Читаем Адваротны бок люстра полностью

Шырока раскінуўшыся, ён лёг, пакінуўшы Басі толькі самы краёчак сенніка. Нязручна прымасціўшыся і закруціўшыся ў кажух, дзяўчынка ўтаймавалася і заснула. Сярод ночы яна з глухім грукам звалілася з лавы, але нават не прачнулася, скурчылася абаранкам. Ад дзіўнага шуму Міхал, які вельмі чуйна спаў, адразу абудзіўся і, прыўзняўшыся на локці, знайшоў Басю, якая ціхамірна спала на падлозе. Помсліва ўсміхнуўшыся ў цемры, ён не стаў будзіць яе і, зручна ўладкаваўшыся, у адзін момант заснуў.

Раздзел 17

Ледзь развіднела, Бася і Міхал пусціліся ў дарогу. За ноч шлях падмарозіла, і адпачыўшыя коні пайшлі жвавым трушком. Але да абеду вызірнула сонейка, і зноў забулькатала каша. Ногі коней слізгаліся па брудзе. Вершнікам прыйшлося перайсці на крок. Калі коні пачыналі гразнуць, Міхал спешваўся і вёў іх пад аброць.

Ад бясконцага трасення ў Басі ламала ўсё цела. Яна надта змерзла і хацела есці. Але да гэтага часу дзяўчынка адчувала сябе вінаватай перад Міхалам і баялася скардзіцца.

Пад вечар, стомленыя і мокрыя, ушчэнт пазапырскваныя граззю, яны дабраліся да прыдарожнай карчмы. Ім трэ было даць корм і адпачынак коням, паесці і адпачыць самім.

– Бася, пачакай хвілінку – я даведаюся, ці ёсць тут свабодныя пакоі, – сказаў юнак і ўвайшоў у дзверы карчмы.

Праз некалькі хвілін ён вярнуўся з чалавекам, які павёў коней да стайні.

– Не рассядлоўвай іх, толькі абатры і дай аўса! – наўздагон яму загадаў Міхал.

Падарожнікі ўвайшлі ў абедзенную залу і занялі стол бліжэй да каміна. Бася з асалодай выцягнула ногі, прытуліўшыся да цёплай сценкі. Хутка ім прынеслі велізарную патэльню з яечняй і смажанінай, квашаную капусту і некалькі лустак хлеба. Перад імі паставілі вялікі збан піва і два кубкі. Калі гаспадыня адышла ад іх стала, Бася ціхенька папрасіла:

– Міхалачак, а можна мне гарачай гарбаты? Я піва выносіць не магу.

Цяжка ўздыхнуўшы, Міхал жэстам паклікаў гаспадыню і сказаў:

– Прынясіце майму брату зёлкавы настой з мёдам. І пагарачэй. Ён надта празяб у дарозе.

Бася пакаштавала напой і падумала, што лепш бы згадзілася на піва. З пакутніцкім тварам яна зрабіла некалькі вялікіх глыткоў. Але, адчуўшы, як унутры разліваецца цеплыня, дзяўчынка павесялела і з прагнасцю накінулася на ежу.

Бася і Міхал так стаміліся і згаладаліся, што елі моўчкі. У пустой паўзмрочнай зале было чуваць толькі патрэскванне пален у каміне. Раптам дзверы адчыніліся і ў карчму ўваліліся трое мужчын, па выглядзе якіх рабілася зразумела, што яны ў дарозе больш за суткі.

– Гэй, спадар! – хрыпла крыкнуў адзін з іх.

Гаспадар выйшаў з суседняй каморы, выціраючы рукі аб фартух.

– Дай нам коней і збірай на стол, ды варушыся хутчэй!

– Прашу панства за стол, зараз мая гаспадыня прынясе вам вячэру. А коней няма.

– Як няма? Мы бачылі ў стайні некалькі коней. Так што не тлумі нам галаву, ідзі сядлай іх!

– Гэта не мае коні. Гэта коні маладога пана, і яны таксама толькі прыехалі. Коні не паспелі адпачыць.

– Ты не бачыў нашых! – хрыпла зарагатаў мужчына. – Тыя коні яшчэ доўга могуць ехаць.

– Я магу даць вам толькі аднаго каня, – адказаў гаспадар. – А што тычыцца двух іншых, дык хадзіце да маладога пана. Мабыць, вы здолееце з ім дамовіцца.

Мужчыны накіраваліся да стала, дзе сядзелі Міхал і Бася.

– Мы вельмі спяшаемся. Ці пан не саступіць нам сваіх коней?

– Прабачце, але мы спяшаемся не менш. Да таго ж коням патрэбны добры адпачынак, – сказаў юнак.

– Пан збіраецца ехаць менавіта зараз?

– Не, раніцай. Але я ўсё роўна не дам панству маіх коней, бо яны патрэбныя мне самому.

– Дык да раніцы адпачнуць нашыя. Вы здолееце ехаць на іх.

– Не, – упарта сцвярджаў сваё Міхал.

Мужчыны пагрозліва падышлі бліжэй. Юнак узняўся са свайго месца.

– Напэўна, пан не ведае, што на шляху небяспечна сварыцца з незнаёмцамі.

– Паверце, я здолею пастаяць за сябе! – з выклікам адказаў Міхал.

– І як жа імя такога грознага рыцара? – з блазнерскім паклонам спытаў адзін з незнаёмцаў.

– Міхал Саколіч! Мужчыны пераглянуліся.

– Не можа быць, каб нам так пашанцавала! – з агіднай усмешкай пачаў завадатар хеўры. – Дык ты нам і патрэбны. Зірні, ці не дзеўка пераапранутая разам з ім сядзіць! – сказаў ён аднаму са сваіх спадарожнікаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения / Альтернативная история