Читаем Адваротны бок люстра полностью

Яна не паспела скончыць, як Міхал спыніў каня і, перагнуўшыся ў сядле, наблізіў да яе свой твар і лісліва спытаў:

– Ты дурніца?

Ад такога нечаканага грубіянства Бася адхіснулася ад яго і, надзьмуўшыся, адвярнулася. Міхал, зноў пусціўшы каня, пачаў разважаць услых:

– Дурніца! Як ёсць – дурніца! Які князь? Якая кар’ера? Ты сапраўды нічога не разумееш? – спытаў ён, павярнуўшыся.

Бася сцяла вусны і пытальна паглядзела на яго.

– Цябе ў чым абвінавачваюць? У вядзьмарстве? У вядзьмарстве. Цябе хто судзіць будзе?

– Суддзі? – недарэчна спытала Бася.

– Ага, суддзі! Царква цябе будзе судзіць – Святая інквізіцыя!

– Ну і што? Я ж не вядзьмарка.

– Зразумела, ты не вядзьмарка. З табой дастаткова пагутарыць, каб упэўніцца ў тым, што ты не ў сабе! А ўжо царква, калі захоча вядзьмарку знайсці, дык абавязкова яе знойдзе. Ты хаця б уяўляеш, што гэта будзе?

Бася пакруціла галавой.

– Цябе спачатку доўга будуць катаваць, мучыць, каб ты прызналася. Будуць выдзіраць валасы і пазногці, пячы гартаваным жалезам. А калі ў цябе больш не застанецца сіл, каб супраціўляцца, і ты прызнаешся, яны выведуць цябе да натоўпу, што будзе цюгакаць, ды спаляць на вогнішчы. Вось чым усё скончыцца! – з веданнем справы ўсклікнуў юнак.

– Ты што, знарок мяне палохаеш?! Міхалачак, ну паглядзі на мяне! Ці я падобная да вядзьмаркі? – роспачна спытала Бася. – Ці ім недастаткова будзе, калі я проста скажу, што нічога дрэннага не зрабіла? Яны ж не маюць аніякіх доказаў!

– Баська, Баська! – стомлена ўздыхнуў Міхал. – Ну як жа ты ўсё-такі не разумееш? Доказаў няма, але цябе ж абвінавачваюць не ў тым, што ты мужа ў суседкі прычаравала, а ў тым, што польскую каралеву і вялікую княгіню літоўскую зжываеш са свету. Ім няважна, што ніякіх доказаў няма, ім самае галоўнае, што ёсць нехта, каго можна абвінаваціць і пакараць.

– Ну, няўжо мяне нельга апраўдаць?

– Не! – сувора адказаў Міхал. – Яны гэтага рабіць не будуць. Для іх галоўнае, што яны цябе знішчаць, і нібы ўсё справядліва. Нягледзячы на тое што ты і невінаватая. Яшчэ да каранацыі, некалькі год таму, адну бабульку з Палесся прывезлі, каб яна чары на Барбару навяла – балбаталі, што нібы па загадзе каралевы Боны. Толькі яе па дарозе схапілі людзі караля і павезлі ў Берасце. У вядзьмарстве абвінавацілі і спалілі. Дык ёй нават не дапамагло тое, што над ёй сам кароль злітаваўся. Карацей кажучы, дрэнная наша з табой справа. Слушна казала пані княгіня Альжбэта: адзінае выйсце – гэта схавацца так, нібы цябе і не было зусім.

Рабілася холадна, і хутка прыцямнела. Бася ехала, апусціўшы галаву, і горка ўздыхала.

– Ды годзе! Не перажывай, – сказаў Міхал. – Зараз самае галоўнае – знайсці начлег.

З боку ад дарогі хутка паказалася некалькі агеньчыкаў. Падарожнікі збочылі і выехалі да невялікай вёсачкі. Яны пад’ехалі да крайняй хаты, Міхал злез з каня, падышоў да дзвярэй і пагрукаў. Яму адчыніла кабета. Міхал нешта ціха сказаў ёй. Яна зачыніла дзверы, а юнак падышоў да Басі.

– Што? Адмовілі? – засмучана спытала дзяўчынка.

– Чаму? – здзівіўся Міхал. – Наадварот.

Бася ўзрадавалася і злезла з каня. З хаты выйшаў хлапчук у кажуху, які відавочна не пасаваў яму па памеры, і паказаў Міхалу, куды адвесці коней. Потым падарожнікі ўвайшлі ў хату. Гаспадыня пасадзіла іх за стол, адрэзала па лусце хлеба і наліла заціркі. Бася з апаскаю прынюхалася да змесціва сваёй міскі. Убачыўшы гэта, Міхал штурхануў яе нагой пад сталом і зрабіў страшэнны твар. Бася паслухмяна ўзяла лыжку і пачала есці. На дзіва, вячэра была смачнай і сытнай. За ежай Бася не адразу заўважыла, што з іншага краю стала за ёю назіраюць два агромністых цікаўных вокі. Бася пільна паглядзела ў адказ, потым усміхнулася і падміргнула. Гаспадарскі малыш, які ледзь даставаў да стала, з рогатам кінуўся бегчы і схаваўся за матчынай спадніцай.

Пасля вячэры гаспадыня прынесла саламяны сяннік, які паклала на лаву, і пару кажухоў. Бася паглядзела на няпэўную пасцель і шэптам спытала Міхала:

– А дзе я спаць буду?

– Тут, – паказаў на сяннік Міхал.

– А ты дзе? – здзіўлена спытала дзяўчынка.

– Таксама тут, – абыякава адказаў юнак.

Бася толькі набрала паветра, каб пачаць спрачацца, але Міхал, падштурхоўваючы яе ў плечы, працадзіў скрозь зубы:

– Не прыцягвай увагі.

Бася паслала на сяннік свой плашч і акуратненька лягла на яго, падціснуўшы калені. Міхал накінуў на яе кажух і, накрыўшыся другім, лёг з краю, дужа адціснуўшы дзяўчынку да сцяны. Бася заварушылася і гнеўна засапла. Раптам у сцяне нешта зашамацела. Бася тузанулася і паспрабавала адсунуцца, але ўперлася ў спіну Міхала, які незадаволена прабурчаў:

– Ды ўляжашся ты ўрэшце? Дай паспаць хаця трошкі!

– Міхалачак, тут у сцяне нешта шамаціць! – шэптам паскардзілася Бася.

– Добра, давай мяняцца, – цяжка ўздыхнуўшы, сказаў юнак.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения / Альтернативная история