Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью


Разьдзел сёмы. У якім асьвятляецца, як нехта, навучаны адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, увогуле можа гаварыць і пра такія рэчы, пра якія ён ня мае аніякага ўяўленьня


Юны Айцэн сядзіць перад стосам старых кніг за сталом і ўздыхае, аж сэрца кроіць, бо перад вачыма ў яго плыве, і мудрагошчы сьвятых айцоў царквы й іншых аўтарытэтаў абляпілі яго з усіх бакоў, як заедзь на балоце, і ня можа ён ні агрэбціся ні атрэсьціся.

Было вельмі міла з боку дактароў і прафэсароў унівэрсытэта, што яны хочуць праэкзаменаваць яго без чаргі й загадзя, з увагі на блізкі скон яго бацькі, але цяпер ён будзе змушаны паказаць, што навучыўся адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, якія чорт падсоўвае людзям, і знаходзіць адзіна правільную дарогу й цытаваць адзіна правільныя словы, бо ўсё астатняе ад лядашчага нячысьціка й вядзе напрасткі ў ерась. Ах, калі б ён, думае з раскаяньнем, у свой час болей шчыраваў і з большай палкасьцю ўлягаў у вучоныя дыскусіі, але цяпер ён думае больш пра Маргрыт, чым пра consubstаntаtio і transsubstantatio і часта дазваляе сабе са сваім сябрам Лёйхтэнтрагерам прапусьціць яшчэ па адной шкляначцы віна й яшчэ па адным куфэльку піва, каб навучыцца тонкаму адрозьніваньню, якое ўдавалася рабіць сьвятому Атанасіусу паміж Айцом, Сынам і Сьвятым Духам, паводле каго, Атанасіуса — вядома, першы ня быў ні зроблены, ні створаны, ні народжаны, а другі ні зроблены, ні створаны, бо сам нарадзіўся, і нарэшце трэйці ні зроблены, ні створаны, ні народжаны, а быў, так бы мовіць, зышлы; але каторы ад каторага й чаму?

І пакуль ён так наракае, поўны неспакою і ліхой згрызоты сэрца, бачыць, — начная цемра пачынае мільгацець, і адчувае, — у пакоі нехта праступае зь ценю.

— Нічога табе ўжо не дапаможа, — кажа Лёйхтэнтрагер, бо гэта ён, які раптам набывае абрысы й стаіць перад ім, — і ўся твая чытаніна й вучаніна й зубраніна проста нонсэнс, альбо ты ўведаеш, калі прыйдзе на тое час і яны спытаюцца ў цябе, альбо ты не даведаешся, і будзе самае лепшае на поўны язык заявіць, што ўся тэалогія гэта толькі пустая слоўная малатарня, і што заўсёды на ўсё знойдзецца нейкае выслоўе.

Юны Айцэн лепш за ўсё пракляў бы яго, але гэтага ён ня робіць, бо няма тут нікога іншага на добрае настаўленьне.

— У маім мазгу неразьбярыха, — скардзіцца ён, — быццам там тысяча чарвякоў, і ўсе зьвіваюцца, пераплятаюцца; чорт прыбраў мае мазгі й усё ў іх перакруціў.

— Чорту, — кажа Лёйхтэнтрагер, — ёсьць чым заняцца й без тваіх мазгоў. Але ўсё ж я табе пасоблю.

— Пасобіш, — сказаў Айцэн, — як пасобіў з Маргрыт, калі ў цябе на вачах пырх! — і паляцела з тым жыдам.

— Ты не хацеў, каб я пасабляў, — кажа Лёйхтэнтрагер, — інакш усё абярнулася б зусім інакш; але жыд, скажу табе, — што трэба.

— Мне хацелася б ведаць, — кажа Айцэн, — як ты зьбіраешся дапамагчы мне, калі я стаяцьму перад доктарам Марцінусам і магістрам Мэланхтонам?

— Я буду там, — кажа Лёйхтэнтрагер.

— Вялікая мне радасьць, — кажа Айцэн. — І будзеш адказваць замест мяне?

— Я буду там, — кажа Лёйхтэнтрагер, — а адказвацьмеш ты.

— Ты можаш ведаць адказы ў калодзе картаў, — кажа Айцэн, — якая нездарма ж называецца чортавым малітоўнікам. Але як ты акажаш сябе ў божым вучэньні, калі нават я ня ведаю ні пачаткаў яго ні канчаткаў, і лепей бы мне ўзьнесьціся ў нябёсы на вогненнай калясьніцы, як прарок Ільля, чым заўтра валачыся ў унівэрсытэт.

— Я ведаю, пра што яны ў цябе папытаюцца, — кажа Лёйхтэнтрагер.

— Як гэта? — сумняваецца юны Айцэн. — Яны трымаюць гэта ў вялікай таямніцы, інакш хто хоч мог бы прыйсьці й праэкзаменавацца, і доктарскія шапкі йшлі б па грош за тузін.

— Але я ведаю, — кажа Лейхтэнтрагер, — і магу пабіцца з табою ў заклад: калі тое, што я кажу табе, няпраўда і ў цябе заўтра папытаюцца нешта іншае, дык я буду табе слугою больш года, і ты спагоніш зь мяне па ўсёй поўніцы.

— І Маргрыт?

— І Маргрыт.

Юны Айцэн палохаецца, а раптам спраўдзіцца сябрава прароцтва, альбо што Лютэр ці настаўнік Мэланхтон прагаварыліся ў яго прысутнасьці, і пытаецца:

— А чым жа я сплачу, як прайграю?

— Нічым, — кажа Лёйхтэнтрагер, — так і так я спаганю зь цябе, што мне трэба.

Юнаму Айцэну дастае ў самую душу, што не, ня можа ён быць глінай у руках такога творцы й што Лёйхтэнтрагер ведае пра гэта; але цяпер яму ўсё-такі карціць пачуць, па якой тэме ён будзе заўтра апытаны, бо ў такім разе яшчэ можна было б падналегчы й сёе-тое падагнаць.

— Яны будуць экзаменаваць цябе па анёлах, — кажа яму Лёйхтэнтрагер, — а якраз бо пра іх я ведаю больш, чым твой доктар Лютэр, твой магістр Мэланхтон і ўся ўніверсітэцкая прафэсура ўсім кагалам.

— Але ня я, — стогне Айцэн, шукаючы сярод кніг на стале й хапаючы нарэшце сьвятога Аўгусьціна: можа, ў яго што-небудзь падбярэцца.

Але сябар кладзе яму руку на плячо й кажа:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы