Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Але той другі, здаецца, ужо змогся ад духоўнай спрэчкі. А як што якраз увайшоў слуга й памеціў кружочкамі й крыжыкамі на грыфельнай табліцы, колькі кім зьедзена й выпіта, а пасьля згроб абрус разам зь міскамі й лыжкамі, усё да апошняга кубка, і вынес, ён вымае зь кішэні калоду картаў, ну, такіх, якія цяпер чысьценька друкуюцца й называюцца чортавым малітоўнікам, кладзе зь яе дзесяць картаў перад сабою на голы стол і запрашае Айцэна, каб ён зь іх выбраў сабе адну, запомніў яе, і як толькі гэта добранька зробіць, ён яму яе адкрые. Айцэн разглядвае карты, якія, адкрытыя, дзіўным чынам спакушаюць яго, і ён думае сабе, што ўсё гэта чыстая лухта й блізір; але ўсё-такі выбірае адну, чырвовага туза, на памяць пра дзеву Барбару Штэдэр, там дома, у Гамбургу, якая потайкам добра-такі прыпяклася яму, і кажа незнаёмаму, што вось ужо гатовы, адгадвай. А той ужо зьбірае ўсе дзесяць адкрытых картаў, кладзе да астатніх, закрытых, і спрытнымі рукамі тасуе калоду так хутка, што гасьцям у пакоі, якія з кубкамі й чаркамі ў руках падышлі бліжэй і, поўныя цікаўнасьці, абступілі яго й Айцэна й таго куксатага, аж у вачах застракацела. А тады шырокім жэстам раскідае калоду перад Айцэнам, сарочкамі дагары, і кажа:

— Сачыце ўважліва, геру студыёзус, выбіраеце тры разы, — цяпер цягніце!

Айцэн слухаецца.

— Гэтая пакуль што не, — кажа незнаёмы. — Адкладвай убок.

Айцэн цягне другі раз.

— І гэтая пакуль што не, — кажа той. — Вы ж ня хочаце расчараваць мяне, мой юны пане!

Айцэну пад каўняром запякло. Калі ўсё гэта толькі блізір, думае ён зноў, але тут жа пераскоквае на іншае — дзеве Штэдэр якраз, пэўна, вельмі залежыць, каб з трэцяга разу ён вышмаргнуў правільна, рука дрыжыць, ён чуе на сабе пачашчанае дыханьне тых, што абступілі яго, і наўгад, усьляпую цягне.

— Самусенькі акурат! — кажа незнаёмы. — Чырвовы туз. Рацыя, геру студыёзус?

Юны Айцэн стаіць, разьзявіўшы рот, і ня ведае, з чаго большаму дзіву давацца: з гарбатага, які, цяпер гэта ўжо пэўна, агнездаваўся ў ягоным жыцьці, альбо ж зь сябе самога, што так цэлка патрапіў з выбарам. Усе астатнія моўчкі застылі, і толькі той, куксаты, раптам бярэцца рагатаць, як усё роўна ненармальны які, і крычыць:

— Ах, братачка Лёйхтэнтрагер, якія дзвосы вы нам тут выстаўляеце: з апошняга дурня робіце празарліўца й прарока!

І з гэтых слоў Айцэн нарэшце даведваецца імя незнаёмага, і яму, абазнанаму ў латыні пасьля чатырох гадоў лацінскай школы ў родным горадзе, адразу прыходзіць у галаву пракляты Люцыпар, але, дзякаваць богу, мы яшчэ ў Германіі, дзе «лёйхте» ёсьць лёйхтэ, гэта значыць «сьветач, зьніч», а «трагер» ёсьць трагер — «носьбіт» і нішто іншае, і той хто носіць гэты сьветач ёсьць «начны вартаўнік» — Лёйхтэнтрагер.

Цяпер ужо і ўсім закарцела параіцца з картамі, але Лёйхтэнтрагер тлумачыць, што, каб усё ішло сваім добрым ладам, патрэбна пэўная сымпатыя, якое ў яго да іх нямашака; але ён-такі гатовы за пяць грошаў з носа вычытаць кожнаму з картаў ягоную будучыню, чаго якраз-такі ўсім і закарцела — даведацца, як ідуць іх гешэфты, якія палюбоўнасьці кожан зь іх мецьме, каму наставіць рогі яго законная супасьцельніца, хто памрэ ад меча, хто скончыць свой век на шыбеніцы, а хто сканае дома ў ложку, аж Лёйхтэнтрагер за кароткі час зарабіў сваімі прадказаньнямі куды больш грошай, чым нехта там другі за шэсьць дзён найруплівейшай ручной маталыжнасьці. Толькі юны Айцэн не рашаецца з ходу ўпусьціць пяць грошаў, не, не таму, што ня мае, а таму што найглыбчэй верыць, што лёс людзкі ў руцэ божай, а не ў калодзе размалёваных зашмуляных картаў, і потым, думае ён, і без таго аднаго пэрсанальнага цуду на вечар годзе.

Тым часам галава яго ад віна й цяпла віруецца ўсё больш і больш, і ён ужо ня ведае, адкуль ён узяўся ў вялікім ложку ў пакоі на верхнім паверсе «Лебедзяў», ведае толькі, што ў цемры прыходзіць да памяці й што ляжыць у кашулі, курце й штанах, а шкарпэткі й чаравікі прапалі гэтаксама як і мяшэчак, які ён насіў на нацельным паяску: яго апаілі й абакралі, і добра, што ён адразу не паверыў незнаёмаму, які так назольна ашываўся каля яго, гэтаму, як яго? — Лёйхтэнтрагеру, і таму другому біндзюку з куксай, — хто ўжо раз вызьвяраўся на начальствы, той ніколі не патрапляе ў закон. Вось ужо ён мерыцца ўскочыць, нарабіць гвалту — абакралі! забілі! дзяржы яго! — калі раптам ў месячным сьвятле з акна бачыць, што той куксаты мірна ляжыць каля яго, чуе яго сапеньне, а на сваёй заголенай лытцы адчувае кумпячыстую нагу Лёйхтэнтрагера, які, зрэшты, ня сьпіць і тапырыцца ў цемру, быццам нешта выслухоўваючы, і як што ён заўважае раптоўнае хваляваньне свайго суложніка, кажа яму:

— Я прыбраў ваш капшук, геру студыёзус, і каб ніхто ня сьцібрыў, падсунуў вам пад галаву.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы