Читаем Ведзьміна тоня полностью

Эдзік узяў грошы — ажно дзесяць тысяч! І трохі ніякавата яму стала, што старая так перажывае.

— Ды ўсё добра, усё смачна, проста мне сумна крыху, не прывык я яшчэ…. Вось пабуду тыдзень дома, прыеду на ўсё лета, — казаў Эдзік, перажоўваючы хлеб, а сам думаў аб тым, як проста вырашылася пытанне з грашыма для атруты: тут хопіць, каб два разы ўсю копанку заліць!

Праз паўгадзіны ён падаўся на прыпынак аўтобуса. Ён быў адзін, хто чакаў аўтобус ля старога разлапістага каштана ў такое надвор’е: дождж не ішоў, але ў паветры літаральна віселі драбнюсенькія кроплі вады. Было зусім па-восеньску холадна і цёмна ад нізкіх хмар. Эдзік перасмыкнуў плячыма, уцягнуў галаву ў плечы, хаваючы карак ва ўзняты каўнер курткі. Паправіў кепку, незнарок крануў гузак на галаве, і той адазваўся забытым ужо болем.

Злосць зноў успыхнула ў сярэдзіне грудзей: «Ну, чакайце майго прыезду!»

З-за павароту паказаўся блішчасты ад вады аўтобус. Ад прадчування цёплага і сухога салону стала лягчэй і ўтульней на душы. Ды яшчэ думка аб вяртанні сюды сапраўдным мсціўцам супала са з’яўленнем аўтобуса. «Добры знак», — падумаў Эдзік.

Паўтары гадзіны да райцэнтра ён спаў — змарыла ад пагойдвання і роўнага вуркатання рухавіка. Ды яшчэ цёпла і зацішна…

Бацькі дома не было. І што маці дома не было, заўважыць можна было адразу: пыл паўсюдна, нямытыя талеркі ў ракавіне і — вось чаго ніколі не пабачыш, як маці дома — попельніца на падаконніку на кухні, а ў ёй — гара недакуркаў.

Затое ў халадзільніку — аж пяць пачак пельменяў. Гы, бацька толькі імі і харчуецца. Эдзіку таксама пельменяў захацелася — ажно слінкі пацяклі.

Разумны бацька, што такую ежу любіць: гатаваць проста. Нават Эдзіку не праблема.

Адварыў сабе, колькі схацеў, густа зверху паліў смятанай (таксама ў халадзільніку тры пакеты), наеўся.

Уключыў тэлевізар, заваліўся на канапу, пстрыкаў пультам. 18 каналаў — нешта заўсёды выбераш. Так і заснуў на канапе, не распранаючыся. Яму снілася копанка: вада ў ёй стала сіняя, а рыба выпаўзала на бераг — зялёная і чорная. Страшная. А Эдзіку было не страшна — ён смяяўся ў сне і, мабыць, ад гэтага і прачнуўся.

Было ранне. На кухні шумела вада з крана. Эдзік падхапіўся, думаў, што гэта ён забыў закруціць. Але то быў бацька.

— Што ты прыехаў? Засумаваў? Ці з бабай пасварыўся? — бадзёра спытаў бацька, мыючы ў ракавіне марожаную рыбу — хацеў, відавочна, хутчэй пачысціць і насмажыць.

Нешта было ў яго голасе штучнае — мо гэтая бадзёрасць, але Эдзік не надта надаў гэтаму ўвагу.

— Ды не, там дождж, цэлы тыдзень абяцалі. А мне баба… грошы дала, думаю, пагуляю тут у клубе, потым зноў паеду..

— Ну, глядзі мне… — незразумела чаму прыгразіў бацька і нечакана амаль па-змоўніцку хутка спытаў: — Ці мо гэта маці табе наказала, каб ты неспадзеўкі сюды наязджаў?

Эдзік уздрыгнуў. Ён памарудзіў з адказам, стараючыся разабрацца ў апошніх бацькавых словах, знайсці там нешта тое, што было галоўным. Не, не выпадкова бацька так спытаў, значыць, ёсць (ці было!) у хаце нешта, аб чым маці ведаць не павінна. Ну, курыць бацька на кухні і ў пакоі (попел ад цыгарэт Эдзік на падлозе пабачыў), але ж не будзе так бацька з-за цыгарэт хвалявацца. А ён нервуецца, вунь як рыбу шкуматае. Попельніца была поўная… Стоп! У попельніцы быў адзін недакурак…

Эдзік зірнуў на акно — і бацька павёў позіркам услед.

Попельніца была чыста вымытая.

А ўчора… Там быў адзін недакурак, які не мог застацца пасля бацькі. Доўгі тонкі белы фільтр напалову спаленай цыгарэты. А на белым фільтры — нешта ружовае. Можа, і памада для вуснаў…

Эдзік успомніў гэта яскрава. І — усміхнуўся

— Маці мне многа чаго казала, — ён пераможна глянуў на бацьку.

Бацька адвёў вочы ўбок.

— Ну, мыйся, я снеданне згатую…

Снедалі моўчкі. Бацька хутка пераапрануўся, хоць, як раней, то павінен быў бы легчы спачываць: суткі ж працаваў.

— Пельмені там у халадзільніку, рыбы я насмажыў, як захочаш чым паласавацца, то вось, — бацька паклаў на стол дзве буйныя купюры. — А мне на базу трэба, там…сход сёння.

І выйшаў з кватэры.

Столькі грошай Эдзіку не давалі дома ніколі. Ажно дваццаць тысяч! Сорак гадзін у клубе на кампьютэры гуляць можна!

Грошы былі ў кішэні, і разам з імі прыйшла думка: а яго, Эдзіка, купілі. Бацька купіў. Каб не надта ўспамінаў, што ён у попельніцы бачыў. Ну і няхай. Падманваць ён нікога не збіраецца: ні маці, ні бацьку. А маўчанне — не абман. Ды і можа яму там здалося…

Праз гадзіну пайшоў у кампўютэрны клуб. Гуляў мо гадзіны тры, аж рукі забалелі. Але шкада было адразу столькі грошай траціць ды яшчэ і атруты не купіў. Пахадзіў па міні-рынку. Атрута была розная, але не такая і дзяшовая, як Эдзік думаў. Калі браць столькі, колькі, як ён палічыў, трэба, то не будзе за што і гадзіну яшчэ пагуляцца за камп’ютэрам. Неяк усё разладжвалася. І тут, у горадзе, пасля смачнага снедання, адчування грошай у кішэні, камп’ютэрнага клуба не такім ужо галоўным стала здавацца яго помста. Хай сядзяць тыя дурні ў сваім балоце…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза