Читаем Ведзьміна тоня полностью

З адным толькі ніяк не атрымлівалася. Рэльеф мясцовасці вызначаць — два чалавекі трэба. Ды і аднаму ў такую экспедыцыю — за пяць кіламетраў ад вёскі страшнавата ісці. І бацькі не пусцяць… Віцька быў напачатку згаджаўся, хоць і мала яго гэта цікавіць. Вось Эдзік прыехаў — то добра. Не атрымлівалася ў іх сяброўства раней. Эдзік толькі з Віцькам вадзіўся, але ж цяпер Эдзік на соў папаляваць хоча. То на табе соў, а ты мне дапаможаш…

Віцька быў дома — ляжаў на надворку ў гамаку, які сам зрабіў са старога саматканага, але яшчэ моцнага пакрывала, і чытаў.

— Здароў, — павітаўся Віталь.

— Здароў, — абыякава адказаў Віцька і не адклаў кніжку ўбок, застаўся ляжаць.

Віталь трохі разгубіўся — ён адчуў сябе лішнім, быццам у нечым вінаватым перад сябрам.

— Ну, што мы наконт Ведзьмінай тоні рабіць будзем? Лета кароткае, — нясмела пачаў Віталь.

— Што хочаш, тое рабі, — так жа абыякава, як і павітаўся, адказаў Віцька.

— Дык жа… разам збіраліся. І Эдзіка б узялі…

— Вось яго і бяры.

— Дамаўляліся ж: разам.

— А я перадумаў.

— Ну, што ў цябе за настрой? — Віталь загаварыў горача: — Мне бацька абяцаў камеру з «кіраўца», з яе лодку б зрабілі — паплавалі б, рыбы вунь колькі налавілі б.

— Не хачу я рыбу лавіць! — закрычаў раптам Віцька, сеў у сваім гамаку, кінуў побач кнігу. — Бяры Эдзіка і ідзіце хоць рыбу лавіць, хоць птушак біць!

— Чаго ты крычыш? — з веранды выйшла сястра Жэнька. — Да цябе чалавек прыйшоў, а ты вызверыўся, як сабака на палку. — Яна павярнулася да Віталя. — Віталік, вазьмі мяне з сабой! — і вочы яе гарэзліва бліснулі.

Віталь пачырванеў — ён заўсёды чырванеў, калі з ім загаварвала Жэнька, бо Жэнька што ні скажа, то ўсё з нейкім падтэкстам. Кпіла яна, гэта было ясна. Ну, баязлівы трохі Віталь перад дзяўчатамі, ну, не ўмее ён з імі размаўляць, ды, зрэшты, — аб чым размаўляць? Тое, што цікавае для Віталя, нецікавае для дзяўчат…

На гэты раз на Жэнькіну шпільку Віталь змог адказаць, як ён сам падумаў, з годнасцю:

— Не вазьму. У балоце дзяўчатам рабіць няма чаго.

— А вы чаго ў балота палезеце? — па-сапраўднаму здзівілася Жэнька. — Па ягады рана яшчэ…

— Па чорта лысага! — буркнуў Віцька, павярнуўся да Віталя. — Нічога я не хачу!

Віталь адчуў сябе прыніжаным, быццам ён прыйшоў нешта прасіць, толькі яму патрэбнае, і над ім пасмяяліся і паказалі на дзверы. І цяпер ён не ведаў, як яму быць, што сказаць. Ну, хіба ж яны не дамаўляліся вясной на ўроках аб гэтым паходзе? Хіба не ўсё было дамоўлена? Яго закранутая годнасць мо і патрабавала сказаць на развітанне нешта рэзкае, але Віталь адчуваў, што сённяшні Віцькаў настрой — з-за нейкай другой невядомай прычыны і злуе Віцька не на Віталя. Але ж і крыўда душыла, бо калі нешта не так было ў Віцькі, то чаго на ім, Віталі, ён зрывае сваю злосць? Прывык, што Віталь ніколі не пярэчыць, прывык камандаваць…

Віталь моўчкі, панура апусціўшы галаву, пайшоў з надворка. Так нічога і не сказаў. Што тут было казаць, калі такая справа — астравы Ведзьмінай тоні — для яго сябра, з якім восем год прасядзеў разам за адной партай — чорт лысы? Няхай мінулым летам Віцька быў у доме адпачынку, потым — у бабулі недзе на Украіне, а Віталь адзін складаў тую карту. Дык хіба не Віцька выгаворваў яму потым: мог бы, маўляў, і пачакаць, разам бы ездзілі, вымяралі… І на гэта лета такія планы яны будавалі, так абмяркоўвалі…

І што рабіць? Не хацелася ісці да Эдзіка. І гэты не захоча. Ды і не сябры яны, і, адчуваецца, наўрад ці атрымаецца сяброўства. Ісці аднаму? У лодцы плаваць па Ведзьмінай тоні аднаму бацька не дазволіць. І ці дазволіць яшчэ ісці ў тое балота. Ат, што тут плакаць раней часу. Напачатку трэба распытаць каго аб астравах, аб сцяжынках на балоце. Вось спытаць асабліва няма ў каго — толькі ў дзеда Васіля.

Віталь, які ўжо быў намерыўся ісці да сваёй хаты, крута развярнуўся і пайшоў у другі канец вёскі.

У гэты час дзеда Васіля можна было застаць за адной справай: ён плёў кошыкі. Сядзеў у цяньку пад кустом бэзу на нізкім зэдліку і працаваў. З боку паглядзець, дык адразу здавалася, што марудна працуе дзед Васіль. Але вось ідзе хвіліна за хвілінай, а рукі дзеда Васіля не спыняюцца, не запавольваюцца. Такое адчуванне, што дзед Васіль гэта адно, а рукі яго — асобна, нешта другое. Не рукі, а маніпулятары: ніводнага лішняга руху. Лазіну ўзяла адна рука, другая ўжо трымае нож, рукі сустракаюцца — галіна ўжо абрэзана, нож кладзецца, канец галіны ўстаўляецца, праз рэбры кошыка перабіраецца, зноў нож мільгае і новая галіна ў руцэ…

— Дзень добры, дзед Васіль.

Стары, не прыпыняючы работу, глянуў на Віталя, уклаў акуратна лазіну ў рэбры, не спяшаючыся, як і працаваў, адставіў асцярожна напалову гатовы кошык убок.

— Здароў, малец. Што хацеў?

Віталь падышоў бліжэй, прысеў перад дзедам Васілём.

— Да вас я — сын Антона Аўдзеева, Віталь. Параіцца хачу. Справа ў мяне такая…

— Ведаю я цябе, Віталь, хоць ты і па ранеты мае не лазіў. Раз справа — бяры ля сянец зэдлік, нясі сюды, пагутарым, — сур’ёзна адказаў стары, а сам дастаў з кішэні сваю пацёртую бляшанку з тытунём.

Віталь прынёс зэдлік, сеў, чакаў, пакуль дзед згорне цыгарку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза