Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Аж дасюль хапіла дыханьня кандыдату Айцэну, а цяпер трэба было перавесьці дух і набраць паветра, як, зрэшты, і герству экзаменатарам і тым, што з гарадзкое рады, і тым, што з курфюрставай управы, якія ўсе яшчэ ніколі ня чулі на экзаменацыйных выспытках такіх абшырных да найдрабнейшых драбніц дакладных адказаў і, натуральна, былі ўражаныя перажытым. А студэнты, якія ня дужа шмат чаго чакалі ад Айцэна, затупаталі нагамі, загрукаталі кулакамі па сталах, а ў іх гэта такі звычай, што гер дэкан пачаў пабойвацца за сьцены і рухомасьць. Толькі Лёйхтэнтрагер робіць твар, быццам для яго гэта чыстая будзёншчына, крыху прыўзьнімае гарбок, і Айцэн адчувае, як яго забірае зноў і што ён павінен гаварыць далей, як колісь прарокі, зь языка, толькі ня ведае, ці ягоны язык ад Бога ці ад чаго яшчэ.

— Angeli boni sunt, — кажа ён, — qui in sapientia et sanctitae perstiterunt, — якія, такім чынам, стаяць на сваім у мудрасьці й сьвятасьці, так што яны, несапсаваныя грахамі, маглі б маліцца Богу й жыць зь яго вечных шчадротаў. Частка гэтых добрых анёлаў цяпер вызначана на службу Богу й Хрысту, а другая частка дбае й рачыць за ацаленьне людзей. Такога роду анёлы служаць асобным пабожнікам, ад маленства да іх пачэснай сьмерці, і яны, як гэта лёгка ўбачыць кожны разумны, асабліва адказныя за прапаведнікаў сьвятога слова.

Пры гэтым юны Айцэн кідае позірк поўны значэньня на Лютэра й свайго добрага настаўніка Мэланхтона, пасьля чаго паварочваецца да герства з рады й службоўцаў курфюрста і ўзьнёслым голасам працягвае:

— Але яны таксама абавязаныя сваёй палітычнай прызначанасьці, яны падначаленыя палітычным законам, падтрымліваюць слуг начальстваў, абараняюць іх ад несправядлівасьці ворагаў!

Тут, вядома ж, самае натуральнае, што герства з рады й герства ад курфюрства ківаюць і мармычуць, і шмат у каго зь іх прыкметнае адчуваньне, што прыстаўлены да іх з вышніх сфэраў ахавальнік-анёл стаіць за сьпінай, заглядвае праз плячо й кажа, кажучы: Тут я, тут, гер Першы Сакратарыус.

Пры такім узьдзеяньні яго слоў ня дзіва, што кандыдат Айцэн ўсё больш і больш натхняецца й апісвае, як добрыя анёлы дакладаюцца дапамогай і ў гасадарцы, падтрымліваючы гешэфты пабожнікаў, і вядуць да добрых удачаў, і ў сем'ях, абараняючы іх і падтрымліваючы ў іх парадак, бо сям'я ж у малым тое самае, што дзяржава ў вялікім. Аднак in summa ўсё гэта, заяўляе ён, толькі ргаерaratio для іх задач на Страшны суд, дзе добрыя анёлы маюць падрыхтаваць судовы вырак Хрыста, служачы там у якасьці асэсараў і аддзяляючы пабожных ад бязбожных, пабожных на правы бок на іх будучае месца праваруч Хрыста, а бязбожнікаў страмотыч уніз у пекла. Таму належыць кожнаму, каб мы ўсхвалялі анёлаў і любілі й асьцерагаліся сустракацца зь імі пры іх благаслаўнай дзейнасьці; пасылаць малітвы да іх — нягожа.

У Айцэна дрыжаць калені. І хоць пры гаварэньні чалавек карыстаецца толькі губамі й языком і горлам і часам рукамі, тым ня меней яму патрэбна вялікая сіла асабліва тады, калі ён хоча, каб яго прамова была адухоўленая; і як што словы кандыдата напоўнены духам пабожнасьці, у гэтым герства экзаменатары й на чале іх доктар Лютэр і магістр Мэланхтон, і ўся астатняя набрыдзь у зале перакананыя, дык Айцэн лічыць, што ўжо ён падвёў іх да добрай кандыцыі, сказаўшы пра Страшны суд і пашанаваньне анёлаў, але як што ў сьвеце ніякае Так ня бывае бязь Не, ніякае Дабро без Благога, дык ён выдае яшчэ сaput, у якім гаворка ідзе пра ліхіх анёлаў, ня так дзеля вучонага герства, якому цалкам удастаткавалася ўжо пачутага, а таму, што ён адчувае, як яно быць павінна. Але калі ён падымае вочы для інсьпірацыі, каб натхніцца, Лёйхтэнтрагера ўжо няма; у полі свайго зроку ён знаходзіць толькі доктара Марцінуса й свайго настаўніка Мэланхтона, абодва поўныя чаканьня, і нікога больш паміж дзьвюх галоў, і яму робіцца страшна й ня ведае, што сказаць, ён ведае толькі, што, хто гаворыць ад чорта, таго чорт і пад'юджвае.

Але тады раптам адчувае, што гэны як рыхтык тут каля яго, гэта ягонае дыханьне, ня больш, і ён бачыць, як збоку на яго глядзіць Лёйхтэнтрагер, якраз як мінулай ночы, калі той на поўны язык заявіў, што ўся тэалёгія — гэта толькі пустая слоўная малатарня. «Angeli mali sunt, — гучыць з Айцэнавых вуснаў, — qui in concreata sapientia et justitia non perseverarunt», і ён ня ведае, ці сапраўды кажа гэта альбо празь яго маўляе нехта іншы, і зьдзіўляецца, што ніхто з герства экзаменатараў не пратэстуе супроць прысутнасьці кагосьці іншага на баку кандыдата, бо такое, увогуле, не практыкуецца, калі не забаронена зусім. Але гаворыць далей пра ліхіх анёлаў, якія не застаюцца ў дадзенай ім мудрасьці й справядлівасьці, а па сваёй волі зьвіхнуліся і ўхіліліся ад Бога й шляхоў праведнасьці й гэтым самым зрабілі сябе закончанымі ворагамі Бога й людзей.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы