Читаем Ведзьміна тоня полностью

Ногі самі яго прынеслі да будынка, у якім размяшчалася рэдакцыя Юрыя Барысавіча. «Зайду, павітаюся. А раптам у яго справа якая будзе… Мо і так дасць за камп’ютэрам пасядзець…»

Дзядзька Эдзікаў — стрыечны брат маці — сядзеў у сваім кабінеце. Невысокага росту, хударлявы, падцягнуты, з невялікай лысінай ён выглянуў з-за шкельцаў акуляраў, узняўся з-за стала насустрач:

— Вітаю, вітаю…Што прывяло цябе ў рэдакцыю? Што, сумна? — ён паціснуў Эдзіку руку, паказаў на крэсла побач са сталом. — Сядай…

Прыемны чалавек, што казаць.

— Сумна. І грошай каб зарабіць…

— А на што табе грошы?

— А шмат на што. На камп’ютэр, на жуйкі, дыск новы хачу купіць..

— Зразумела… Маладое пакаленне выбірае волю. Добра, добра… А што табе той клуб — прыходзь, гуляй. Палова рэдакцыі ў водпусках, сядай за любы камп’ютэр, які вольны, — шырока павёў рукамі Юрый Барысавіч. — А з грашыма складаней. Грошы зарабляюцца. У наш час грошы можна зарабляць тысячамі спосабаў. У наш час іх можна зарабляць так, як раней ніколі не зараблялі.

— Гэта чаму?

— Раней інфармацыя не каштавала так дорага. А цяпер каштуе. Вось, напрыклад, як толькі ў прыёмны пакой бальніцы прывязуць каго з раненнем ці з дарожнага здарэння — мне адразу ж тэлефануюць. Думаеш, чаму? А таму, што інфармацыя каштуе грошай! Хто ёй валодае, той можа яе прадаць!

– І вы … плаціце за тое, што вам патэлефануюць? Але навошта?

— Каб усё ведаць, даражэнькі. Будзеш ведаць — будзеш друкаваць. Будуць чытаць. А будуць чытаць — будуць купляць. І мне гэтыя грошы вернуцца ўтрая. Вядома, я плачу работніцам прыёмнага пакоя, ёсць у мяне яшчэ надзейныя людзі ў такіх месцах, адкуль мне інфармацыю трэба атрымліваць адразу, без затрымкі. Вядома, плачу я неафіцыйна. Але гэта не галоўнае. У цябе ёсць мне што прадаць?

— Што прадаць?

— Дзівак-чалавек. Я купляю толькі адно: інфармацыю. У цябе ёсць інфармацыя, каб мне яе прадаць?

— Ды не… Я не ведаю, што вам трэба… Ну, што цікава, што не. Каб вы сказалі, я б збіраў… — разгубіўся Эдзік.

Эдуард Барысавіч засмяяўся — шчыра, радасна.

— Эх, хлопец, хіба ж я ведаю, што цікавага ты ведаеш? Ты ж не ў міліцыі працуеш, каб я табе дакладна сказаў, пра што мне расказваць… Добра, давай вось так: ты, наколькі я помню, у вёску збіраўся. Вось ты там быў?

— Быў, — паціснуў Эдзік плячыма. — Але што там цікавага?

— Гэта мы зараз і паглядзім… ну, давай, расказвай аб усім.

— Як — аб усім?

— А вось давай аб усім — з пачатку і да канца. Як прыехаў, як паехаў. Давай, давай, не саромейся, — падбадзёрыў Юрый Барысавіч.

— Ну, прыехаў, пайшлі на копанку…

— Мы — гэта хто?

— Ну, я, Віцька там ёсць, аднагодкі мы, і Віталік, чыкануты трохі, карты складае… Яны збіраюцца плыт пабудаваць…

— Ну, далей… пайшлі вы на копанку…

— А там сустрэлі нямко. Гэта дзяўчынка пяці гадоў, размаўляць яна не ўмее, з ёй там быў інтэрнацкі, брат яе, прыехаў. Маці іх п’яніца …

Эдзік пачаў расказваць, вядома ж, прапускаючы цэлыя эпізоды са свайго тыдня ў вёсцы, дзе і мяняючы што, і сам не заўважыў, як захапіўся.

— А плыт яны вырашылі пабудаваць з бутэлек!

— З бутэлек, кажаш… цікава… — першы раз перабіў яго Юрый Барысавіч. — Цікава…

— Што, інфармацыя? — зацікаўлена спытаў Эдзік

— Ну, вядома, плыт на балоце, магіла, пошукі… Інфармацыя, але трошкі не такая, якая трэба для мяне. Для другой газеты — інфармацыя.

— А калі прадаць?

Юрый Барысавіч засмяяўся:

— Газеты, якім такая інфармацыя трэба, яе ў цябе купляць не будуць. Там зусім іншыя…м-м-м… крытэрыі ацэнкі. І гэта ўсё?

— Ага, — закончыў сумна Эдзік, прадчуваючы, што у яго расказе нічога каштоўнага для дзядзькі не знайшлося. — Бутэлькі яны зносяць да будана, у якім нямко з інтэрнацкім жывуць. Там іх штаб.

— Што? — раптам ажывіўся дзядзька. — Хто дзе жыве?

— Нямко і яе брат, Сяргей… будан у садзе стаіць, там яны і спяць, нават, я бачыў, печку сабе зрабілі, есці варыць. Бо ў хаце там п’яніцы збіраюцца, — Эдзік паціснуў плячыма, гледзячы ў вочы за акулярамі, якія нечакана сталі літаральна пабліскваць.

— Ты хочаш сказаць, што гэтыя дзеці жывуць у садзе, у будане, у той час, як у хаце п’яніцы ладзяць балі? — выгаварыў Юрый Барысавіч кожнае слова паасобку, цвёрда. — Так?

— Так, я ж сам бачыў. Падглядваў…

— Вось!

Дзядзька пляснуў далонню па стале, адкрыў шафу, дастаў бутэльку з мінеральнай вадой.

— Ты зразумеў? Зразумеў, дзе пачынаецца інфармацыя?

— Не-а, — разгублена, але і радасна паківаў адмоўна галавой Эдзік.

– Інфармацыя пачынаецца там, дзе пачынаецца гаворка аб тым, што не так, не тое, не туды, не цяпер! Усё ў цябе звычайна, усё заканамерна. А вось што дзеці пры жывых бацьках у наш час, праз шэсцьдзесят год пасля вызвалення спяць на двары — вось не тое і не так. Уцяміў?

— Ага! — падскочыў радасна Эдзік. — Так проста…

— Не ўсё так проста, — пасур’ёзнеў дзядзька. — Атрымаць інфармацыю — адно. Галоўнае — як яе падаць… Але то ўжо справа не твая… так, выбачай, але ў нас так: разлічуся я з табой, як усё праверым. Так, дзе там твая вёска, дзе там твой дом? Хаця, чакай: а калі я цябе ў камандзіроўку туды пашлю, га?

— Паеду! — адказаў з запалам Эдзік.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза