Читаем Адваротны бок люстра полностью

Бася паўтульней уладкавалася на сене і ўжо збіралася засынаць, калі Міхал раптам сказаў:

– Я вось толькі не магу зразумець, чаму твая сяброўка так аддана яму ўсё дакладала? Закахалася яна ў яго, ці што?

– Напэўна. Ён ажаніцца з ёй абяцаў.

– Яна што, зусім дурнічка? Ды Годыеўскі ніколі ў жыцці ні з кім не ажэніцца! Хіба толькі што з мехам золата.

– Чаму? – здзівілася Бася.

– Ад яго бацькі па ўсёй Польшчы дачок хаваюць. Ніводная разважная сям’я не аддасць паненку за яго замуж.

– А ён што, нібы Сіняя барада?

– Што? – не зразумеў Міхал.

– Ну, гэта такі персанаж у казцы. Ён сваіх жонак часам забіваў. Дык што, Годыеўскі такі ж?

– Ды не. Там па-іншаму было.

– Распавядзі! – папрасіла дзяўчынка.

– Ды гэта журботная гісторыя.

– Ну, Міхалачак, калі ласка! – пачала ўмольваць сябра Бася.

– Добра. Два гады таму – я тады якраз вучыўся ў Кракаве – Годыеўскі выкраў дачку аднаго шляхціча. Яе бацька і старэйшы брат паехалі да яго патрабаваць, каб ён вярнуў паненку ці ажаніўся з ёю. Ды толькі Годыеўскі з імі доўга не размаўляў. Ён разам са сваімі людзьмі зарубіў іх. А я вучыўся разам з малодшым братам той паненкі. Даведаўшыся пра гібель родных, ён паскардзіўся ў суд. Ну, мы з сябрамі пайшлі разам з ім, каб падтрымаць, калі што. Пачаўся суд, але Годыеўскі раптам пачаў абражаць юнака, абазваў хлусам, а той, не вытрымаўшы, выклікаў ляха на бой. А Годыеўскаму тое толькі і патрэбна было. Мой сябра папрасіў мяне быць яго секундантам. Вядома, іх бойка была несправядлівая. Годыеўскі быў ужо дарослы мужчына, а мы ўсе хлапчукі – нам тады ўсяго па пятнаццаць гадоў было. Што мог зрабіць наш сябра супраць яго? Годыеўскі зарэзаў юнака, як куранё. Калі той паміраў, ён смяяўся яму ў твар і казаў, што забіў яго акурат такім жа чынам, як і бацьку з братам. І ўрэшце нанёс апошні ўдар наўпрост у сэрца, прыбіўшы да зямлі. Я і мае таварышы стаялі моўчкі, нават варухнуцца ад страху і жудасці не маглі. Ніхто з нас тады не рызыкнуў выклікаць Годыеўскага на бой, хаця трэ было. З іншага боку, мы б таксама нічога не здолелі з ім зрабіць, ён бы і з намі гэтак жа люта расправіўся.

Узгадваючы мінулае, Міхал зажурыўся і задумаўся, абапёршы галаву на кулак.

– А што ў судзе? – спытала яго Бася, у якой ад апавядання Міхала на вочы навярнуліся слёзы.

Юнак адцягнуўся ад сваіх думак і сказаў:

– Нічога. Пазоўніка забілі, значыцца, і справу скончылі. Ды яшчэ каралева Бона за Годыеўскага заступілася.

– Але гэта ж несумленна! – усклікнула дзяўчынка. – Чаму Годыеўскі застаўся непакараным?

– Бася, разумееш, у наш час… Дакладней, у мой час суд надта не адрозніваецца сумленнасцю. Лічыцца, што бой паміж супраціўнікамі цалкам можа вырашыць спрэчку, якая ўзнікла паміж імі. Адзін забіў другога, вось і добра, не трэба турбавацца са справай. Да таго ж я думаю, што суддзям заплацілі.

– Гэта няправільна!

– Так, але толькі такім чынам усё і вырашаецца. Насупіўшыся, Бася памаўчала, а потым зноў спытала:

– А як жа паненка?

– Якая паненка?

– Якую Годыеўскі выкраў.

– Пра яе ніхто больш нічога не чуў. Бася абурана ўсклікнула:

– Я не разумею, чаму ніхто не можа на яго неяк паўздзейнічаць? Ён жа злачынец, бандыт! Чаму ўсе церпяць ад яго выбрыкаў?

– Бо ўсе ведаюць, што ён небяспечны, хлуслівы і агідны чалавек, які можа выкруціцца з любога становішча. Таму ніхто і не жадае з ім звязвацца, – растлумачыў Міхал.

– Ну ён жа столькі паскудстваў робіць! – не магла ўтаймавацца дзяўчынка.

– Ніхто не будзе шукаць справядлівасці, пакуль саміх ліха не кране.

– Якія ўсе абыякавыя! Людзі пакутуюць, а ён на свабодзе ходзіць!

– Да таго ж за ім стаіць надта моцная ахова, якая не дае яго ў крыўду, – працягваў юнак. – Знайсці на Годыеўскага суд амаль немагчыма.

Бася са скрухай уздыхнула.

– Зараз ты ведаеш, якія твае ворагі, – сказаў Міхал.

– Ага, – кіўнула дзяўчынка, а потым, падумаўшы, дадала: – А чаму ён цябе так дужа не любіць? Ты ж яму нічога благога не зрабіў!

– Напэўна, ён проста незалюбіў мяне за тое, што я тады быў на баку яго супраціўніка. Я думаў, ён не запомніць мяне, а бачыш, усё зусім наадварот. Ён проста ненавідзіць нас з табой.

– Як бязглузда! – прабурчала Бася. – Ці ты сустракаўся з ім да таго часу, як ён прыехаў у Вільню, калі мы з табой каталіся на конях?

– Не, – адказаў юнак. – Я з ім тады першы раз за два гады сустрэўся.

– Па-мойму, ён проста псіхічнахворы! – усклікнула Бася. – Такіх трэба ў зачыненых памяшканнях трымаць і не пускаць да нармальных людзей.

Міхал усміхнуўся.

– Годзе, Баська, давай спаць, а то нам заўтра трэ будзе рана ўзнімацца. Шлях у абыход займае больш часу, дый, калі Годыеўскі зноў пашле за намі сваіх людзей, таксама не салодка прыйдзецца, – сказаў ён, укладваючыся больш ёмка.

– Міхал, а мы сапраўды здолеем збегчы ад іх і ўратавацца? Юнак пільна паглядзеў на дзяўчынку, а потым упэўнена прамовіў:

– Зразумела ж, здолеем! Спі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения / Альтернативная история