Читаем Ведзьміна тоня полностью

— О, тут столь вось-вось абваліцца… Трэба зверху скідаць усё, — зазначыў ён. — А то прыцісне…

— Скідайце, — дазволіў дзед Васіль.

Пачалі скідаць асцярожна зверху зямлю з рэшткамі бярвенняў. Пакрысе стала вымалёўвацца зямлянка — сцены і падлога. Самая звычайная яма, прамавугольная, два на тры метры. У цэнтры — вуголле ад кастра, некалькі камянёў. Адрэзкам тоўстага дроту, востра заточанага з аднаго канца — шчупам — Віцька абмацаў указаны дзедам кут. Стальны дрот мякка ўваходзіў у зямлю, нарэшце непрыемна скрыгатнула жалеза аб жалеза.

— Ёсць нешта!

Хутка раскапалі. Так і ёсць — карабін з іржавай руляй, а прыклад ніколькі не спарахнеў.

Асцярожна паклалі зброю на выварацень. Жэнька шчоўкала і шчоўкала фотаапаратам, не шкадуючы плёнкі.

Дзед Васіль узяў у рукі карабін, агледзеў уважліва прыклад.

— Гэта мой… Першага свайго і адзінага фашыста я з яго застрэліў.

— Адзінага?

— З гэтага карабіна — адзінага. Потым у мяне аўтамат быў, ППШ. Цяжкі быў вельмі для мяне, плячо балела яго насіць. Але надта ж сек добра…

Карабін адчысцілі збольшага ад зямлі, разглядвалі кожны па чарзе доўга, прымерваючы да сваіх плечукоў сапраўдную зброю.

— Ну, вось, знайшлі… — Віталь прысеў перад зброяй, асцярожна ўзяў у рукі карабін. — А той …партызан пісаў, што ён таксама зброю хаваў… А ў якім прыблізна баку магіла?

— От сяджу і думаю, — адказаў дзед Васіль. — Той хворы партызан не мог далёка адцягнуць трупы. І не думаю, што цягнуў у бок ад увахода. Так што будзем шукаць у гэтым накірунку, — павеў дзед рукой.

— То шукаем?

— Не, робім перапынак, — распарадзілася Жэнька. — Вяртаемся ў лагер, інструменты кідаем тут. Перакусім чаго, а то адзін чай з бутэрбродамі пілі, а ўжо хутка поўдзень. Хто ведае, колькі мы часу магілу шукаць будзем, — патлумачыла яна напрыканцы.

– І так правільна, — падтрымаў яе дзед Васіль. — Не будзем спяшацца.

Відавочна было, што стары надта ўсхваляваны. Гэта зразумелі ўсе, і ніхто не стаў пярэчыць Жэньцы.

Інструменты пакінулі, а карабін — сваю першую знаходку — ўзялі з сабой. І тэадаліт, вядома, Віталь зняў з трыножніка.

На абед патрацілі больш за гадзіну. Крыху адпачылі, ніхто не рваўся ісці — без слоў разумелі, што каманду на гэта павінен даць толькі дзед Васіль.

І сам дзед зразумеў чаканне астатніх. Скурыўшы чарговую сваю смярдзючую цыгарку, падняўся, агледзеў хлопцаў:

— Ну, што, давайце пойдзем шукаць… Цяжкавата будзе: узгорак над магілай даўно асеў, хутчэй невялікая яміна будзе… І камяні тыя ў траве ды пад ігліцай схаваны могуць быць…

У апошніх словах дзеда хутка пераканаліся — лес паўсюдна здаваўся аднолькава роўным. Нідзе не было відаць ні ўзгоркаў, ні аднаго вялікага каменя.

Праз паўгадзіны безвыніковых пошукаў Віталь прапанаваў:

— Слухайце, так шукаць — нічога мы не знойдзем. Застаецца адно: дакладна праходзіць кожны метр.

— Гэта як?

— Проста. Зараз ад зямлянкі возьмем накірунак. Але не па прамой, а вуглом — чым далей ад зямлянкі, тым больш у шырыню. Вызначым дакладна — паставім вешкі..

— Усё ты з гэтымі вешкамі, — незадаволена прабурчаў Віцька. — Так запомнім.

— Не запомнім, — падтрымаў Віталя Сяргей. — Правільна, паставіць вешкі, разбіць гэты вугал на часткі і кожную частку рукамі абмацаць…

— Ого! А часу колькі на гэта пойдзе?

— Колькі не пойдзе, а інакш не атрымаецца. А час у нас не куплены. Будзем шукаць. Затое будзем ведаць, што там, дзе прайшлі, ужо дакладна няма магілы.

Зноў сабраліся ля зямлянкі.

— Ну, даю вугал у дваццаць градусаў, — круціў калёсікамі прыбора Віталь. — Бяжы, Сяргей, вунь да той бярозы крывой… Ты, Віцька, вунь туды, там куст чарнее, а далей я крыкну…

Паставілі па адной вешцы, потым падышлі бліжэй да зямлянкі — самая мінімальная адлегласць, на якой магла быць магіла, паставілі зноў вешкі… Потым па яшчэ адной — між імі і яшчэ па дзве — між гэтымі.

— Ну вось, пайшлі прачэсваць сектары…

У Віцькі быў яго шчуп, у астатніх — ёмкія пруткі. Варушылі траву, узнімалі падазрона прыўзнятыя мох і лісце.

— Камяні ніколі ў зямлю не хаваюцца, — казаў дзед Васіль, разам з усімі «прачэсваючы» першы іх сектар. — Камяні зямля выпіхвае на паверхню. Значыць, нашы не павінны схавацца, павінны ляжаць недзе…

Першы вялікі камень знайшоў Віцька. Тут жа рыдлёўкай пракапалі вакол каменя неглыбокую траншэю кругам.

— Калі тут нехта капаў яму, то зямля на тым участку будзе адрознівацца ад любога іншага месца, — тлумачыў Віталь. — Не, тут няма нічога, бачыце — усюды роўна…

— На ўсякі выпадак потым пройдзем шчупам яшчэ, — прапанаваў Віцька.

— Абавязкова, — махнуў галавой Віталь. — Ды, спадзяюся, не спатрэбіцца…

Усе сектары яны прайшлі, лічы, як тыя грыбнікі, варушачы кожную самую невялікую горку з лісця. І нічога. Вярнуліся да адзінага знойдзенага каменя, шырэй раскапалі траншэю — нічога не паказвала на тое, што раней тут нешта капалі. Віцька шчупам прамацаў зямлю, кожны кавалачак вакол каменя — нічога…

Стомленыя няўдачай, прыселі на выварацень каля зямлянкі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза