Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Той, як бы ўспалошваецца зь нейкіх сваіх успамінаў, і ягоны ўздрыг перадаецца каню, ён пускаецца ў галоп, і юнаму Айцэну прыходзіцца доўга ўлягаць сьледам, пакуль ён нарэшце не дастаецца да працягу гісторыі, да таго яе месца якраз, калі гаротніца маці, нядужая і зьнясіленая, прыносіць дзіця ў Саксонію, у горад Вітэнбэрг, там яна ў бозе спачыла, а доктар Антон Фрыз і яго добрая жонка Эльзбэта прымаюць малое, якое, усімі кінутае й забытае, яшчэ ня ўмела гаварыць, а толькі лепятала й на цэлае горла крычала, у свой сірацінец.

— За што ім ад шчыраты сэрца дзякую, — дадае Лёйхтэнтрагер, — хоць за ўсё жыцьцё я ім так і не зрабіў нічога людзкага; я ня быў ім дзіця радасьці, я быў сам сабе наўме, хаваў у сабе ўсё, што думаў, і дзе іншыя казалі, што, во! так яно ёсьць і так яно было спрадвеку, і гэта добра, там я пытаўся, а чаму? і гэтым самым бянтэжыў усіх і за тое шмат калі даставаў па храпах.

— Але ж бывае й так, — гарачыцца юны Айцэн, — калі добры хрысьціянін не павінен пытацца, чаму.

— Калі б чалавек ня пытаўся, чаму, — кажа прыяцель, — мы і сёньня сядзелі б у раі. Калі б ня собіла Еве дапытацца, чаму ёй забаронена пакаштаваць яблык.

— Найперш, — адказвае Айцэн, — яна была дурная баба, а там — гэта ж зьмей нашаптаў ёй. Аслані нас божа ад такіх зьмеяў.

— А я вось разумею таго зьмея, — кажа той. — Зьмей-такі бачыў, што бог спадобіў чалавека дзьвюма рукамі для працы й галавою для мысьленьня, а навошта яму ўсё гэта прычындальле ў раі? Урэшце, яно было б у яго адвінчана, як усё, што ня мае ўжытку й скарыстаньня, і што ж бы тады, геру студыёзус, сталася з тым божым падабенствам?

Юны Айцэн ня ўпэўнены, пакепвае зь яго прыяцель, а ці не, і ён рашае вярнуцца назад на цьвёрды грунт і таму паўтарае тое, чым настаўляў яго ў дарогу пастар Эпінус у Гамбургу: што менавіта ж бо толькі вера шчасьціць чалавека, а ня веда. На што, каб ужо зноў ня ўблытвацца ў дыспут, у якім і па вушах дастаць можна, запрашае таго распавядацца далей.

І той расказвае, як усё было пры сьмерці яго прыёмнага бацькі, доктара Фрыза, як ён паклікаў яго да сябе й сказаў:

— Сыне мой, а я заўсёды меў цябе за сына, хоць у дом мой ты трапіў гаротнейшы за знайдыша, згаладалы, зьдзічэлы як кара божая, і мая шчасная жонка й я кармілі цябе з волі Хрыста, сыне мой, з гэтым я перадаю табе як спадчынную долю тваёй кроўнай маці й твайго законнага бацькі тое, што твая маці насіла пры сабе, калі была знойдзена мёртвая, гэта не якая там каштоўнасьць, больш дзеля сантыменту — item, хустачка, вылінялая, зь дзьвюма цёмнымі плямамі крыві, я сам дасьледаваў іх прыроду, і гэта адбітак крывавых вачніц твайго бацькі; item, срэбраная манэта, з выявай галавы рымскага кесара на ёй; і нарэшце, кавалак пэргаманту з габрэйскімі пісьмёнамі і з паметай на ім рукою твайго бацькі пра тое, што манэта, як і пэргамант атрыманы ад аднаго старога жыда, які быў разам зь ім перадмяцежнымі днямі. Пасьля чаго прыёмны бацька даверліва перадаў яму ўсё гэта й неўзабаве пасьля спачыў у міры; а ён, Лёйхтэнтрагер, «начны вартаўнік», паклаў усе гэтыя тры рэчы ў скураную торбачку й носіць яе з таго часу заўсёды пры сабе, як свайго роду талісман-кудмень.

І калі Айцэн чуе пра жыда, які быў пры бацьку прыяцеля, яму адразу згадваюцца Вечны Жыд і начныя крокі ў суседнім пустым пакоі, а таксама словы таго другога, калі ён сказаў, што шукае нейкага жыда й таму прыйшоў у Лейпцыг, і хоць яму крышачку несамавіта на душы, а ўсё ж пад'юджвае цікаўнасьць, і ён кажа, што носіць на грудзях асьвечаны крыжык, які яму дала яго дарагая мама й які ён паказаў бы Лёйхтэнтрагеру, калі гэты наўзаем пакажа яму свой амулет.

Той падае яму з каня і ляпае юнага Айцэна па плячы, аж гэты ўздрыгвае, і кажа яму, што, калі яму хопіць сілы глядзець на д'ябальскую рэч, дык будзь ласка. І як што якраз насьпела даць коням выпасу, яны спыняюцца, пускаюць коні на мураўку, а самі садзяцца на два пянькі, прыяцель лезе запазуху па сваю торбачку й паказвае Айцэну спачатку манэту, добра захаваную, можна разгледзець кожную лаўровую лісьцінку на галаве ў кесара, а пасьля хустачку зь дзьвюма рудымі плямамі й нарэшце абрывак пэргаманту.

Юнаму Айцэну можна й прачытаць, што напісаў прыяцелеў Кіцынгенскі бацька на палях, але габрэйскія пісьмёны яму што абракадабра, ён толькі хоча ведаць, што яны азначаюць: чароўны заклён, ці праклён, а ці хто яго ведае што там яшчэ?

О, ён ведае некалькі габрэйскіх слоў, кажа Лёйхтэнтрагер і дадае на карысьць і ласку юнага Айцэна:

— Гэта ні чароўны заклён, ні праклён, гэта Сьвятое Пісаньне, словы прарока Эзэкіеля, а гучаць яны так: «Так кажа Гасподзь Бог: вось Я — на пастыраў, і спаганю авечак Маіх з рук іхніх і ня дам ім болей пасьвіць авечкі, і ня будуць болей пастыры пасьвіць саміх сябе, і вырву авечак Маіх з пашчанак іхніх, і ня будуць яны ежаю ім» (Эз. 34:10).

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы