяя поўня, пакуль не такая спелая і дасканалая, але найярчэйшая, зазірала ў бліжэйшае да нас вакно. Усе поўні неўпрыкмет увайшлі ў наш рытм і пачалі мяняцца месцамі: тая, за вакном, перавандроўвала на карціну, каб дадаць у пакоі святла, а залатыя, што адбіваліся ў рацэ, зазіралі ў вокны - кожная ў сваё...

Назаўтра ўсё паўтарылася: туман, брамка, вузкі ложак. Чатыры поўні на карціне далучаліся да танцу нястомных целаў. У нейкі момант дзверы спальні бязгучна адчыніліся, і на парозе ўзнікла жаночая постаць. У мігатлівым прыцемку яе немагчыма было разгледзець, і штосьці знаёмае мне, пэўна, толькі прымроілася. Жанчына некалькі імгненняў глядзела на нас, скрыжаваўшы на грудзях рукі, і гэтаксама, без гуку і шолаху, растала за дзвярыма. Наш танец не перапыняўся: Кіяскёрка танчыла спінаю да ўваходу і магла ўбачыць прывідную візітантку адно ў маіх вачах, але я папрасіў іх маўчаць.

З той начы памятаю і высокія тонкія шкляніцы, адкуль мы пілі адзіны напой - ваду, у якой грала, пералівалася і танчыла, намагаючыся перадаць нам свае тайніцы, месяцавае святло.


17

Напачатку ўяўлялася: ночы не ўплываюць на дзённае жыццё, бо дзве гэтыя рэальнасці - паралельныя і не перасякаюцца. Я памыляўся.

Спаткаўшыся праз два дні з Лораю, я пацярпеў жорсткую мужчынскую паразу. Лорыны намаганні натхніць мяне толькі пагаршалі становішча. Яна пайшла на тое, каб аголенай станчыць імправізаваны эратычны танец, пасля чаго мой сорам стаўся адно больш пякучым. Нечакана Лора, праявіўшы жаночую мудрасць, - чым, трэба сказаць, моцна ўразіла - абвясціла, што, маўляў, з кожным хоць раз, але такое абавязкова здараецца.

Мая мужчынская існасць прагнула рэваншу, і па дарозе дадому я адмыслова прайшоў каля кінатэатра. Працавала якраз Кіяскёрка. Ці застаўся ў вас «Футбол»? - таймуючы сэрца, запытаўся я. «Футбол» па аўторках,

- дзяжурна адказала яна, падняўшы фіялетавыя вочы. Я змусіў сябе не адвесці позірку. Што яшчэ? - Скажыце, а вы жывяце ў Зарэччы? Ейныя вочы імгненна сталіся гуллівымі: Малады чалавек, вы, здаецца, хочаце пазнаёміцца са мной бліжэй? Адвагі хапіла на тое, каб выціснуць з сябе: Хачу. Кіяскёрка крыху падумала. Тады можаш правесці мяне заўтра ўвечары дадому. Прыходзь а восьмай, - весела прапанавала яна. Заўтра ўвечары не магу,
- у раптоўнай паніцы адказаў я. Ну як сабе хочаце... - Яна зноў перайшла на «вы», а голас набыў адценне паблажлівасці.

Я доўга не мог супакоіцца, хоць адчуваў, што зрабіў абсалютна правільна. Яе раніцы, дні і вечары пасля восьмай няхай належаць каму заўгодна, але ночы, калі мы танчым, будуць толькі маімі.


18

Пачаліся выпускныя школьныя экзамены. Дні стаялі ветраныя, з дажджамі й халоднымі начамі, і я засынаў і прачынаўся, не выходзячы з пакоя. Маці ўхваліла мае паводзіны: маўляў, цяпер на першым месцы адзнакі, а Лора - пачакае.

За дзень да апошняга экзамена вярнулася пагода. Радасць ува мне злівалася з хваляваннем. Мы ніколі не танчылі ў непагадзь, аднак і пагодлівы дзень не абавязкова азначаў, што ўначы Котка кінецца да мяне па прыступках, ускочыць на рукі і я пачую тахканне маленькага сэрца.

Але ноч рыхтавала свае падарункі.

Гладзячы Котку, мае пальцы ўпершыню адчулі: яе круглая выпаленая плямка зарастае густым пушком. У адказ на дотык Котка не ўздрыгвала, а ўдзячна муркала.

Праз дзясятак прыступак чакала новая неспадзяванка. Хтосьці шчодра раскідаў па руберойдзе сцябліны маладога аеру. Чорнае палатно даху маляўніча спярэшчвалі зялёныя мазкі, і гэтая карціна цешыла не толькі вока: у паветры струменіў вытанчаны святочны водар. Я памятаў яго з дзяцінства, калі ў мамінай вёсцы перад Сёмухай прыцярушвалі аерам падлогу. Праўда, там аерны пах змешваўся з іншымі пахамі сялянскае хаты, тут жа ў паветры непадзельна ўладарыў адзін ён.

Кожны з нас радаваўся нечаканцы па-свойму. Залацістая аздобіла стрэлкай аеру кучаравую фрызуру. Кіяскёрка змайстравала сабе зялёныя, з ружовымі квадрацікамі ад карэньчыкаў каралі. Котка ўзяла аеравую шабельку ў зубы і не выпускала яе ні рухаючыся па коле, ні танцуючы пасярод яго, што выглядала асабліва святочна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Великий князь
Великий князь

Завершив свой жизненный путь в веке двадцать первом, пройдя сквозь боль, смерть и перерождение, наш современник обрел в новой жизни то, что желал больше всего. К чему стремился душой, о чем страдал сердцем, тянулся и тосковал… И пусть за окном ныне грозный и жестокий шестнадцатый век, где Русь только-только выкарабкалась из ямы долгой феодальной раздробленности и мир вокруг полон тревог и лишений. Пусть! Зато теперь у него есть настоящая семья, где его любят. А еще заботливый отец начал допускать своего наследника к семейному делу – тому самому, которым их род занимается вот уже почти шесть сотен лет. Войны и интриги, покушения на жизнь и предательство со стороны бояр и князей, тайные убийства и вполне себе открытые казни – одним словом, обычный семейный бизнес династии Рюриковичей на троне Московской Руси…

Алексей Иванович Кулаков , Олег Анатольевич Кожевников , Юрий Сбитнев

Фантастика / Проза / Неотсортированное / Альтернативная история / Попаданцы